Суд Жыткавіцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» двухтамовы збор твораў Дунін-Марцінкевіча «Драматычныя творы, вершаваныя аповесьцi i апавяданьнi», выдадзены дзяржаўным выдавецтвам «Мастацкая літаратура».
Ні перамогі, ні паразы: менавіта так можа скончыцца вайна паміж Расеяй і Ўкраінай. Чаму палітыкі, аналізуючы падзеі на полі бою, усё часьцей згадваюць досьвед Першай сусьветнай вайны.
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
У Беларусі адкрылася новая калёнія для жанчын, і гэта, відаць, адна з найлепшых ілюстрацый да заявы Лукашэнкі пра тое, што ён не ваюе з жанчынамі. Так «не ваюе», што дзьвюх калёній аказалася недастаткова і давялося адкрыць яшчэ калёнію-пасяленьне.
Сяргей Будкін выступіў з праграмным заклікам: «Адпусьціць Вільню, прыняць Вільнюс». Маўляў, замяніць у беларускай мове беларускую назву на сучасную літоўскую. Адкуль магла ўзяцца такая ідэя і што яна значыць?
Палестынскі бок у вайне на Блізкім Усходзе ўвасоблены зараз найперш ХАМАС (прызнаным у ЗША тэрарыстычнай арганізацыяй) і падтрыманы тэрарыстамі, дыктатарамі і пагромнікамі ва ўсім сьвеце.
«Ліміт рэвалюцый у нас вычарпаны», — сьцьвярджаюць Лукашэнка і Пуцін. Хоць ніякіх лімітаў на рэвалюцыі ніводнаму дыктатару ў гісторыі вызначыць яшчэ не ўдавалася.
Цяперашні крызіс і антысэміцкія настроі чарговы раз паказваюць, наколькі ўсё ў сьвеце зьвязана і як небясьпечна ігнараваць праблемы нейкага рэгіёну, бо ён ад нас далёкі.
Звычайна дыктатары, імкнучыся пазьбегнуць адказнасьці за ўчыненае, любымі спосабамі стараюцца ўтрымліваць уладу пажыцьцёва.
Эпідэмія хатняга гвалту ў Беларусі не заціхае. Новая трагедыя здарылася ў Вялейскім раёне — там мужчына два тыдні піў і зьбіваў жонку, якая праз стан здароўя фізычна не магла сысьці. І біў ён яе, пакуль не забіў.
Неабмежаваная ўлада з часам вельмі істотна мяняе таго, хто яе мае. Гэта датычыць многіх сфэр чалавечага жыцьця, у тым ліку і стаўленьня да таго, як дапушчальна паводзіць сябе ў грамадзтве і, сярод іншага, у якім выглядзе зьяўляцца перад публікай.
Рэвалюцыі заўсёды робяцца ўнутры краіны, а ня звонку. Палітычная эміграцыя — гэта каштоўная рэзэрва ці трэнавальны лягер, але так ці інакш выгнаньнікі могуць быць толькі групай падтрымкі для руху ўнутры краіны і займацца падрыхтоўкай да вяртаньня ў Беларусь.
Што вырасьце на выпаленым полі, якое засталося пасьля зьнішчэньня ў Беларусі грамадзянскай супольнасьці? Чым спрабуе запоўніць гэтую прастору Лукашэнка і на якія ўзоры пры гэтым ён арыентуецца?
У кастрычніку ў Батумі, Варшаве, Вільні і Беластоку праходзіць фэст беларускай інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Падзея адбываецца пяты раз, і ўжо другі раз — не ў Беларусі.
Мілітарызацыя цывільнай сфэры значыць, што рэжым робіць стаўку на вайсковы парадак ва ўсіх сфэрах грамадзтва. Цывільным няма даверу, бо зашмат іх аказаліся ня надта ляяльнымі Лукашэнку і ягонай сыстэме?
Палякі, якія спрадвеку жылі на Беларусі, спакваля пакідаюць зямлю продкаў — гэтак жа сама, як дагэтуль рабілі папярэднія пасьляваенныя пакаленьні. Тое, чаго не завяршылі Сталін і Хрушчоў, можа адбыцца пры Лукашэнку.
З году ў год рэжым Лукашэнкі расказвае байкі, як ён клапоціцца пра шматдзетныя сем’і, і заклікае беларусак нараджаць яшчэ і яшчэ. Але чым далей, тым больш у гэтых закліках непасьлядоўнасьці і супярэчлівых заяў.
«Нобэлеўскую прэмію нарвэжцу Юну Фосэ прарочылі ўжо даўно. А яшчэ даўней я стаў чытаць гэтага аўтара, калі вырашыў падвучыць нарвэскую мову», — піша Ян Максімюк, які перакладаў творы сёлетняга нобэлеўскага ляўрэата ў літаратуры Юна Фосэ на беларускую мову.
Масавае вяртаньне палітэмігрантаў магчымае пераважна ў першыя гады пасьля іхнага вымушанага выгнаньня. Чым далей, тым гэтае вяртаньне становіцца ўсё больш праблематычным і малаверагодным.
Гераічныя і годныя людзі сядзяць у турме, а тыя, чую дзейнасьць яўна варта праверыць на склад злачынства, атрымліваюць запрашэньні на сьвяточныя прыёмы.
Беларусь цяпер у Варшаве, Вільні, Празе, Лёндане, Бэрліне... Дзе беларусы і дзе беларуская мова, там і Беларусь.
Час ад часу Лукашэнка нечакана згадвае аб магчымасьці ўсталяваньня ў Беларусі прыжыцьцёвых помнікаў. Дакладней, катэгарычна асуджае тых, хто такіх помнікаў патрабуе ці прапануе ўзводзіць.
Разам з навуковымі распрацоўкамі, якія мусяць палепшыць ці спрасьціць нашае жыцьцё, зьяўляюцца і тыя, што могуць нам нашкодзіць.
Не магу забыць сустрэтую недзе ў сеціве расейскую карыкатуру. Хлопчык у двары крычыць маме свайго сябрука, якая паказалася ў вакне другога паверху: «А будущее выйдет?». Адказвае ня маці, а Пуцін, які замагільным позіркам глядзіць з вакна першага паверху: «Будущего нет».
Наколькі Лукашэнку самога задавальняе той рэжым жорсткай дыктатуры і татальнага страху (і зьвязаных з гэтым міжнароднай ізаляцыі і санкцый), які ўсталяваны ў краіне пасьля 2020–2021? Ці здольны ён зьмяніцца і хаця б часткова вярнуцца назад — з татальнай дыктатуры ў звыклы для яго аўтарытарызм?
Пакуль Лукашэнка ва ўладзе, конкурсы прыгажосьці і зьвязаны зь імі эскорт дакладна нікуды ня зьнікнуць, але і пасьля яго сыходу няма гарантый, што будзе лепей.
Наколькі бясьпечна цяпер Лукашэнку лятаць за межы Беларусі? І ці толькі ў накладзеных Захадам санкцыях прычына таго, што колькасьць і кірункі ягоных міжнародных візытаў апошнім часам значна скараціліся?
Войны заканчваюцца тады, калі ад іх стамляюцца і зьнясільваюцца. Прычым стамляюцца ўсе, хто так ці інакш удзельнічае ў канфлікце: і тыя, хто распачаў агрэсію, і тыя, хто абараняецца, і тыя, хто дапамагае тым і другім.
Людзям сыстэмы трэба штучна падтрымліваць змаганьне з усім беларускім, бо нічога іншага яны рабіць ня ўмеюць. Дабраліся да валошак.
Польская дзяржава сто гадоў таму перажывала нешта падобнае на цяперашяе ўмацаваньне польска-беларускай мяжы пасьля зьвестак пра прыбыцьцё ў Беларусь падразьдзяленьняў наймітаў «Вагнэра».
Нядаўна Сьвятлана Ціханоўская апублікавала раптоўную і, як падалося, трохі нэрвовую заяву пра адсутнасьць у беларусаў тэрытарыяльных прэтэнзій да Літоўскай Рэспублікі.
Цяжка апісаць словамі маё абурэньне тым, наколькі жанчыны дагэтуль не ўспрымаюцца сур’ёзна ў самых розных сфэрах. Але я паспрабую, бо як бы ні хацелася верыць у непазьбежны прагрэс, пакуль гэты сьвет застаецца дужа і дужа мужчынскім. А мы ад гэтага губляем і паўсядзённы камфорт, і здароўе.
Менская пракуратура прызнала два творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча экстрэмісцкімі матэрыяламі. Што гэта значыць, не тлумачыцца.
Ці нагнаў Пуцін Лукашэнку размахам палітычных рэпрэсіяў? Некаторыя мяркуюць: пасьля таго, як у Расеі вынесьлі «сталінскія тэрміны» апазыцыянэрам, колішняя розьніца зьнівэлявалася.
«Ці ўдасца гэтак жа эфэктыўна зьнішчыць патрыярхат, які існаваў тысячагодзьдзі, як той, што праіснаваў некалькі дзён ці тыдняў?» Наста Захарэвіч піша пра новы фільм «Барбі».
Страшная ня столькі Гаага, колькі яе чаканьне, трывога і страх перад яе наступствамі.
Загрузіць яшчэ