Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усплёск «хваробы легіянэраў» у Польшчы забраў жыцьці пяці чалавек


Польская доктарка. Ілюстрацыйнае фота
Польская доктарка. Ілюстрацыйнае фота

Больш за 70 чалавек шпіталізавалі.

Колькасьць загінулых у выніку ўспышкі хваробы легіянэраў у горадзе Жэшуў на паўднёвым усходзе Польшчы вырасла да пяці чалавек. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады, якія спрабуюць вылічыць крыніцу заражэньня, піша AFP.

Пятай ахвярай стала 79-гадовая жанчына, якая паступіла ў шпіталь некалькі дзён таму.

«Яна была пацыенткай са шматлікімі даўнімі захворваньнямі, уключаючы рак, і знаходзілася ў аддзяленьні анэстэзіялёгіі і інтэнсіўнай тэрапіі», — заявіў інфармацыйнаму агенцтву PAP дырэктар муніцыпальнай лякарні Жэшува Гжэгаж Матэрна.

Прычына ўспышкі, якая прывяла да шпіталізацыі прынамсі 71 чалавека, пакуль ня высьветлена.

«Хвароба легіянэраў», выкліканая бактэрыяй легіянэлы, не зьяўляецца заразнай і ня можа перадавацца ад чалавека да чалавека. Бактэрыя можа актыўна размнажацца ў сыстэмах водазабеспячэньня і кандыцыянаваньні паветра.

Яна выклікае праблемы зь лёгкімі, асабліва ў людзей са слабой імуннай сыстэмай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG