Мікола Шакель, Менск Новая перадача сэрыі “Прыватны дзёньнік”. Асабістыя нататкі мінулага тыдню прадстаўляе Мікола Шакель. 26 гадоў таму ён нарадзіўся ў Браславе, на беразе найбольш авеянага мітамі возера Дрывяты, што, несумнеўна, паўплывала на назву ягонага рок-гурту “Цмокі”. Граючы ў ім на гітары, пасьпеў абараніць кандыдацкую дысэртацыю і стаць папулярным сярод студэнтак БДУ выкладчыкам, адна зь якіх нядаўна стала ягонай жонкай; заснаваць у кампаніі зь сябрамі часопіс “Студэнцкая думка” і пасьпяхова яго выдаваць; перакласьці некалькі кніг з францускае на беларускую, адначасова робячы яшчэ процьму іншых, карысных для маладое душы і розуму справаў.