Камітэт бясьпекі Польшчы вырашыў на паседжаньні ў сераду перакінуць вайсковыя часткі на ўсход краіны з прычыны прысутнасьці групы «Вагнэр» ў Беларусі, паведаміла ў пятніцу інфарагенцтва PAP са спасылкай на яго сакратара.
У аўторак, 18 ліпеня, супрацоўнікам віленскага офісу кампаніі Wargaming прыйшоў ліст ад кіраўніцтва. У ім адміністрацыя папярэдзіла, што Літва можа ануляваць віды на жыхарства тым, хто служыў у беларускім войску па кантракце, піша Зеркало. іо.
З пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны 24 лютага 2022 году па 14 ліпеня 2023 году было анулявана 2905 дазволаў на часовае пражываньне грамадзян Беларусі і Расеі, паведаміла тэлерадыёкампанія LRT з спасылкай на агенцтва BNS. Асобнай лічбы па беларускіх грамадзянах не паведамілі.
У студзені — траўні 2023 году падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынстваў прадʼявілі 277 беларусам, якія жывуць у Польшчы, паведамляе выданьне Rzeczpospolita са спасылкай на зьвесткі, атрыманыя ад Галоўнага ўпраўленьня дзяржаўнай паліцыі Польшчы.
Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак пракамэнтаваў прысутнасьць наймітаў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» у Беларусі.
15 ліпеня ў Магілёўскай вобласьці Беларусі было зафіксавана перамяшчэньне калёны тэхнікі так званай ПВК «Вагнэр».
Цэнтар беларускай культуры, які плянуецца найбліжэйшым часам адкрыць у Беластоку, будзе існаваць за кошт мясцовага бюджэту, паведамляе прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінэту (АПК) з спасылкай на маршалка Падляскага ваяводзтва Польшчы Артура Касіцкага.
Старшыня парлямэнту Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсэн адказала на пытаньні Радыё Свабода адносна беларуска-літоўскіх адносін.
Мэр Беластоку Тадэвуш Трускаляскі перадаў Сьвятлане шыльды з новай назвай сквэра, якія будуць усталяваныя на вуліцы, піша Zerkalo. io
Адсутнасьць актыўнай публічнай пазыцыі Захаду ў пытаньні разьмяшчэньня ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі не азначае, што яго гэта не турбуе, заявілі замежныя сьпікеры на дыскусіі, арганізаванай Офісам Ціханоўскай 12 ліпеня ў Вільні падчас саміту NATO.
Афармленьне грузавога і легкавога транспарту, які рухаецца ў Беларусь празь літоўскі пункт пропуску ў Салечніках (Шальчынінкай, зь беларускага боку – пункт Беняконі), на 11 гадзін было прыпынена.
Пытаньне аб сытуацыі ў Беларусі і яе ўплыве на бясьпеку ў рэгіёне будзе разглядацца па-за праграмай.
Якія шанцы ў дэмакратычнай Беларусі стаць сябрам NATO? З чым можа быць зьвязаны нядаўні інцыдэнт на беларуска-літоўскай мяжы? Напярэдадні саміту адказвае дэпутатка Эўрапарлямэнту, былая міністарка абароны Літвы і экс-прэзыдэнтка Парлямэнцкай Асамблеі NATO Раса Юкнявічэне.
Упершыню за некалькі гадоў беларусам сталі часьцей даваць прытулак у Нямеччыне. Як жывуць беларускія ўцекачы ў Нямеччыне праз тры гады пасьля пратэстаў у Беларусі? І на што могуць разьлічваць?
Івана Страшкевіча затрымалі ў Літве і могуць дэпартаваць у Беларусь, дзе яму пагражае турма. Літоўскія службы падазраюць яго ў шпіянажы. Ён звольніўся са службы ў 2019 годзе і выступаў супраць рэжыму Лукашэнкі.
Затрыманы ў справе аб расейскай шпіёнскай сетцы — грамадзянін Украіны, паведамілі польскія спэцслужбы.
Успрыманьне жыхарамі Польшчы Беларусі і беларусаў, якое зьмянілася ў нэгатыўны бок, зафіксавала апытаньне грамадзкай думкі «Палякі пра Беларусь і беларусаў», праведзенае на замову Цэнтру Юліюша Мерашэўскага.
82 адсоткі апытаных палякаў лічаць, што беларусы ставяцца да іх непрыязна. Гэта вялікая зьмена ў параўнаньні з 2020 годам, калі так думалі 15% рэспандэнтаў, піша Gazeta Wyborcza з спасылкай на справаздачу Цэнтру дыялёгу імя Юліюша Мерашэўскага.
Саміт NATO пройдзе ў Вільні 11–12 ліпеня.
Паводле Эўрапейскай камісіі, гэты цэнтар будзе мець «ключавое значэньне» для расьсьледаваньня расейскіх ваенных злачынстваў ва Ўкраіне.
2 ліпеня краіны Эўразьвяза не дазволілі нелегальна перасекчы мяжу 200 мігрантам, якія накіроўваліся з тэрыторыі Беларусі (суткамі раней такіх было 208).
«Мы выяўляем ня толькі падвышаную актыўнасьць выведкі Расеі і Беларусі, але і іншыя дзеяньні супраць Польшчы», — заявіў прадстаўнік польскага ўраду ў бясьпецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын.
У цэнтры Вільні прайшоў Марш роўнасьці. Да яго далучыліся дзясяткі беларусаў і ўтварылі сваю калёну з ружовым аўтазакам і вясёлкай.
Канчатковае рашэньне аб доступе Польшчы да амэрыканскай ядзернай зброі будзе залежаць ад ЗША і партнэраў па NATO.
Эўрапейская рада таксама заклікала Кітай, які як сталы сябра Рады Бясьпекі ААН нясе асаблівую адказнасьць за захаваньне правілаў міжнароднага парадку, націснуць на Расею, каб тая спыніла сваю захопніцкую вайну і неадкладна, цалкам і безумоўна вывела свае войскі з Украіны.
Візавы цэнтар VFS Global, які зьяўляецца афіцыйным партнэрам пасольства Літвы ў Беларусі, абвясьціў аб спыненьні прыёму дакумэнтаў на выдачу нацыянальных візаў.
У Парыжы і яго прыгарадах, а таксама ў некаторых іншых гарадах Францыі ў ноч на чацьвер працягнуліся беспарадкі, якія ўспыхнулі за дзень да таго, калі паліцыянт застрэліў 17-гадовага аўтамабіліста.
«Групы гэтых сэрыйных забойцаў могуць знаходзіцца і зьявіцца ў Беларусі ў любы момант, і ніхто ня ведае, калі яны могуць выступіць супраць нас», — сказаў Гітанас Наўседа.
Дапамога Малдове будзе ажыцьцяўляцца па пяці прыярытэтных кірунках.
Зьяўленьне на беларускай тэрыторыі ПВК «Вагнэр» можа «стымуляваць міграцыйную актыўнасьць на мяжы з Польшчай», заявіў 28 чэрвеня ў этэры Polskie Radio 24 дзяржсакратар канцылярыі польскага прэм'ер-міністра, намесьнік міністра–каардынатара спэцслужбаў Станіслаў Жарын.
Кошт магчымага кантракту складзе 15 млрд даляраў.
Паводле розных ацэнак, пасьля жніўня 2020 году зь Беларусі зьехалі сотні тысяч чалавек. Вялікая частка зь іх не вяртаецца ў краіну, баючыся палітычнага перасьледу. Раней ці пазьней усе гэтыя людзі сутыкнуцца з праблемай замены беларускіх дакумэнтаў.
Улады Каталёніі праінфармавалі мэрыі гэтага рэгіёну Гішпаніі, што тыя павінны дазволіць жанчынам хадзіць у грамадзкія басэйны бяз станіка.
Сьвет павінен аб’яднацца дзеля дэмакратычнай Беларусі і падтрымліваць беларусаў, якія абараняюць свой сувэрэнітэт, напісала 26 чэрвеня ў Твітэры дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.
У сталіцы Даніі Капэнгагене 24 чэрвеня ва ўмовах строгай сакрэтнасьці прайшла міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная вайне ва Ўкраіне. Аб гэтым паведамляюць у панядзелак нямецкія СМІ, у тым ліку Deutsche Welle і ARD.
Літоўская мытня паведаміла, што з 3 ліпеня перавозчыкі некаторых тавараў, што транпартуюцца зь Літвы транзытам праз Расею і/ці Беларусь, мусяць падаваць дэклярацыю вытворцы.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда 19 чэрвеня на сустрэчы з дыпляматычным корпусам краіны заявіў, што Варшава будзе «змагацца на міжнародных форумах за вызваленьне ўсіх палітвязьняў», а таксама выступаць за «ўзмацненьне абмежавальных мер, якія накладаюцца на Беларусь».
Па словах кіраўніка МУС Агне Білатайце, дарога дапаможа больш эфэктыўна кантраляваць дзяржаўную мяжу, забясьпечыць больш апэратыўнае рэагаваньне службовых асоб на парушэньні мяжы і выпадкі пашкоджаньня фізычнага барʼера.
Запрашэньне Ўкраіны ў NATO ня будзе абмяркоўвацца на будучым саміце ў Вільні, заявіў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. Замест гэтага саюзьнікі будуць вырашаць, як наблізіць Украіну да NATO.
Офіс прэзыдэнта Чэхіі растлумачыў словы кіраўніка дзяржавы аб тым, што грамадзяне Расеі, якія жывуць у краінах Захаду ва ўмовах вайны, якую Расея вядзе ва Ўкраіне, павінны быць «пад пільнай увагай спэцслужбаў».
Беларусь сёлета займае другое пасьля ЗША месца ў колькасьці замежных інвэстыцый у Польшчу. Пра гэта піша Dziennik Gazeta Prawna са спасылкай на Польскае агенцтва інвэстыцый і гандлю.
У панядзелак прэзыдэнт ЗШП перанес працэдуру выдаленьня зубнога нэрва. Пра гэта паведамляе Голас Амэрыкі.
Пра пэрспэктывы суду над Лукашэнкам расказаў былы старшыня Канстытуцыйнага суду Літвы, дырэктар Цэнтру права і дэмакратыі JusticeHub Дайнюс Жалімас.
Прэзыдэнт Чэхіі Пэтр Павэл запрасіў у сваю рэзыдэнцыю ў Праскім Градзе школьніцу з Украіны, якую абражалі чэскія аднаклясьнікі.
Ксёндз Пётр Урубель стаў душпастырам cупольнасьці беларусаў, якія жывуць на тэрыторыі Гданьскай архідыяцэзіі.
За плян рэформаў прагаласавала большасьць кіраўнікоў МУС краінаў Эўразьвязу.
Польшча дэпартавала ў Расею былога супрацоўніка контраразьведвальнага падразьдзяленьня ўпраўленьня ФСБ па Дагестане Эмрана Наўрузбекава, які ўцёк з Расеі ў 2017 годзе, публічна расказаў пра фабрыкацыю ведамствам «тэрарыстычных спраў», а потым папрасіў у польскіх улад палітычнага прытулку.
Кампанія LTG Cargo (уваходзіць у групу дзяржаўнай кампаніі «Літоўскія чыгункі») на мінулым тыдні адхіліла 47 заявак на транспартаваньне грузаў, 17 зь іх (36,2%) тычыліся экспарту або імпарту прадукцыі ў Беларусь або зь яе.
Паводле літоўскіх памежнікаў, іхныя калегі з Латвіі за апошні дзень не зарэгістравалі ніводнага такога факту, а з Польшчы папярэдзілі парушэньне памежнага рэжыму 124 іншаземцамі.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі, выступаючы 2 чэрвеня ў Варшаве на XIII кангрэсе «Польшча — вялікі праект», заклікаў да «ўступленьня ў мірныя альянсы вызваленыя нацыі» Ўкраіны і Беларусі.
Загрузіць яшчэ