Таксама ў чорны сьпіс ЭЗ будуць уключаны 27 фізычных і юрыдычных асобаў, у тым ліку банкі і арганізацыі, якія фінансуюць апэрацыі Расеі на Данбасе. Акрамя таго, Эўразьвяз прыняў рашэньне абмежаваць доступ Расеі да фінансавага рынку і рынку капіталу ЭЗ.
Камэнтуючы санкцыі, кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль напісаў на сваёй старонцы ў Твітэры пра рашэньне расеі прызнаць «ДНР» і «ЛНР»: «Дзеяньні Расеі супраць Украіны незаконныя і непрымальныя, парушаюць міжнароднае права, тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, уласныя міжнародныя абавязаньні Расеі і надалей узмацняюць крызіс».
Раней Бурэль заяўляў: «Мы таксама пільна сочым за наступным крокам Беларусі, якая падтрымлівае дзеяньні Расеі ў дачыненьні да тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. Я гатовы ўнесьці прапановы па прыняцьці мераў супраць тых (афіцыйных асобаў Беларусі — рэд.), хто надае падтрымку расейскаму ўраду і здабывае з гэтага выгаду», — адзначыў Бурэль.