Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста аштрафавалі за плякат на малітве за Курапаты ў цэнтры Менску

Малітва за Курапаты і ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Менску, 7 красавіка
Малітва за Курапаты і ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Менску, 7 красавіка

Суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Валянціна Троцкага на 50 базавых велічыняў (1275 рублёў), паведаміў адказны сакратар аргкамітэту па стварэньні партыі Сяргей Спарыш.

Як піша БелаПАН, Троцкага аштрафавалі за плякат з выявай крыжа і цытатай зь верша Ўладзімера Някляева «Ты чуеш стогны? Гэта Курапаты». Гэты плякат ён узьняў 21 красавіка на плошчы Свабоды падчас малітвы за Курапаты.

Беларускі закон «Аб масавых мерапрыемствах» не рэгулюе рэлігійную дзейнасьць, да якой адносяцца малітоўныя сходы. Закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» забараняе перашкаджаць рэлігійным абрадам як у культавых пабудовах і на іхных тэрыторыях, так і ў месцах паломніцтва або на могілках.

Тым ня менш малітву палічылі масавай акцыяй — за «несанкцыянаваную малітву» на 15 сутак арышту асудзілі лідэра «Народнай грамады» Міколу Статкевіча, якога палічылі арганізатарам.

Крыжалом у Курапатах. Што важна ведаць

Дэмантаж крыжоў у Курапатах, 4 красавіка
Дэмантаж крыжоў у Курапатах, 4 красавіка

У Курапатах 4 красавіка ​зьнесьлі 70 крыжоў, якія стаялі ўздоўж МКАД і пачалі ўсталёўваць плот. 13 красавіка зьнесьлі ўсе мэталічныя крыжы ўздоўж кальцавой дарогі.​

Ці законна гэта? Суд па крыжах у Курапатах меў адбыцца пасьля 19 красавіка. Прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Натальля Эйсмант патлумачыла працы ў Курапатах распараджэньнем Аляксандра Лукашэнкі.

Як адрэагавалі людзі? Увечары 4 красавіка памаліцца ў Курапаты прыйшлі больш за 200 чалавек. Яны прайшлі крыжовым шляхам да месца, дзе зносілі крыжы. Цягам красавіка за Курапаты моляцца ў розных гарадах і мястэчках Беларусі.

Малітва за Беларусь на крыжовым шляху. ФОТАГАЛЕРЭЯ

У Курапатах зранку 4 красавіка&nbsp;<a href="https://www.svaboda.org/a/29860374.html" target="_blank">зьнесьлі&nbsp;</a>70 крыжоў і пачалі ўсталёўваць плот.
1/12 У Курапатах зранку 4 красавіка зьнесьлі 70 крыжоў і пачалі ўсталёўваць плот.
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
2/12
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
Удзел у крыжовым шляху ўзялі каля 220 чалавек,&nbsp;<a href="https://vk.com/wall-126392624_903" target="_blank">піша&nbsp;</a>праваабарончы цэнтар &laquo;Вясна&raquo;.
3/12 Удзел у крыжовым шляху ўзялі каля 220 чалавек, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
4/12
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
5/12
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
6/12
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
Спачатку ўдзельнікі шляху набажэнства некалькі малітваў на &laquo;Галгофе&raquo;, а таксама гімн &laquo;Магутны Божа&raquo;.
7/12 Спачатку ўдзельнікі шляху набажэнства некалькі малітваў на «Галгофе», а таксама гімн «Магутны Божа».
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
Палітык&nbsp;Мікалай Статкевіч з жонкай Марынай Адамовіч
8/12 Палітык Мікалай Статкевіч з жонкай Марынай Адамовіч
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
Пазьней &mdash; спусьціліся ў той бок урочышча крыжовай хадой, дзе сёньня пачалі ставіць плот.
9/12 Пазьней — спусьціліся ў той бок урочышча крыжовай хадой, дзе сёньня пачалі ставіць плот.
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
10/12
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
11/12
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
Зьнічы каля ям, дзе стаялі крыжы
12/12 Зьнічы каля ям, дзе стаялі крыжы
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
Previous slide
Next slide

Рэакцыю палітыкаў, грамадзкіх актывістаў і публічных асоб можна пачытаць тут.

Што такое Курапаты?

Курапаты – лясны масіў на поўначы Менску, дзе ў 1937–1941 гадах супрацоўнікі НКВД расстрэльвалі людзей.

Пра масавыя расстрэлы ў Курапатах шырока стала вядома ў 1988 годзе пасьля выхаду артыкула Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты – дарога сьмерці».

Колькі там забілі? Гэта невядома дакладна — архівы НВКД і КГБ не раскрытыя, ды й магчыма, што нават у іх няма поўнага сьпісу расстраляных за час рэпрэсіяў.

Паводле розных падлікаў, карнікі НКВД расстралялі ў Курапатах з 1937 па 1941 гады ад 30 тысяч (першае сьледзтва, што вяла пракуратура БССР) да 250 тысяч чалавек.

Ці не нацысты гэта забівалі? Не, бальшавікі.

Аляксандар Лукашэнка заяўляў у 2015 годзе, нібы яшчэ не вядома дакладна, хто забіваў у Курапатах — бальшавікі ці нацысты. Пасьля выкрыцьця Курапатаў розныя групы спрабавалі знайсьці ў іх «нямецкі сьлед», але раз за разам гэта абвяргалі сьледчыя.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG