Пра гэта інфармуе ТАСС.
Пажарныя тушаць агонь у раёне бедзтва, пасажыраў і чальцоў экіпажу эвакуавалі з судна.
Што адбылося
Euroferry Olympia рухаўся пад італьянскім сьцягам у Іянічным моры з грэцкага порту Ігуменіца ў італьянскі Брындызі.
На борце былі 239 пасажыраў і 51 член экіпажу, пераважна грамадзяне Італіі і Грэцыі.
Калі паром знаходзіўся на паўночны ўсход ад вострава Эрыкуса, на трэцяй палубе, дзе былі аўтамабілі, адбылося ўзгараньне. Мясцовыя жыхары паведамілі пра выбухі на борце. Ня выключана, што ў аўтамабілях маглі знаходзіцца кіроўцы.
Што вядома пра пасажыраў
На выратавальных шлюпках з судна эвакуавалі 278 пасажыраў і чальцоў экіпажу. Людзей вывозяць у порт Корфу, куды ўжо прыбылі 34 чалавекі, сярод іх ёсьць грамадзяне Беларусі і Ўкраіны.
Чатырох грамадзян Беларусі, якія знаходзіліся на пароме, эвакуявалі на востраў Корфу, яны не пацярпелі, паведамілі БелТА ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
У порце правераць іх дакумэнты. Таксама выратаваных чакаюць брыгады хуткай дапамогі і лекары мясцовых шпіталяў, каманда грамадзянскай абароны рэгіёну Іянічных астравоў.
На гэты момант няма зьвестак аб лёсе 11 чалавек. Пакуль не зразумела, размова ідзе пра пасажыраў або чальцоў экіпажу.
Капітан судна паведамляў, што ўсе пасажыры і экіпаж на момант пачатку эвакуацыі былі жывыя і здаровыя. Аднак пасьля прыбыцьця на Корфу аднаго з пасажыраў шпіталізавалі праз праблемы з дыханьнем, магчыма, з прычыны атручэньня прадуктамі гарэньня.
Як вядзецца апэрацыя
У раёне бедзтва працуюць караблі партовых службаў і берагавой аховы Грэцыі і Італіі. У гэты раён таксама накіраваны грэцкі фрэгат «Гідра» і тры верталёты.
У эвакуацыі прымалі ўдзел усе, хто знаходзіўся ў раёне бедзтва.
На борце застаюцца 25 легкавых і 153 грузавыя аўтамабілі. Існуе пагроза выцеку ў мора вялікага аб’ёму паліва.
Пажар тушаць грэцкія пажарныя, дым відаць на востраве Корфу.