Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львове адкрыўся Беларускі дом


Аляксей Францкевіч
Аляксей Францкевіч

У Львове 9 верасьня адкрыўся Беларускі дом і на яго базе музэй «Свабодная Беларусь з Украінай у сэрцы», паведаміў заснавальнік дабрачыннага фонду «Свабодная Беларусь» Аляксей Францкевіч.

Пра гэта піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

Паводле слоў Францкевіча, мэта праекту — «расказаць усяму сьвету аб тым, што беларуская нацыя поруч з украінцамі стаіць на абароне ўсяго цывілізаванага сьвету ад Расейскай імпэрыі».

Музэй прысьвечаны памяці беларусам, якія аддалі свае жыцьці за Ўкраіну, пачынаючы з падзеяў на Майдане Незалежнасьці ў 2014 годзе і пазьней у вайне Расеі з Украінай.

«Больш за 70 беларускіх герояў» загінулі за Ўкраіну, удакладніў актывіст.

У Беларускім доме, анансаваў ён, плянуецца аднавіць дзейнасьць нядзельнай беларускай школы, якая працавала ў горадзе да пэрыяду поўнамаштабнага ўварваньня Расеі. У школе будуць вывучаць беларускую мову.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG