Менскі раённы суд часткова задаволіў пазоў менчука Алега Задарожнага да актывісткі Натальлі Гарачкі.
Пра зьнікненьне крыжоў Свабодзе паведаміў адзін зь лідэраў пікетаваньня рэстарацыі «Поедем поедим», сустаршыня БХД Павал Севярынец.
Абаронца Курапатаў Зьміцер Дашкевіч паведаміў Свабодзе, што яму дагэтуль не вярнулі 70 крыжоў, якія працаўнікі Бараўлянскага спэцлясгасу, будаўнікі з Заслаўя і міліцыянты зьнесьлі і вывезьлі з Курапатаў 4 красавіка.
У Курапатах адбылася міжканфэсійная малітва пад кіраўніцтвам праваслаўнага сьвятара Адрыяна Латушкі, піша «Новы час».
Загад Лукашэнкі пабудаваць Нацыянальны выставачны цэнтар на полі, празь якое праходзіць «Дарога сьмерці», выклікаў неадназначную рэакцыю ў грамадзтве. Свабода сабрала 10 фактаў, чаму ранейшы праект скасавалі і што мяркуецца ўзьвесьці цяпер.
«Ведаем мы пра ахоўную зону і „Дарогу сьмерці“. Будзем праектаваць з улікам усіх абмежаваньняў», — сказаў у інтэрвію Свабодзе галоўны архітэктар Менскай вобласьці Вадзім Нікалаенка.
«Дарога сьмерці», па якой у Курапаты людзей вазілі на расстрэл, можа апынуцца побач з новым выставачным цэнтрам, які хочуць збудаваць каля мэмарыялу ахвяраў сталінізму.
Настаяцель храма-помніка Ўсіх Сьвятых протаярэй Фёдар Поўны ў размове з «Нашай Нівай» сказаў, што займаецца вывучэньнем Курапатаў «для канчатковага фармаваньня пазыцыі праваслаўнай царквы».
Каардынатарка грамадзкай ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька абураная плянам пабудовы пад Курапатамі нацыянальнага выставачнага цэнтру і называе яго «чарговай правакацыяй», скіраванай на раскол беларускага грамадзтва.
На нарадзе ў Лукашэнкі быў агучаны плян пабудаваць у Менску Нацыянальны выставачны цэнтар. Пад пляцоўку будоўлі прапануецца поле паміж Курапатамі і гандлёвым цэнтрам «Экспабел», празь якое праходзіць «Дарога сьмерці».
Аляксандар Лукашэнка 14 траўня даручыў пабудаваць да 2021 году Нацыянальны выставачны цэнтар на пляцоўцы ля гандлёвага цэнтру «Экспабел», якая мяжуе з Курапатамі.
Заснавальнік парталу TUT. BY Юры Зісер і ягоная жонка пісьменьніца і культуроляг Юлія Чарняўская наведалі месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій Курапаты, а таксама падышлі да варты ля рэстарацыі «Поедем поедим».
Напярэдадні Радаўніцы, калі беларусы прыходзяць на магілы сваіх продкаў, гутарым з гісторыкам, дасьледнікам сталінскіх рэпрэсіяў Ігарам Кузьняцовым пра архівы КДБ Беларусі, у якіх дагэтуль ня змог сыстэмна працаваць ніводзін гісторык.
Каля трох дзясяткаў чалавек прыйшлі 1 траўня на набажэнства ў Курапаты, у тым ліку грамадзкія актывісты, абаронцы Курапатаў Вячаслаў Сіўчык, Ганна Шапуцька, Ніна Багінская, Валерый Рабцаў.
Грамадзкі актывіст Яўген Батура, прыехаўшы сёньня ў месца расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій Курапаты, пабачыў усталяваны з боку пасёлку «Сонечны» знак, на якім пазначаны Бараўлянскі спэцлясгас.
25 красавіка падчас ток-шоў «У абстаноўцы міру» на тэлеканале СТВ дэпутат і гісторык Ігар Марзалюк заявіў, што «ва ўсёй Беларусі ў часы рэпрэсій было расстраляна ня больш за 30 тысяч, а ў Менску — 7,5 тысячы чалавек».
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая атрымала адказы зь Мінкульту і Мінлясгасу па факце зносу крыжоў і ўсталяваньня агароджы 4 красавіка ў Курапатах.
«Дык што, цяпер вернікі ня могуць маліцца каля касьцёла? Можа, выклікаць сьвятароў і запытаць, дзе можна маліцца, а дзе нельга? Буду абскарджваць прысуд».
Да сустрэчы сабралі 100 подпісаў, у тым ліку 8 ад сьвятароў.
Плякат быў з выявай крыжа і цытатай зь верша Ўладзімера Някляева «Ты чуеш стогны? Гэта Курапаты».
Падсаджвалі ў камэру псыхічна хворых: адзін спрабаваў нападаць, другі быў «вечна галодны».
Якія крыжы законныя і ці засталіся яшчэ нязьнесеныя незаконныя, міністар не ўдакладніў.
Выступаючы 20 красавіка на «Лініі Сталіна», Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся, што пасьля зносу крыжоў у Курапатах пачаў «узбухаць» кардынал Казімір Сьвёнтак.
У Курапатах будзе наведзены «пэўны парадак» і ўстаноўленыя правілы, пры гэтым нікому ня будзе забаронена наведваць урочышча. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытаньні журналістаў 20 красавіка падчас «рэспубліканскага суботніка» на «лініі Сталіна».
Аўтар блогу Batushka ответит — праваслаўны беларускі сьвятар Аляксандар Кухта — зьняў у Курапатах ролік з асуджэньнем сталінізму. Цяпер пад ім паўтысячы камэнтароў, дзе адны дзякуюць маладому сьвятару за сьмеласьць, а іншыя абараняюць Сталіна
Аляксандр Лукашэнка падзяліўся, як камунальнікі маюцца «добраўпарадкаваць» тэрыторыю Курапаты.
Міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў, што Курапаты трэба ўпарадкаваць «акуратна, па-чалавечы», піша Tut.by.
Былы галоўны рэдактар прэзыдэнцкай газэты «СБ. Беларусь сегодня» у інтэрвію Свабодзе расказаў пра сваю рэакцыю на зьнесеныя крыжы, пра тое, як ён бачыў упарадкаваньне Курапатаў, а таксама пра жыцьцё пасьля адстаўкі.
Суд Менскага раёну 18 красавіка аштрафаваў актывіста Зьмітра Дашкевіча на 1.275 беларускіх рублёў (50 базавых велічынь). Такое рашэньне вынес судзьдзя Аляксей Кропачаў, паведамляе БелаПАН.
У судзе Менскага раёну прайшлі адміністрацыйныя працэсы над актывістамі, якія 4 красавіка дамагаліся спыненьня зносу крыжоў у мэмарыяле ахвяраў сталінізму ў Курапатах.
У аўтарскім праекце Каці Маркоўскай «Морква» актывіст расказаў, чаму не павязе ў Курапаты новыя крыжы, ці зьбіраецца ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, як ставіцца да магчымасьці эміграваць у ЗША і колькі зарабляе цясьлярскай справай.
Ён правёў два дні да суду ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Суд над ім зь невядомай прычыны прайшоў у час абедзенага перапынку.
Зусім недалёка, у Літве, і зусім нядаўна, у 1980-я, людзі ставілі крыжы, а ўлады тыя крыжы ламалі і людзей кідалі ў вязьніцы. Але гэты тэкст найперш пра Курапаты.
Грамадзкія актывісты, прадстаўнікі палітычных партый і рухаў, гісторыкі распрацавалі плян абароны народнага мэмарыялу Курапаты на бліжэйшы час: змаганьне за вяртаньне крыжоў, звароты да ўладаў, крыжовыя шляхі і малітвы.
Былы галоўны рэдактар прэзыдэнцкай газэты «СБ. Беларусь сегодня» ўпершыню пасьля адстаўкі выказаўся пра падзеі ў Курапатах.
Чаму Курапаты, а ня „Брод“? Чаму паваенныя дзеці звалі недалёкую горку „Карпаты“? Што азначае назва могільніку Хайсы пад Віцебскам? Называйма месцы пахаваньня ахвяраў камунізму адпаведна народным традыцыям. ВІДЭА
Дзесяць чалавек узялі ўдзел у малітве за Курапаты каля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.
У Курапатах 4 красавіка зьнесьлі 70 крыжоў і пачалі ставіць плот. Улады сьцьвярджаюць, што крыжы паставілі незаконна, а гэтыя дзеяньні — «добраўпарадкаваньне». Свабода спытала жыхароў Менску, як яны ставяцца да зносу крыжоў і ці ведаюць увогуле, што такое Курапаты.
У Курапатах 4 красавіка зьнесьлі 70 крыжоў і пачалі ставіць плот. Улады сьцьвярджаюць, што крыжы паставілі незаконна, а гэтыя дзеяньні — “добраўпарадкаваньне”. Свабода спытала жыхароў Менску, як яны ставяцца да зносу крыжоў і ці ведаюць увогуле, што такое Курапаты.
Чаму ўлады змагаюцца з крыжамі ў Курапатах? Што могуць сьцярпець беларусы? Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Аляксандра Дынько, Алег Грузьдзіловіч і вядучая Ганна Соўсь.
Галава Каталіцкага касьцёла ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў адказных за знос крыжоў у Курапатах спыніць «сьвятатацтва» і пры допраўпарадкаваньні ўрочышча ўлічваць меркаваньне грамадзтва.
На ўсіх трох уваходах у Народны мэмарыял Курапаты будаўнікі ўсталёўваюць мэталічныя брамы, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабоды.
У Курапатах 13 красавіка зьнесьлі ўсе мэталічныя крыжы, што стаялі за агароджай уздоўж Менскай кальцавой дарогі.
Крыжы, дэмантаваныя ў Курапатах, не адлюстраваныя ў існуючым пашпарце абʼекта і ня маюць ніякага дачыненьня да ўвекавечваньня памяці ахвяр сталінскага тэрору, заявіла Міністэрства лясной гаспадаркі.
Хто і каго перамагае ў Курапатах? Як месца расстрэлаў уплывае на лёс ягоных абаронцаў? Абмяркоўваюць каардынатарка ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька, сустаршыня Руху салідарнасьці «Разам» Алена Талстая і грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч.
У Міністэрстве лясной гаспадаркі заяўляюць, што Бараўлянскі спэцлясгас гатовы вярнуць уласьніку дэмантаваныя ў Курапатах крыжы, калі будуць прадстаўленыя дакумэнты, якія сьведчаць аб праве ўласнасьці на іх. Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказала прэсавы сакратар Мінлясгасу Анастасія Дакучаева.
Лукашэнку просяць вярнуць 70 зьнесеных крыжоў ва ўрочышча і адкрыць архівы часоў сталінскіх рэпрэсіяў.
Прынамсі трох чалавек пакаралі арыштам на 13–15 сутак, яшчэ дваіх — буйнымі штрафамі.
Якая роля жанчынаў у Курапатах? Абмяркоўваюць каардынатарка ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька, сустаршыня Руху салідарнасьці «Разам» Алена Талстая і грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч.
Загрузіць яшчэ