25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
У «Бібліятэцы Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Аляксандра Лукашука «Вянок Свабоды». Сваімі ўражаньнямі дзеліцца Зося Сухавей.
Спрабую ўявіць сабе чалавека ў Менску ці ў Віцебску, які «распаўсюджвае беларускую мову праз гвалт», і не магу: не хапае фантазіі.
Выкрываючы дывэрсантаў, якія пашкодзілі расейскі вайсковы самалёт у Мачулішчах, Лукашэнка абразіў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага, назваў яго «гнідай». Моцна, што тут скажаш. Далей ужо толькі мацюкі. Адказу Зяленскага не было і, думаю, не магло быць.
Калі ў краіне дыктатура ці ідзе вайна, ёсьць спакуса зноў і зноў адмахвацца ад жаночага парадку дня, кажучы, што цяпер для яго ня час.
Хоць дывэрсія нібыта і не атрымалася, але дывэрсанта злавілі. У Беларусі так здараецца. Праз два тыдні пасьля нападу на расейскі самалёт на аэрадроме ў Мачулішчах Лукашэнка агучыў сваю вэрсію падзей.
6 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе завочна вынесьлі прысуды фігурантам «справы Каардынацыйнай рады». Сьвятлану Ціханоўскую пакаралі 15 гадамі зьняволеньня, Паўла Латушку — 18 гадамі, астатнія фігуранты атрымалі па 12 гадоў пазбаўленьня волі. У чым адметнасьць гэтых прысудаў?
Апошнім часам заўважаю, як у публічнай прасторы мяняецца ракурс погляду на беларускую сытуацыю, за якім можа ўбачыцца і выхад зь цяперашняга тупіку.
Нават ва ўмовах беларускай прававой сваволі прысуд выглядае занадта жорсткім. Бо судзяць выключна за праваабарончую дзейнасьць. Таму такое «правасудзьдзе» выглядае адыёзным зь міжнароднага гледзішча.
Што й казаць, беларусы звыкліся камплексаваць перад суседзямі з прычыны сваіх стогадовых няўдач.
Калі ацэньваць практычныя вынікі візыту Лукашэнкі ў Кітай, то грандыёзных прарываў ён ня даў. А што афіцыйная прапаганда падае яго як велізарны посьпех, дык такая ў яе праца.
Фашызм хвалюе гэтых людзей не праз сваю сутнасьць. Ён хвалюе іх толькі тады, калі яны аказваюцца зь няўдалага боку «харчовага ланцужка».
Вось і прыйшла вайна ў беларускі дом. Сапраўдная
Якіх бы рэвэрансаў і кніксэнаў ні рабіў афіцыйны Кіеў перад Лукашэнкам, гарантый таго, што апошні не аддасьць загаду на ўварваньне ва Ўкраіну, ніякіх няма.
Ужо год увесь сьвет, рэгіён Усходняй Эўропы (у тым ліку Беларусь) жыве ва ўмовах вайны. Менавіта яна задала дынаміку, новыя трэнды, кірункі, паводле якіх будуць разьвівацца шмат якія сацыяльныя, эканамічныя, геапалітычныя працэсы.
Накіды гэтага тэксту я пачаў рабіць яшчэ ўвесну 2022-га, пасьля акупацыі, праглядаючы згаданае ў ім відэа з сынам з таго «мірнага» жыцьця. Пісаў, каб не забыць, ведаючы ўласьцівасьць сваёй памяці заціраць дэталі.
Праз год пасьля пачатку расейскага ўварваньня ўсё больш відавочна: Пуцін найперш імкнуўся спыніць дрэйф Украіны ў Эўропу.
Поўнамаштабная вайна, якую Расея пачала супраць Украіны год таму, дала беларусам некалькі важных урокаў — і пра сьвет, у якім мы жывём, і пра нас саміх.
Візыт Лукашэнкі ў Маскву і сустрэча з Пуціным у час, калі прагназуюць актывізацыю Расеяй баявых дзеяньняў ва Ўкраіне, спарадзілі розныя вэрсіі таго, якімі могуць быць блізкія пэрспэктывы Беларусі.
Стала вядома пра існаваньне ўнутранага дакумэнту расейскіх уладаў «Стратэгічныя мэты Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі», у якім расьпісаныя этапы паглынаньня Расеяй Беларусі да 2030 году.
Мяркую, калі б Лукашэнка ведаў пра пляны прэзыдэнта Байдэна наведаць Кіеў, то наўрад ці запрашаў бы яго ў Менск. Хаця б дзеля таго, каб не было такога выразнага кантрасту паміж мроямі, фантазіямі і — рэальнасьцю.
Калі ядзерныя ракеты ў ахопленай смутай Расеі распаўзуцца, гэта было б нашмат большым галаўным болем, чым захаваньне Расеі адзінай — няхай несвабоднай, таталітарнай, але з адзіным цэнтрам кіраваньня, зь якім можна дамовіцца пра галоўнае для Захаду пытаньне — ядзерную зброю.
Думаю, Лукашэнку цікавілі пляны Крамля адносна вайны ва Ўкраіне. Можна меркаваць, што Крэмль ня ставіць Лукашэнку ў вядомасьць, як далей Масква мяркуе выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю ў мэтах вайны супраць Украіны.
Як бы Лукашэнка ні выпраменьваў упэўненасьць, але жыць за жалезнай заслонай няўтульна, некамфортна. Супярэчнасьць паміж вобразам дасьведчанага палітыка сусьветнага маштабу і статусам міжнароднага ізгоя павялічваецца. І становіцца ўсё больш відавочнай.
У апошнім слове, зь якім выступіў на судзе кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», нобэлеўскі ляўрэат 2022 году Алесь Бяляцкі, прагучалі важныя для будучыні Беларусі ініцыятывы. Галоўная зь іх — заклік да нацыянальнага прымірэньня. Ці пачула грамадзтва гэты голас з-за кратаў?
У Беларусі новы рэкорд недахопу кадраў, і ўладам, канечне, даводзіцца штосьці прыдумляць, каб заклікаць людзей у найбольш праблемныя сфэры.
15 лютага 1989 году завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістану. Бясслаўна для СССР скончылася вайна, якая цягнулася амаль дзесяцігодзьдзе.
У Менск прыляцеў міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта. Найбольш відавочная мэта візыту — даведацца, што Лукашэнка можа прапанаваць Эўразьвязу ў сэнсе зьніжэньня ваеннай напружанасьці ў рэгіёне.
У вайны шмат праўдаў і шмат крыўдаў. Ня толькі ў гэтай, украінска-расейскай, унутры якой (ці побач зь якой) усе мы жывём ужо амаль год. Увогуле ў вайны.
Змагаючыся з дэмакратычнай апазыцыяй, беларускія ўлады наносяць галоўны ўдар менавіта па камандзе Ціханоўскай, каб максымальна дэлегітымізаваць «прэзыдэнта-электа». Спробы дыскрэдытацыі адбываюцца па розных кірунках.
Гістарычны парадокс: дзяржавы, якія падазравалі ў намеры распаліць на абшарах былога СССР рэгіянальныя ядзерныя войны, праявілі надзвычай высокую ступень палітычнай адказнасьці (пасьля іх ад атамнай зброі не адмаўляўся ніхто).
Кароткі адказ: дзеля захаваньня сваёй палітычнай спадчыны пасьля непазьбежнага сыходу.
7 лютага праўладнае аб’яднаньне «Белая Русь» правяло арганізацыйны сход дзеля стварэньня палітычнай партыі, як можна зразумець, з той жа назвай. Пра гэта заявіў старшыня гэтай арганізацыі Алег Раманаў. Такім чынам, Лукашэнка, відавочна, даў згоду на стварэньне «партыі ўлады».
Заявы Лукашэнкі пра тое, што Захад нібыта мае пляны забіць яго, ня новыя.
Лукашэнка 10 дзён адсутнічаў у Беларусі: лётаў зь візытамі ў ААЭ і Зымбабвэ. І, здаецца, упершыню за тры гады езьдзіў адпачываць. Што сьведчыць пра тое, што ён адчувае сябе ўпэўнена, ня бачыць вялікай пагрозы, пакідаючы краіну.
Большасьць дэмакратычных актывістаў (у тым ліку і тыя, хто апынуўся за мяжой), удзельнічалі ў дэмакратычным руху не з 2020 году, а значна раней. Фактычна яны гадамі рыхтавалі тую глебу, на якой паўстаў пратэст-2020, што ўзьнёс на вяршыню апазыцыйнай палітыкі Сьвятлану Ціханоўскую.
Апошнім часам Кіеў і Менск робяць нейкія дзіўныя ўзаемныя рэвэрансы і падаюць адзін аднаму шматабяцальныя знакі.
Што азначае паўторны візыт Лукашэнкі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, чаму ён з Зымбабвэ не вярнуўся ў Беларусь? Свой адказ на пытаньне прапануе Валер Карбалевіч.
Ва ўладаў няма ніякага наратыву будучыні. Ад слова «зусім». Таму даводзіцца зьвяртацца да гісторыі.
Сьвята — гэта заўжды маленькае чараўніцтва. Дзень, калі мы верым у нейкі цуд. А рэжым Лукашэнкі ня можа дазволіць, каб людзі ў Беларусі верылі ў цуды.
З сумам і скрухай назіраю, як паволі адбываецца вяртаньне колішняга галоўнага правіла беларускай апазыцыйнай палітыкі. Той матрыцы, якая панавала да жніўня 2020 году.
Роўна 160 гадоў таму ў Вільні адбылася падзея, якая шмат у каго ў былым Вялікім Княстве Літоўскім і Царстве Польскім выклікала зьдзіўленьне і непрыманьне. У той дзень было абвешчана аб стварэньні Часовага правінцыйнага ўраду Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім. Урад праіснаваў 39 дзён.
На працягу апошніх двух гадоў карупцыя ў Беларусі ўзрасла.
Міжнародная ізаляцыя Беларусі стварае такі вонкавы кантэкст, на тле якога ўлады мусяць ладзіць усё больш экзатычныя крокі, каб стварыць нейкую хоць вонкава пазытыўную карціну. Гэта пра візыт Лукашэнкі ў Зымбабвэ.
Загрузіць яшчэ