«У гэтыя змрочныя гадзіны нашы думкі з Украінай і нявіннымі жанчынамі, мужчынамі і дзецьмі, якія сутыкаюцца з нічым не справакаваным нападам і баяцца за сваё жыцьцё. Мы прыцягнем Крэмль да адказнасьці»
Падчас візыту ў Вільню амэрыканскія сэнатары выказаліся аб тым, ці можна зараз лічыць Беларусь незалежнай дзяржавай, а Лукашэнку — незалежным палітыкам.
Эўразьвяз уключыў у санкцыйны сьпіс усіх дэпутатаў расейскай Думы, якія прагаласавалі за незалежнасьць «ДНР» і «ЛНР», — 351 чалавека.
Ці азначае гэта непазьбежную вайну? Ці могуць пайсьці ўкраінскія ўлады на ўмовы Пуціна — прызнаць Крым расейскім і адмовіцца ад курсу на далучэньне да NATO? Наколькі жорсткім будзе адказ Захаду на сёньняшнюю заяву Пуціна? Ці можа паўтарыцца Мюнхэн 1938 году — капітуляцыя Захаду перад Гітлерам?
Эўразьвяз цьвёрда асудзіў рашэньне прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна прызнаць незалежнасьць непадкантрольных ураду Ўкраіны раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей і адправіць туды свае войскі. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка эўрапейскай дыпляматыі Жузэпа Бурэля.
Ці будзе Ўкраіна ваяваць за вызваленьне «ДНР» і «ЛНР»? Ці прызнае Беларусь самаабвешчаныя «рэспублікі» і калі так, дык калі? Калі расейскія войскі выведуць зь Беларусі? Чаму рэакцыя Захаду на рашэньне Крамля была ня самай жорсткай з магчымых?
Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны пачалася ў 2014 годзе з акупацыі Крыму і часткова Данецкай і Луганскай абласьцей. Дыпляматычныя перамовы зьнізілі градус баёў. У 2022 годзе пасьля ўказу прэзыдэнта Расеі Пуціна аб прызнаньні незалежнымі самаабвешчаных рэспублік «ДНР» і «ЛНР» агрэсія ўзмацнілася.
Старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль і кіраўніца Эўрапейскай камісіі Ўрсуля фон дэр Ляен у заяве для прэсы «рашуча асудзілі рашэньне прэзыдэнта Расеі аб прызнаньні непадкантрольных ураду тэрыторый Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны ў якасьці самастойных суб’ектаў».
Эўразьвяз не гатовы ўвесьці санкцыі супраць Масквы, заявіў журналістам высокі прадстаўнік ЭЗ у справах вонкавай палітыкі Жузэп Бурэль. Пра гэта ён заявіў у кулюарах саміту ЭЗ 21 лютага.
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц правёў тэлефонныя перамовы з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным пасьля пасяджэньня Рады бясьпекі Расіі, на якім усе ўдзельнікі выступілі за прызнаньне незалежнасьці так званых «ЛНР» і «ДНР»
Вашынгтон накіраваў ААН ліст, у якім паведаміў аб складаньні Расеяй сьпісу жыхароў Украіны, свабода і жыцьцё якіх будзе знаходзіцца ў небясьпецы ў выпадку ваеннай эскаляцыі канфлікту.
У сувязі з працягам расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў і эскаляцыяй сытуацыі вакол Украіны міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс выказаўся за ўвядзеньне санкцый супраць Беларусі і Расеі.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна падрыхтавала праект санкцый супраць Масквы, якія забараняюць карэспандэнцкія адносіны банкаў ЗША і Расеі — гэта не дазволіць ім ажыцьцяўляць міжнародныя транзакцыі.
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін, заявіў, што хоць вучэньні закончыліся, тым ня менш расейкія войскі застануцца ў Беларусі. На няпэўны тэрмін.
Прэзыдэнты Расеі і Францыі Ўладзімір Пуцін і Эмануэль Макрон правялі тэлефонныя перамовы і абмеркавалі сытуацыю вакол Украіны. Званок доўжыўся адну гадзіну 45 хвілін. Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на паведамленьне Елісейскага палаца.
Кіраўнік МЗС Францыі Жан-Іў Ле Дрыян заявіў, што гэтае рашэньне сур’ёзна паўплывае на сытуацыю ў сфэры бясьпекі.
Кіраўніца ўраду Эстоніі заявіла, што яе дзяржава зробіць усё магчымае дзеля дапамогі ўкраінцам. Гэта і кібэрсупрацоўніцтва, і ўзбраеньні, і грошы, і мэдыцына.
Доступ Масквы да фінансавых рынкаў і высокатэхналягічных тавараў будзе абмежаваны, згодна з новымі санкцыямі, якія Захад рыхтуе на выпадак, калі Расея нападзе на Ўкраіну, заявіла ў суботу Урсула фон дэр Ляен, старшыня Эўрапейскай камісіі.
Суд у Празе пастанавіў выдаць расейца Аляксандра Франчэці Ўкраіне. Там яго падазраюць ва ўдзеле ў незаконных узброеных фармаваньнях падчас анэксіі Крыму.
На пароме Euroferry Olympia, які рухаўся праз Іянічнае мора, 18 лютага адбыўся пажар. Паводле папярэдніх дадзеных, бязь вестак прапалі 11 чалавек. На пароме, у тым ліку, знаходзіліся чацьвёра грамадзян Беларусі.
У лагістычным цэнтры «Брузгі» яшчэ жывуць звыш 700 мігрантаў. Спробы нелегальна перасячы польскую мяжу працягваюцца.
130 нямецкіх вайскоўцаў прыбылі ў Літву ва ўмовах пагаршэньня сытуацыі вакол Украіны.
Як краіны NATO дапамагаюць Украіне ў супрацьстаяньні з Расеяй.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў аб стварэньні рэгіянальнага саюзу дзеля бясьпекі зь Вялікай Брытаніяй і Польшчай.
Кіраўніца МЗС Вялікай Брытаніі Ліз Трас ня бачыць прыкметаў скарачэньня расейскай вайсковай прысутнасьці каля межаў з Украінай. У канцы тыдня яна наведае Ўкраіну і Польшчу, каб прадэманстраваць салідарнасьць з Кіевам.
Да Ўкраіны з Расеі рухаецца дадатковая бранятэхніка, верталёты і палявы шпіталь, паведамляе брытанская выведка. ЗША заяўляюць аб перакідваньні да мяжы яшчэ 7000 расейскіх салдат.
Кіраўніцтва ЭЗ заявіла, што Эўразьвяз ня можа бясконца шукаць дыпляматычнае рашэньне, калі Расея нарошчвае войскі.
Эўрапейскі суд у Люксэмбургу адхіліў скаргі Польшчы і Вугоршчыны на прававы мэханізм, які дазваляе ўрэзаць выплаты зь бюджэту ЭЗ краінам — удзельніцам арганізацыі за парушэньні стандартаў прававой дзяржавы. Гэта вынікае з пастановы судовай інстанцыі, апублікаванай у сераду, 16 лютага.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей на прэс-канфэрэнцыі расказаў, што ў лагістычным цэнтры «Брузгі» працягваюць жыць больш за 700 мігрантаў, сярод іх 270 дзяцей.
У студзені Эўразьвяз імпартаваў рэкордныя 10 трыльёнаў кубамэтраў звадкаванага газу.
Сёньня канцлер Нямеччыны Оляф Шольц правёў у Крамлі перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц сёньня сустракаецца ў Маскве з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Напярэдадні ён сустракаўся з украінскім прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім.
У Маскве пачаліся перамовы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і канцлера Нямеччыны ФРГ Оляфа Шольца
Чаму заходнія краіны эвакуююць супрацоўнікаў сваіх амбасадаў з Кіева? Чаму амэрыканскія вайскоўцы кажуць, што Расея выйграе вайну ва Ўкраіне за 72 гадзіны? Якімі могуць быць палітычныя наступствы гіпатэтычнай вайны, калі яна адбудзецца?
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц папярэдзіў Расею аб маштабных палітычных і эканамічных наступствах у выпадку яе агрэсіі супраць Украіны, а таксама заявіў, што тэма сяброўства Ўкраіны ў альянсах не зьяўляецца тэмай перамоў.
Польскае старшынства ў АБСЭ паведаміла, што ў адказ на запыт Украіны ў рамках Венскага дакумэнту склікае сустрэчу з удзелам Расеі ў аўторак, 15 лютага.
Эўропа апынулася ў вельмі небясьпечнай сытуацыі, утрымаць Расею за сталом перамоваў спрабуюць па ўсіх каналах, заявіла Анналена Бэрбак у тэлепраграме каналу ARD.
Амбасадар Украіны ў Вялікай Брытаніі Вадзім Прыстайка заявіў у эфіры ВВС, што Ўкраіна магла б адмовіцца ад мэты ўступіць у NATO, каб прадухіліць вайну з Расеяй. Аднак празь некалькі гадзін ён заявіў, што яго ня так зразумелі.
Франк-Вальтэр Штайнмаер у нядзелю быў абраны прэзыдэнтам Нямеччыны на другі тэрмін. За яго прагаласавала істотная большасьць чальцоў Фэдэральнага сходу, які абірае прэзыдэнта. У яго ўваходзяць дэпутаты Бундэстагу і прадстаўнікі фэдэральных земляў.
У бліжэйшыя дні ЗША накіруюць у Польшчу дадатковы ваенны кантынгент, каб супакоіць саюзьнікаў па NATO
Краіны NATO пісьмова ўзгаднілі разьмяшчэньне сёлета вясной міжнародных сіл у Румыніі, Славаччыне і Баўгарыі.
Кіраўнік ураду Нямеччыны абмеркаваў сытуацыю, якая складваецца ў рэгіёне, зь лідэрамі трох дзяржаў Балтыі.
Брусэль прапанаваў Маскве зрабіць крокі па дээскаляцыі і згарнуць нарошчваньне ваенных сіл вакол Украіны і ў Беларусі.
Польшча заявіла аб заканчэньні піку пандэміі каранавірусу. З 11 лютага невакцынаванага чалавека, які прыедзе ў Польшчу з-за межаў шэнгенскай зоны, накіруюць на 7 дзён карантыну, цяпер жа ён доўжыцца 14 дзён.
На тле крызісу, выкліканага ваеннай эскаляцыяй Расеі каля Ўкраіны, ЭЗ актыўна шукае альтэрнатыўныя крыніцы газу ў выпадку скарачэньня або спыненьня паставак з Расеі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі лічыць, што Беларусь у выпадку спыненьня гандлю з Украінай страціць больш, чым украінская эканоміка.
Прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў абверг публікацыю газэты Financial Times пра ўгоду ў справе зьніжэньня напружанасьці вакол Украіны, якую нібыта заключылі лідэры Расеі і Францыі Ўладзімір Пуцін і Эманюэль Макрон.
Міністры замежных спраў Чэхіі, Славаччыны і Аўстрыі Ян Ліпаўскі, Іван Корчак і Аляксандр Шаленбэрг заявілі аб падтрымцы самастойнага выбару Ўкраіны ў міжнародных арганізацыях бясьпекі.
Загрузіць яшчэ