Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы да падразьдзелаў па ахове мяжы зь Беларусьсю далучылі вайсковых снайпэраў


Польска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота
Польска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота

Паведамленьне праілюстравалі двума фатаздымкамі, на якіх, імаверна, — мяжа Польшчы зь Беларусьсю: польскі жаўнер ідзе побач зь сьцяной, наверсе якой — калючы дрот.

Галоўнае камандаваньне Ўзброеных сіл Польшчы паведаміла аб умацаваньні аховы мяжы снайпэрамі.

«Вячэрні шпацыр на сьвежым паветры — для здароўя. Навучаньне — для вачэй. Снайпэры — майстры выведкі, навігацыі, працы са зброяй. Для іх характэрныя ўпэўненасьць у сабе, цярпеньне і праніклівасьць», — адзначаецца ў паведамленьні, разьмешчаным на старонцы Галоўнага камандаваньня Ўзброеных сіл Польшчы ў Twitter.

Паведамленьне праілюстравалі двума фатаздымкамі, на якіх, імаверна,— мяжа Польшчы зь Беларусьсю: польскі жаўнер ідзе побач зь сьцяной, наверсе якой — калючы дрот.

Апошнім часам кіраўніцтва Польшчы неаднаразова заяўляла аб патэнцыйных пагрозах з боку Беларусі на тле разьмяшчэньня на яе тэрыторыі расейскай тактычнай ядзернай зброі, прыбыцьця наймітаў ПВК «Вагнэр», разам з роляй Менску ў разьвязанай РФ вайне супраць Украіны і працягам міграцыйнага крызісу.

8 ліпеня міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што ў рамках апэрацыі «Бясьпечнае Падляшша» Польшча перакідае на ўсход краіны больш за 1 тысячу вайскоўцаў і амаль 200 адзінак тэхнікі з 12-й і 17-й мэханізаваных брыгад.

28 ліпеня віцэ-прэм’ер краіны Ярослаў Качыньскі заявіў, што Польшча з прычыны пагрозаў, зьвязаных з разьмяшчэньнем у Беларусі падразьдзяленьняў ПВК «Вагнэр», мае намер павялічыць колькасьць сваёй арміі амаль удвая. Цяпер польскае войска, якое раней складалася ўсяго з трох дывізій, будзе мець шэсьць дывізій, а зь цягам часу, імаверна, зьявіцца рэзэрвовая дывізія. Цяпер урад Польшчы таксама працуе над аднаўленьнем расфармаваных пры ранейшым прэзыдэнце Дональду Туску вайсковых частак і стварэньнем новых.

У прыватнасьці, ва Ўзброеных сілах Польшчы нядаўна адрадзілі ракетны дывізіён, які быў расфармаваны ў 2005 годзе. Цяпер гэты дывізіён абсталёўваецца ракетнымі ўстаноўкамі HIMARS.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG