Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Павесім на плот кветкі, зробім вароты». Лукашэнка расказаў, як «упрыгожаць» Курапаты


Пачатак "упрыгожваньня" Курапатаў
Пачатак "упрыгожваньня" Курапатаў

Аляксандр Лукашэнка падзяліўся, як камунальнікі маюцца «добраўпарадкаваць» тэрыторыю Курапаты.

Гаворачы пра навядзеньне парадку ў Курапатах, Лукашэнка адзначыў, што яго пастаянна папракалі недастатковай увагай да гэтага месца, таму ён урэшце мусіў адрэагаваць.

«Якія да мяне прэтэнзіі? Мяне папракалі пастаянна, чаму там няма парадку, — перадае БелТА. — І на „Вялікай размове“ я сказаў: „Добра, калі трэба прэзыдэнту і тут парадак навесьці, я паспрабую“. Людзі, якім было даручана, з душой прыйшлі, вычысьцілі гэтую тэрыторыю, абгарадзілі лёгкай агароджай».

На агароджу маюцца павесьці вазоны
На агароджу маюцца павесьці вазоны

Лукашэнка падзяліўся плянамі, якім чынам улады маюцца «упрыгожыць» месца масавых расстрэлаў падчас сталінскіх рэпрэсій — сам ён 20 красавіка браў удзел у суботніку на «Лініі Сталіна».

Па яго словах, на плот камунальнікі павесяць кветкі — «як на праспэкце Пераможцаў» уздоўж разьдзяляльнай паласы. Таксама «зробяць вароты», каб людзі маглі упарадкавана зайсьці і выйсьці.

Гэтаксама Лукашэнка адзначыў, што ня варта перабольшваць градус палітызацыі курапацкай тэматыкі.

«Людзі сёньня занятыя на заводах, фабрыках, яны нават ня ведаюць пра гэтыя хітраспляценьні, нейкія дэбаты, градусы. А хто гэта чуе, задаецца пытаньнем: што, больш няма чаго рабіць?.. Я ўжо думаў, што ніхто ня будзе гэтую праблему палітызаваць, ніхто ня будзе нажывацца на гэтай тэме як палітык. А не....», — падсумаваў ён.

Падчас пасланьня да беларускага народу і Нацыянальнага сходу 19 красавіка Лукашэнка сказаў, што досыць ужо плакацца, што недзе «крыжы зьнесьлі» — маўляў, няма большай праблемы. І чарговым разам загадаў разабрацца, хто тыя крыжы ставіў і хто дазваляў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG