Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леаніда Кулакова аштрафавалі за малітву зь бел-чырвона-белым сьцягам

Леанід Кулакоў, архіўнае фота
Леанід Кулакоў, архіўнае фота

У судзе Цэнтральнага раёну Менску 24 красавіка судзьдзя Валеры Есьман аштрафаваў актывіста Леаніда Кулакова на 45 базавых велічыняў (1147,5 рубля), піша «Белсат».

Штраф прысудзілі за ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве». Леанід Кулакоў прысутнічаў на малітве за Курапаты, якая была 7 красавіка на плошчы Свабоды ў цэнтры Менску, трымаў бел-чырвона-белы сьцяг. Ён не пагадзіўся з тым, што гэта «несанкцыянаванае мерапрыемства».

«У пратаколе напісалі, што мітынгаваў у несанкцыянаваным месцы, а на судзе амапавец сказаў, што я нічога не рабіў, проста стаяў маліўся, — расказаў Кулакоў. — Дык што, цяпер вернікі ня могуць маліцца каля касьцёла? Можа, выклікаць сьвятароў і запытаць, дзе можна маліцца, а дзе нельга? Буду абскарджваць прысуд».

Малітва за Курапаты ў цэнтры Менску. ФОТА

Апоўдні каля сабору сабраліся дзьве сотні чалавек
1/10 Апоўдні каля сабору сабраліся дзьве сотні чалавек
Мікола Статкевіч заклікаў вернікаў на малітву за Курапаты 7 красавіка, а 12-й гадзіне ля Менскага Сьвята-духавага катэдральнага сабору. Сабраліся каля дзьвюх сотняў чалавек, самаго Статкевіча затрымалі да пачатку малебну. Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне.
Статкевіча затрымалі да пачатку малебну, на выхадзе з дому. Але былі ягоныя паплечнікі, якія зачыталі ягоны зварот
2/10 Статкевіча затрымалі да пачатку малебну, на выхадзе з дому. Але былі ягоныя паплечнікі, якія зачыталі ягоны зварот
Мікола Статкевіч заклікаў вернікаў на малітву за Курапаты 7 красавіка, а 12-й гадзіне ля Менскага Сьвята-духавага катэдральнага сабору. Сабраліся каля дзьвюх сотняў чалавек, самаго Статкевіча затрымалі да пачатку малебну. Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне.
Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне. Перад пачаткам малебну каля Сьвята-духавага сабору былі затрыманыя актывісты Андрэй Шарэнда і Арцём Чарняк.​​
3/10 Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне. Перад пачаткам малебну каля Сьвята-духавага сабору былі затрыманыя актывісты Андрэй Шарэнда і Арцём Чарняк.​​
Мікола Статкевіч заклікаў вернікаў на малітву за Курапаты 7 красавіка, а 12-й гадзіне ля Менскага Сьвята-духавага катэдральнага сабору. Сабраліся каля дзьвюх сотняў чалавек, самаго Статкевіча затрымалі да пачатку малебну. Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне.
Некаторыя ўдзельнікі малебну трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі
4/10 Некаторыя ўдзельнікі малебну трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі
Мікола Статкевіч заклікаў вернікаў на малітву за Курапаты 7 красавіка, а 12-й гадзіне ля Менскага Сьвята-духавага катэдральнага сабору. Сабраліся каля дзьвюх сотняў чалавек, самаго Статкевіча затрымалі да пачатку малебну. Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне.
Малітвы ладзяць у сувязі са&nbsp;<a href="https://www.svaboda.org/a/29860374.html" target="_blank">зносам крыжоў</a>&nbsp;у Курапатах. Некаторыя прысутныя выказвалі абурэньне або шкадаваньне з гэтай нагоды
5/10 Малітвы ладзяць у сувязі са зносам крыжоў у Курапатах. Некаторыя прысутныя выказвалі абурэньне або шкадаваньне з гэтай нагоды
Мікола Статкевіч заклікаў вернікаў на малітву за Курапаты 7 красавіка, а 12-й гадзіне ля Менскага Сьвята-духавага катэдральнага сабору. Сабраліся каля дзьвюх сотняў чалавек, самаго Статкевіча затрымалі да пачатку малебну. Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне.
Супрацоўнік міліцыі папярэдзіў прысутных, што акцыя нібыта не санкцыянаваная
6/10 Супрацоўнік міліцыі папярэдзіў прысутных, што акцыя нібыта не санкцыянаваная
Мікола Статкевіч заклікаў вернікаў на малітву за Курапаты 7 красавіка, а 12-й гадзіне ля Менскага Сьвята-духавага катэдральнага сабору. Сабраліся каля дзьвюх сотняў чалавек, самаго Статкевіча затрымалі да пачатку малебну. Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне.
Яму адказалі, што санкцыяноўваць малебны ня трэба
7/10 Яму адказалі, што санкцыяноўваць малебны ня трэба
Мікола Статкевіч заклікаў вернікаў на малітву за Курапаты 7 красавіка, а 12-й гадзіне ля Менскага Сьвята-духавага катэдральнага сабору. Сабраліся каля дзьвюх сотняў чалавек, самаго Статкевіча затрымалі да пачатку малебну. Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне.
У час акцыі-малебну ля сабору затрыманьняў не адбылося, але прысутных здымалі на камэры &laquo;людзі ў цывільным&raquo;. Перад акцыяй быў затрыманы актывіст Антон Чарняк
8/10 У час акцыі-малебну ля сабору затрыманьняў не адбылося, але прысутных здымалі на камэры «людзі ў цывільным». Перад акцыяй быў затрыманы актывіст Антон Чарняк
Мікола Статкевіч заклікаў вернікаў на малітву за Курапаты 7 красавіка, а 12-й гадзіне ля Менскага Сьвята-духавага катэдральнага сабору. Сабраліся каля дзьвюх сотняў чалавек, самаго Статкевіча затрымалі да пачатку малебну. Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне.
Малітву распачаў&nbsp;<strong>айцец Вікенцій</strong>&nbsp;&mdash; іераманах Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, не прызнанай уладамі і памеснымі праваслаўнымі цэрквамі
9/10 Малітву распачаў айцец Вікенцій — іераманах Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, не прызнанай уладамі і памеснымі праваслаўнымі цэрквамі
Мікола Статкевіч заклікаў вернікаў на малітву за Курапаты 7 красавіка, а 12-й гадзіне ля Менскага Сьвята-духавага катэдральнага сабору. Сабраліся каля дзьвюх сотняў чалавек, самаго Статкевіча затрымалі да пачатку малебну. Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне.
Сьвятары БПЦ Маскоўскага патрыярхату да людзей ля сабору не выходзілі. Таксама ня выйшлі каталіцкія сьвятары, калі два дзясяткі ўдзельнікаў акцыі маліліся ля каталіцкага Архікатэдральнага касьцёлу
10/10 Сьвятары БПЦ Маскоўскага патрыярхату да людзей ля сабору не выходзілі. Таксама ня выйшлі каталіцкія сьвятары, калі два дзясяткі ўдзельнікаў акцыі маліліся ля каталіцкага Архікатэдральнага касьцёлу
Мікола Статкевіч заклікаў вернікаў на малітву за Курапаты 7 красавіка, а 12-й гадзіне ля Менскага Сьвята-духавага катэдральнага сабору. Сабраліся каля дзьвюх сотняў чалавек, самаго Статкевіча затрымалі да пачатку малебну. Мітрапаліт Павал заклікаў вернікаў ня ўдзельнічаць у акцыі-малебне.
Previous slide
Next slide

Беларускі закон «Аб масавых мерапрыемствах» не рэгулюе рэлігійнай дзейнасьці, да якой адносяцца малітоўныя сходы. Закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» забараняе перашкаджаць рэлігійным абрадам як у культавых пабудовах і на іхных тэрыторыях, так і ў месцах паломніцтва або на могілках.

Тым ня менш малітву палічылі масавай акцыяй — за «несанкцыянаваную малітву» на 15 сутак арышту асудзілі лідэра «Народнай грамады» Міколу Статкевіча як арганізатара. Яго затрымалі перад малітвай, проста на выхадзе з дому.

23 красавіка за плякат на той малітве аштрафавалі на 50 базавых актывіста Валянціна Троцкага. Адзначаецца, што такі ж пратакол быў складзены на Яўгена Афнагеля.

Крыжалом у Курапатах. Што важна ведаць

Дэмантаж крыжоў у Курапатах, 4 красавіка

У Курапатах 4 красавіка ​зьнесьлі 70 крыжоў, якія стаялі ўздоўж МКАД і пачалі ўсталёўваць плот. 13 красавіка зьнесьлі ўсе мэталічныя крыжы ўздоўж кальцавой дарогі.​

Ці законна гэта? Суд па крыжах у Курапатах меў адбыцца пасьля 19 красавіка. Прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Натальля Эйсмант патлумачыла працы ў Курапатах распараджэньнем Аляксандра Лукашэнкі.

Як адрэагавалі людзі? Увечары 4 красавіка памаліцца ў Курапаты прыйшлі больш за 200 чалавек. Яны прайшлі крыжовым шляхам да месца, дзе зносілі крыжы. Цягам красавіка за Курапаты моляцца ў розных гарадах і мястэчках Беларусі.

Малітва за Беларусь на крыжовым шляху. ФОТАГАЛЕРЭЯ

У Курапатах зранку 4 красавіка&nbsp;<a href="https://www.svaboda.org/a/29860374.html" target="_blank">зьнесьлі&nbsp;</a>70 крыжоў і пачалі ўсталёўваць плот.
1/12 У Курапатах зранку 4 красавіка зьнесьлі 70 крыжоў і пачалі ўсталёўваць плот.
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
2/12

Удзел у крыжовым шляху ўзялі каля 220 чалавек,&nbsp;<a href="https://vk.com/wall-126392624_903" target="_blank">піша&nbsp;</a>праваабарончы цэнтар &laquo;Вясна&raquo;.
3/12 Удзел у крыжовым шляху ўзялі каля 220 чалавек, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
4/12

5/12

6/12

Спачатку ўдзельнікі шляху набажэнства некалькі малітваў на &laquo;Галгофе&raquo;, а таксама гімн &laquo;Магутны Божа&raquo;.
7/12 Спачатку ўдзельнікі шляху набажэнства некалькі малітваў на «Галгофе», а таксама гімн «Магутны Божа».
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
Палітык&nbsp;Мікалай Статкевіч з жонкай Марынай Адамовіч
8/12 Палітык Мікалай Статкевіч з жонкай Марынай Адамовіч
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
Пазьней &mdash; спусьціліся ў той бок урочышча крыжовай хадой, дзе сёньня пачалі ставіць плот.
9/12 Пазьней — спусьціліся ў той бок урочышча крыжовай хадой, дзе сёньня пачалі ставіць плот.
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
10/12

11/12

Зьнічы каля ям, дзе стаялі крыжы
12/12 Зьнічы каля ям, дзе стаялі крыжы
Увечары 4 красавіка ў Курапатах пад Менскам адбылася супольная малітва. У ёй узялі ўдзел больш за 200 чалавек.
Previous slide
Next slide

Рэакцыю палітыкаў, грамадзкіх актывістаў і публічных асоб можна пачытаць тут.

Што такое Курапаты?

Курапаты – лясны масіў на поўначы Менску, дзе ў 1937–1941 гадах супрацоўнікі НКВД расстрэльвалі людзей.

Пра масавыя расстрэлы ў Курапатах шырока стала вядома ў 1988 годзе пасьля выхаду артыкула Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты – дарога сьмерці».

Колькі там забілі? Гэта невядома дакладна — архівы НВКД і КГБ не раскрытыя, ды й магчыма, што нават у іх няма поўнага сьпісу расстраляных за час рэпрэсіяў.

Паводле розных падлікаў, карнікі НКВД расстралялі ў Курапатах з 1937 па 1941 гады ад 30 тысяч (першае сьледзтва, што вяла пракуратура БССР) да 250 тысяч чалавек.

Ці не нацысты гэта забівалі? Не, бальшавікі.

Аляксандар Лукашэнка заяўляў у 2015 годзе, нібы яшчэ не вядома дакладна, хто забіваў у Курапатах — бальшавікі ці нацысты. Пасьля выкрыцьця Курапатаў розныя групы спрабавалі знайсьці ў іх «нямецкі сьлед», але раз за разам гэта абвяргалі сьледчыя.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG