Субота, 8 студзеня
8.00. Кватэра М.А. У-аа-у! Прачынаюся зь цьвёрдым намерам пачаць усё з нуля. Нуль кубкаў кавы, нуль цыгарэтаў, нуль эмоцый. Ніякіх думак уголас... У дні выпрабаваньняў, у хвіліны цяжкіх роздумаў над лёсам маёй радзіны, ты, толькі ты мне надзеяй і апорай, о стары раздаўбаны лэптоп фірмы “Компак”...
10.00. Назвалася прынцэсай, палязай у вежу. Люблю адчыняць дзьверы сваёй старой новай кватэры. Адзінае засьнежанае месца ў горадзе... Белая тынкоўка добра змываецца са скураных штаноў. Любімая рэч. Не здымаю іх два месяцы. Сёньня дарэчы быў бы і бізун. Дзьве брыгады маіх будаўнікоў сталі працаваць адначасова і пасварыліся. Мацюкацца пры мне сорамна — таму іх ледзь ня рве на часткі. Даводзіцца рабіць крок наперад і міралюбна туркатаць: “Хлопчыкі”... Добра, калі ў адной кватэры працуюць канкурэнты. Ня трэба сачыць за якасьцю, за тым, хто калі прыйшоў. Спадзяюся, яны ня ўтвораць прафсаюзу.
22.00. Закачала з інтэрнэту “Код да Вінчы”. Нагадвае “Індыяна Джонс”, якога перапісалі фэміністкі. Чытаю палову ночы, пакуль не даходжу да сярэдзіны. Перад сном спрабую ўявіць герояў. Адзіны доктар гісторыі, на якога прыемна глядзець — Алесь Краўцэвіч. Беларускі адказ Гарысану Форду.
Нядзеля, 9 студзеня
8.00. Кватэра М.А. Першая прачынаецца Эўфрасіньня. З раніцы ў яе добры настрой і сухі пампэрс. Бярэ мяне ручкамі за твар, абмацвае і пяшчотна цягне: “А-я!” Для кожнага з нас у яе свой выраз мардуленцыі, свая інтанацыя... А гук адзін.
10.00. Ёсьць час раскідаць камяні, і ёсьць час будаваць вежы. Са сваёй кватэры еду на будаўнічы рынак. Пасьля — на другі. Пасьля — на трэці. Недзе пасярэдзіне пераймае Д. Ён ухітрыўся прыстасавацца да майго графіку і звоніць са словамі: “А я на рынку!”, пазбаўляючы мяне прычыны адмовіцца ад сустрэчы. У галаве мігцяць галягенавыя лямпачкі, і я ледзь чую, як ён пераказвае навінкі расейскай літаратуры. Імёны не запамінаюцца. Д. раўнамерна пераходзіць да беларускіх навінаў. Севярын жыве з былой жонкай Юліяна... А Юліян з былой жонкай Славаміра... “А Сі-Сі Кэпвэл жыве з Джынай Кэпвэл”, — заканчваецца ў маёй галаве беллітаўская Санта Барбара...
22.00. Зноў чытаю “Код да Вінчы”. Так праніклася аўтарскімі вытлумачэньнямі сымболікі, што нават кафлю купіла, стылізаваную пад сярэднявечча. З выявамі лілеі, адзінарога, быка... Не купіла толькі з ружай — асноўным матывам кнігі. З вытлумачэньнем гэтага знаку аўтар яўна перабраў. І чысьціня, і таямніца, і Грааль...і жаночы полавы орган. Ну і як пасьля гэткага камэнтару я па падлозе хадзіла б?
10 студзеня, панядзелак
8.00. Прачынаюся з клятвай не чытаць перад сном.
10.00. Нармальны будаўнічы дзень. Каб трохі разгрузіць хлопцаў, сама фарбую батарэі і згружаю бітую цэглу ў мяхі па 50 кілё. Цікава, што хворае плячо пры гэтым не баліць. Ё-маё, раніцай станік не магла зашпіліць, а тут перашуфлявала столькі друзу і — нічога. Дзе лёгіка? Не, лёгіка ў гэтым ўсё-ткі ёсць.
19.00. Пью каву з А. Ён таксама спрабуе мне пераказаць расейскія кнігі, якія нядаўна набыў. Ведаю толькі адно імя. Ніякіх сілаў падтрымліваць размову няма, яна цячэ аднабакова і перапыняецца званком. Трэба вяртацца на будоўлю.
21.00. У дзьверы стукаецца сусед зьнізу. Ці не перакрыла я трубу? Яго выцяжка за дзьве з паловай тысячы баксаў гоніць паветра ў кватэру, а не наадварот. Ну, я хацела... Але не перакрыла... Занадта прыгожая рэч. Ня выцяжка, а цэлы завод з хрому, люстэркаў і крышталю.
Ад стомы і адрэналіну не змагла заснуць.
11 студзеня, аўторак
8.00. Ноч ня спала. А восьмай сустрэча. Падабаюцца мне мужчыны, якія здольныя сустракацца ў гэты час. Прынамсі, больш, чым тыя, хто ўстае пасьля адзінаццаці.
14.00. Вяртаюся з рынку. У двары знаёмлюся з архітэктарам, які будзе весьці капрамонт майго помніку архітэктуры. Скардзіцца на адсутнасьць тэхнічнай дакумэнтацыі. Запрашаю да сябе. Колькі шчасьця на твары — нарэшце ён даведваецца, з чаго і як зробленыя перакрыцьці... Калі на мой дом няма плянаў, то што гаварыць пра гістарычную адпаведнасьць адбудаванага Мірскага палацу?
19.30. Вяртаюся да М.А. Па дарозе бачу на сьцяне знак “фі”. Ваў, магічная лічба Леанарда да Вінчы. Потым даходзіць — надпіс не на лаціне, а на кірыліцы. РНЕ — рускае нацыянальнае адзінства. І апошняя літара не такая. Шкада.
12 студзеня, серада
8.00. Дачытваю “Код да Вінчы”. Усё захапленьне зьнікла. Адчуваньне, што аўтар дапісваў апошнія старонкі пад руляй рэдактарскага пісталета. Магу паверыць, што ў Ісуса Хрыста былі дзеці з Марыяй Магдаленай... Але што яны абралі сабе радзімай Францыю — ніколі.
Цікава было прачытаць пра сэкс як спосаб духоўнага яднаньня двух полаў. Згодная. Гэта — хутчэй містычны акт, чым сума тэхналёгій. Што гэта — момант сустрэчы з Богам, думка ня новая. Але чаму гэтая сустрэча павінна адбывацца ў калектыве назіральнікаў? Чаму сьвяшчэнны сэкс абавязкова групавы?
Браўна, відавочна, турбавала магчымасьць паказаць тэатралізаваную оргію. Уся кніга — не літаратура, а сцэнар з загадзя разьлічанымі спэцэфэктамі.
12.00. Еду на працу. Людзі абмяркоўваюць нечаканую вясну і прыродныя катаклізмы. Словазлучэньне “адпачынак у Тайляндзе” выклікае сьмех. Чым большыя лічбы — тым менш эмоцый. Для чалавека няма розьніцы паміж 5 тысячамі й 175 тысячамі. Калі гэта — ня грошы.
14.00. Акадэмія. Справаздачны вучоны савет. Бэнэфіс канцылярыстаў. Даклад безь нечаканасьцяў. Сьмяюся, калі чую, што бязьдзетная А. выступіла з паведамленьнем “Выхаваньне дабрыні ў немаўлят”. Дырэктар грозна паглядае ў мой бок. Астатнім — пофіг. Ніхто не рэагуе і на сказ “Выхад “Гісторыі літаратуры...” садзейнічаў павышэньню прафэсійнага ўзроўню беларускіх пісьменьнікаў”. Сумна.
Затое на сьцяне акадэмічнай прыбіральні — узор куртуазнага маньерызму: “Калегі! Незалежна ад пастаўленых мэтаў і атрыманых вынікаў — змывайце за сабой. Калі вынікі пераўзышлі чаканьні — карыстайцеся ёршыкам”. На тварах тых, хто выходзіць з прыбіральні, двайная порцыя ўсьмешкі.
19.00. Ніколі ня верыла, што культура вядзецца ў правінцыі. Не, яна ў сэрцы сталіцы. Непадалёк ад цэнтральнай кнігарні. Нечакана для сябе трапляю ў выдавецтва Логвінава. У хуткім часе Б. зьбіраецца выдаваць сваю трэцюю кнігу. Прынёс гарэлкі. У якасьці закускі — сырыя перапяліныя яйкі. Праз пару хвілінаў зьяўляецца новая бутэлька і скрыначка яек. Немудрагелісты пачастунак кампэнсуецца цікавай размовай. Усе прысутныя — апантаныя прыхільнікі Хармса і абэрыутаў. Цытуем адзін аднаму творы, камэнтуем моманты біяграфіі. Гутарка заходзіць пра аўтарства літаратурных анэкдотаў, прыпісваных Хармсу. Дзяўчына, пра якую толькі і ведаю, што праўнучка Гілевіча, зрываецца зь месца, ляціць да кампутара і празь пяць хвілінаў трымае раздрукоўку з інтэрнэту. Чытаем уголас. Логвінаў лезе ў шафу і дастае стос кнігаў, каб адшукаць нейкую цытату.
Згадваю выпіску з карткі Хармса ў псыхіятрычнай лякарні: “Лічыць свае думкі адкрытымі і “вонкавымі,” калі ня носіць вакол галавы павязкі альбо стужкі”... Цікава, ці ня з гэтай жа прычыны галаўныя стужкі сталі атрыбутам апазыцыйных мітынгаў?
13 студзеня, чацьвер
12.00. Мяту, чышчу, блішчу... Заўтра зноў будзе брудна... А якая праца не сызыфава?
Выдавецтва просіць за новую кнігу ўжо 250 баксаў — ня трэба было сварыцца зь Вішнёвым. Прыкідаю, колькі гэта ў будматэрыялах. Ну што ж — чалавецтва абыдзецца без майго опусу, а я бяз столі — не. Кожны павінен пасадзіць дрэва, выгадаваць сына і пабудаваць вежу.
18.00. Сёньня — провады старога старога і сустрэча старога Новага году. У мяне — рамантычнае спатканьне. З уласным мужам. “Ты мне цяпер і жонкай і каханкай”, — сустракае мяне на плошчы. Паўгоду мы жывем асобна, і ўсіх цікавіць, дзе мы займаемся каханьнем. Адказ выклікае такі прыліў энтузіязму, што ў мяне складаецца ўражаньне, што хутка ўсе мае сябры кінуцца рабіць рамонты. Цікава адчуваць сябе свабоднымі ці паўсвабоднымі.
Ідзем у “Лідо”. Стыльны інтэр’ер. Расьпісная драўляная мэбля, каменныя фантанчыкі, мосьцікі, арачкі. Каля ўваходу — алень з агеньчыкаў. Навагодняя атмасфэра нават бязь сьнегу. Спачатку цяжка расслабіцца. Першыя навіны — будоўля, праца, сын... Паступова адтайваем. Муж паказвае на неба. Тонкі серпік маладзіка здаецца кволым і самотным над ліхтарным золатам праспэкту.