23 ліпеня 54 мігранты (з Емэну, Індыі, Эрытрэі) спрабавалі нелегальна трапіць зь Беларусі у Польшчу.
Групы іншаземцаў зь беларускага боку чатыры разы атакавалі камянямі польскія патрулі на ўчастках Дубічы Царкоўныя і Мельнік.
Паведамляецца, што ў выніку нападу адзін польскі салдат быў паранены.
Памежнікі таксама апублікавалі фатаздымак разьбітай шыбы ў адным са службовых аўтамабіляў.
У Літве ў нядзелю паведамілі аб 28 спробах парушэньня мяжы, у Латвіі — аб 20.