Аб гэтым у панядзелак, 9 верасьня, паведамілі ў МУС ФРГ. Такім чынам памежная паліцыя зможа не ўпускаць у краіну незаконных мігрантаў у адпаведнасьці з эўрапейскім і нацыянальным заканадаўствам, указалі ў ведамстве.
Пра гэта паведамляе DW.
Магчымасьці мясцовых уладаў па разьмяшчэньні, навучаньні і інтэграцыі мігрантаў абмежаваныя ў сувязі з прыёмам 1,2 мільёна ўцекачоў вайны з Украіны і прэтэндэнтаў на прытулак зь іншых краінаў. Мера накіравана на ўзмацненьне бясьпекі Нямеччыны, у тым ліку для абароны ад ісламісцкага тэрарызму і міжнароднай злачыннасьці.
Бэрлін чакае ўвядзеньня Агульнаэўрапейскай сыстэмы прадастаўленьня прытулку
«Пакуль мы не даможамся надзейнай абароны зьнешніх межаў ЭЗ з дапамогай новай Агульнаэўрапейскай сыстэмы прадастаўленьня прытулку», Нямеччына Германія вымушаная ўзмацніць кантроль на межах, заявіла міністарка ўнутраных справаў Нямеччыны Нэнсі Фезэр.
Паводле яе, з кастрычніка 2023 года на сухапутных межах з Польшчай, Чэхіяй, Аўстрыяй і Швэйцарыяй было адмоўлена ва ўезьдзе больш за 30 тысячам замежнікаў пры прад’яўленьні падробленых дакумэнтаў або ў выпадку адсутнасьці папер. «Таму мы распаўсюдзім часовы ўнутраны памежны кантроль на ўсе сухапутныя межы Нямеччыны», — дадала Фезэр. На мяжы з Аўстрыяй часовы ўнутраны памежны кантроль будзе дзейнічаць да 11 лістапада, са Швэйцарыяй, Чэхіяй і Польшчай — да 15 сьнежня.
З 16 кастрычніка паліцыя выявіла каля 52 тысяч несанкцыянаваных уездаў у ФРГ.
Напад у Золінгене
Пасьля нажавога нападу ісламіста ў Золінгене 24 жніўня, які забраў жыцьці трох чалавек, урад Нямеччыны 29 жніўня ўзгадніў пакет мер узмацненьня бясьпекі. Ён уключае ў сябе спыненьне выплат для ўцекачоў, якія падлягаюць высылцы, пашырэньне забароны на нашэньне нажоў, дадатковыя паўнамоцтвы органаў бясьпекі і іншыя меры.
Падчас «Фэстывалю разнастайнасьці», прымеркаванага да 650-годдзя Золінгена, на адной з цэнтральных плошчаў горада на ўдзельнікаў сьвята напаў мужчына з нажом. Тры чалавекі загінулі, яшчэ восем былі параненыя. Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад.
Форум