15-гадовую беларуску адправілі на два гады ў спэцвучэльню, бо яна абразіла міліцыянта. Я прачытала гэтую навіну некалькі разоў, бо нешта ўсё ж не дазваляла паверыць, што гэта праўда — дзіцяці даюць два гады аналягу дарослай «хіміі» за негвалтоўныя дзеяньні.
«Ва ўсім вінаваты Захад», унівэрсальная формула савецкай прапаганды, зноў запатрабаваная ў постсавецкіх дыктатурах, якія разьвязалі і вядуць захопніцкую вайну.
Шматтысячная вымушаная эміграцыя беларускага грамадзкага актыву — гэта ня толькі траўма і праблемы абжываньня на новым месцы. Гэта яшчэ і вялікі патэнцыял у справе руху да пазытыўнах пераменаў у самой Беларусі.
Эўразьвяз забараніў вывозіць у Беларусь ужываную вопратку, а Беллегпрам і рады — ён з канкурэнцыяй у выглядзе сэкандаў змагаўся даўно і нарэшце атрымаў, што хацеў. А тое, што шмат хто дзякуючы сэкандам літаральна выжывае, прадказальна не хвалюе ні Беллегпрам, ні чыноўнікаў у Беларусі.
Яшчэ нядаўна Лукашэнка пагражаў, што кожнаму, хто ўчыніць замах хоць на пядзю тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, «мала не падасца». Сёньня ўкраінская армія займае ўжо каля тысячы квадратных кілямэтраў расейскіх земляў. Што з рэалізацыяй пагрозаў?
16 жніўня 2020 году адбыўся самы масавы мірны марш за ўсю гісторыю Беларусі. Падзея ахапіла ўсе гарады, мястэчкі і нават некаторыя вёскі.
Цягам трох дзён, падчас якіх разгортвалася вайсковая апэрацыя ўкраінскіх узброеных сілаў у Курскай вобласьці Расеі, улады Беларусі маўчалі. Не было афіцыйных заяваў. Дзяржаўныя мэдыя толькі трансьлявалі расейскі афіцыёз. Маўчаў і Аляксандар Лукашэнка. Але пасьля працяглай паўзы гучна адрэагаваў.
Пытаньне віны і адказнасьці за паразу 2020 году многім падаецца нясвоечасовым і недарэчным. Але, не асэнсаваўшы яго, беларусы асуджаныя на паўтарэньне драмы, якой магло ня быць.
Беларусы гавораць збольшага па-расейску. Але ці робіць гэта іх шчасьлівымі.
Чатыры гады таму ў Беларусі разгортваліся важныя палітычныя падзеі, у якіх адну з ключавых роляў выконвала Сьвятлана Ціханоўская. Наколькі абгрунтаваная крытыка, якая цяпер усё часьцей гучыць на яе адрас?
Ад самага пачатку свайго прэзыдэнцтва Лукашэнка шукае ідэалёгію. У выніку праз трыццаць гадоў у краіне працуюць тысячы штатных ідэолягаў, ладзіцца мноства «ідэалягічных мерапрыемстваў», пішуцца цэлыя тамы тэкстаў на тэму ідэалёгіі, а ідэалёгіі як не было, так і няма. Чаму?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Чаму Алімпійскія гульні 2024 году сталі балючым ударам па самалюбстве двух дыктатараў.
У Вільні адкрылася і працягвае працаваць выстава плякатаў Артура Вакарава «30 гадоў дыктатуры ў 30 постэрах». Экспазыцыя стварае вобраз улады, якая на працягу мінулых трох дзесяцігодзьдзяў прынесла Беларусі і беларускай нацыі адно страты, боль і змарнаваны час.
Доля Ўкраіны, як і Беларусі, — навучыцца ўжывацца з агрэсіўным і магутным суседам, для якога міжнародныя нормы і дамовы мала што значаць.
25 ліпеня спаўняецца 40 гадоў з дня сьмерці Ўладзімера Караткевіча, пісьменьніка, паэта, драматурга, клясыка беларускай літаратуры.
Часам я думаю, што за мяжой мы ў бясьпецы. Прынамсі ў Эўразьвязе. Але рэжым Лукашэнкі рэгулярна нагадвае, што гэта ня так. І рэч нават не ў шпіёнах, а ў тым, што ў Беларусі шмат у каго з нас засталіся родныя.
Страшныя ўраганы прайшлі ў Беларусі — шэсьць чалавек загінулі, амаль дзьве тысячы населеных пунктаў засталіся на нейкі час безь сьвятла. Лукашэнка ж цяпер гуляецца ў строгага бацьку і адчытвае чыноўнікаў за кепскую працу, але ёсьць у яго прэтэнзіі і да саміх пацярпелых.
Старыя, хворыя, асуджаныя на адзіноту. Але па-ранейшаму апантаныя ўладай. Да чаго рыхтуюцца дыктатары на парозе непазьбежнага сыходу
Калега паскардзіўся на непрыемнае адчуваньне: «Быццам выпаў з часу».
Лукашэнка заявіў, што беларуская дзяржаўнасьць заснаваная на разуменьні філязофіі беларускай культуры. Але цяперашнія ўлады, выбудоўваючы тое, як працуе дзяржава, ігнаруюць адзін важны аспэкт нашай культуры. І называецца гэты аспэкт «сякера пад лавай».
Калісьці з вышыні часу беларусы напішуць сваю гісторыю, убачаную з уласнага, беларускага гледзішча і з гледзішча сваіх нацыянальных інтарэсаў. Як у той гісторыі будуць выглядаць выбары першага прэзыдэнта?
Падзеі апошніх чатырох гадоў быццам перамясьцілі беларускага чытача быкаўскіх твораў на старонкі ягоных кніг.
Першыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 1994 годзе з арыгінальных ракурсаў асьвятляла самая папулярная апазыцыйная газэта таго часу — «Свабода».
Пэрыядычна я думаю, што горш ужо быць ня можа, але кожны раз памыляюся. Улады зноў прыдумалі, як зрабіць жыцьцё зьняволеных жанчын, у тым ліку палітычных, яшчэ больш невыносным. Перадаць у гомельскую калёнію пракладкі цяпер можна толькі двойчы на год.
Былы міністар юстыцыі Сяргей Хаменка цяпер будзе нацыянальным каардынатарам па дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця. Зьнішчыў сотні недзяржаўных арганізацый, закрыў палітычныя партыі, цяпер можна ўзяцца і за разьвіцьцё краіны. З досьведам чалавек, што тут скажаш.
Што стаіць за пагрозамі Лукашэнкі ў адрас сем’яў тых ягоных палітычных апанэнтаў, хто здолелі ўцячы ад палітычных рэпрэсій.
Днямі ў Лёндане выйшла з друку кніга Алега Бембеля «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс», якая нагадала пра часы позьняга савецкага застою і дысыдэнцкую акцыю, у якой сорак гадоў таму ўзялі ўдзел многія дзясяткі чалавек.
Удар адной-дзьвюма ядзернымі ракетамі — і Захад здранцьвее ад страху перад Пуціным і Лукашэнкам. Такую пераможную стратэгію ў якасьці магчымага сцэнару ўсё часьцей агучваюць у Маскве і Менску. Дзеля чаго гэта робіцца і да якіх наступстваў можа прывесьці?
Эўрапейскія «ўльтраправыя» ўжо больш не такія ўжо і «ультра-». Не таму, што яны зьмяніліся, а таму, што іхная пазыцыя больш ня ёсьць маргінальнай.
Абвінавачаньні ў адрас лідэраў дэмакратычных сілаў у тым, што яны «не вызваляюць палітвязьняў», гучаць ня больш сэнсоўна за лукашэнкаўскі заклік «разьдзявайся і работай».
У так званых вайскова-патрыятычных клюбах у Беларусі цяпер будуць вучыць і журналістыцы. А дакладней, дзяржаўнай прапагандзе, якую рэжым Лукашэнкі называе журналістыкай.
Захад спрабуе адгарадзіцца ад непрадказальнай дыктатуры Лукашэнкі. Як хутка беларусы могуць апынуцца за новай «жалезнай заслонай»?
Назва літоўскай вёскі Пірчупяй шырока вядомая ў сьвеце праз сымбалічны мартыралёг паселішчаў, што былі зьнішчаныя немцамі ў часе Другой сусьветнай вайны, побач зь беларускай Хатыньню, чэскімі Лідзіцамі, францускім Арадурам...
Якіх патэнцыйных небясьпек найбольш асьцерагаюцца два дыктатары на трэцім годзе вайны, калі патрыятычны мілітарысцкі чад спакваля зьнік, а грамадзтва ўсё больш апаноўвае стомленасьць, глухое раздражненьне і страх перад няпэўнай будучыняй?
Гэтыя выбары сталі ці ня першымі пасьля 1990 году, якія больш-менш адпавядалі міжнародным стандартам і, што самае істотнае, адбыліся. У тэхнічным пляне карэктна і з рэальным вынікам.
Пра выбар мовы — беларуская ці расейская — цяпер не спрачаюцца так, як раней.
Сёлета адзначаюцца 80-я ўгодкі бітвы за Монтэ-Касіна — адной з найбольш вядомых баталіяў Другой сусьветнай вайны. Асаблівае значэньне гэтая падзея мае для польскага народу. Разам з тым нельга забываць, што яна не чужая і беларусам, якія таксама маюць да яе непасрэднае дачыненьне.
Здараецца, што ўцякаюць ня толькі ад дыктатарскіх рэжымаў у пошуках свабоды, але і ў адваротным кірунку.
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук аналізуе апошнія нечаканыя паказчыкі росту ВУП Беларусі, называе галоўныя пагрозы для беларускай эканомікі і прагназуе далейшае абясцэньваньне беларускага рубля.
Выбары ў Каардынацыйную раду крытыкуюць з усіх бакоў, але, калі б я быў грамадзянінам Беларусі і пры гэтым не зьбіраўся ў агляднай будучыні наведваць тэрыторыю Беларусі, я б, хутчэй за ўсё, галасаваў (а можа, і балятаваўся б) на гэтых выбарах. Чаму?
Савецкага і расейскага актора Алега Янкоўскага памятаюць усе. Але ня кожны ведае, што «той самы Мюнхгаўзэн» многімі ніткамі зьвязаны з нашай краінай.
Загрузіць яшчэ