Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таліне затрымалі журналіста Бабчанку. Ён закідаў яйкамі расейскую амбасаду


Аркадзь Бабчанка, архіўнае фота
Аркадзь Бабчанка, архіўнае фота

Інцыдэнт здарыўся 30 ліпеня, піша партал Delfi з спасылкай на паведамленьні паліцыі Эстоніі.

Імя Бабчанкі ў прэс-службе паліцыі не ўдакладняюць. Паводле зьвестак ведамства, затрыманы мужчына 1977 году нараджэньня, у дачыненьні да яго распачалі справу.

Сам Бабчанка апублікаваў у сацыяльных сетках фота машыны паліцыі з подпісам:

«Эстонскія чайкі лётаюць над нашай зооонааай... А абед цяпер у турме. Дабранач. Вечар у хату».

У камэнтарах ён пацьвердзіў, што сапраўды закідаў яйкамі амбасаду Расеі ў Таліне.

Аркадзій Бабчанка, які працаваў ваенным карэспандэнтам расейскіх «Московского комсомольца» і «Новой газеты», з 2017 года жыве за межамі Расеі і рэзка крытыкуе расейскі ўрад.

У чэрвені 2018 году, калі журналіст жыў ва Ўкраіне, зьявілася інфармацыя пра яго сьмерць. Празь дзень стала вядома, што забойства інсцэнізаванае, а Бабчанка жывы. У СБУ заявілі, што расейскія спэцслужбы рыхтавалі замах на Бабчанку, а інсцэнізацыя была неабходная для раскрыцьця іхных плянаў.

З 2020 году Бабчанка ўпісаны ў так званы сьпіс тэрарыстаў і экстрэмістаў у Расеі. У студзені 2023 году МУС Расеі абвясьціла яго вышук, а ў красавіку міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла журналіста ў рэестар «замежных агентаў».

Аркадзій Бабчанка разам з камандай валянтэраў цягам апошняга году закупляў тэхніку для Ўзброеных сілаў Украіны, рыхтаваў яе да выкарыстаньня і транспартаваў з Эстоніі да мяжы з Украінай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG