Першым пра гэта паведаміў зьвязаны з расейскімі сілавікамі тэлеграм-канал Shot. Паводле інфармацыі каналу, 42-гадовага Ржыцкага застрэлілі падчас ранішняй прабежкі, невядомы стрэліў вайскоўцу ў сьпіну і грудзі чатыры разы, пасьля чаго зьнік з месца здарэньня. Інфармацыю аб сьмерці Ржыцкага пацьвердзілі інфармацыйнаму агенцтву РБК у адміністрацыі Краснадара. Чыноўнікі дадалі, што распачатая крымінальная справа.
На сайце Краснадарскай адміністрацыі Ржыцкі пазначаны як намесьнік начальніка аддзела па мабілізацыйнай працы. Вайсковец быў унесены ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац», там ён названы камандзірам падводнай лодкі «Алроса», якая ўваходзіць у склад Чарнаморскага флёту. У рэпартажы тэлеканала «Вести» Ржыцкі названы камандзірам падводнай лодкі «Краснадар», якая мае крылатыя ракеты «Калибр».