Кіраўнік міністэрства транспарту Расеі Віталь Савельеў паведаміў на нарадзе, што пікавая нагрузка на Крымскі мост чакаецца 16–17 ліпеня. У гэты час, «калі трэба будзе», для перавозкі аўтамабіляў задзейнічаюць два вялікія дэсантныя караблі, кожны зь якіх можа перавезьці да 40 машын, заявіў Савельеў. Такія караблі, паводле яго, гатовы прадаставіць міністар абароны РФ Сяргей Шайгу.
Губэрнатар Краснадарскага краю Веньямін Кандрацьеў прапанаваў у выпадку «кратнага» павелічэньня чэргаў выкарыстоўваць транспартны калідор у анэксаваны Крым праз «новыя рэгіёны» (гэта значыць, праз акупаваныя Расеяй Данецкую, Луганскую, а таксама часткі Запароскай і Херсонскай абласьцей Украіны). Уладзімір Пуцін у адказ даручыў губэрнатару разам з МНС, МУС і іншымі расейскімі ведамствамі ацаніць гэтую прапанову «з усіх пунктаў гледжаньня, але, вядома, выкарыстоўваць усе магчымасьці».
- Затор у шмат кілямэтраў узьнік ля Крымскага моста ў мінулую суботу, з пачаткам сэзону адпачынкаў, праз поўны надгляд легкавых аўтамабіляў, паведамляе Інтэрфакс.