Зь верасьня з пачаткам новага навучальнага году ў многіх школах Манголіі асноўнай замежнай мовай стане ангельская, абвясьціла міністэрства адукацыі Манголіі. Раней у большасьці школаў выкладалася расейская мова.
Сусьветная арганізацыя здароўя на пасяджэньні 14 жніўня ізноў абвясьціла надзвычайнай сытуацыяй па ўсім сьвеце пагрозу распаўсюджваньня інфэкцыі mpox.
Дзьве хакерскія групоўкі арганізавалі фішынгавую атаку на актывістаў, а таксама супрацоўнікаў незалежных СМІ, некамэрцыйных арганізацыяў і дабрачынных фондаў, у тым ліку расейскіх і беларускіх.
Суд прызначаны на 21 жніўня ў Гомельскім абласным судзе, вынікае з графіку паседжаньняў.
Цягнікі ў Курск адпраўляюцца зь Менску па раскладзе, квіткі на іх даступныя, нягледзячы на ваенныя дзеяньні ў рэгіёне, вынікае са зьвестак з сайта БЧ.
Ці мае сэнс у цяперашніх умовах праводзіць выбары лідэра дэмакратычных сілаў? Ці мінаюць ужо паўнамоцтвы Сьвятланы Ціханоўскай? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца Андрэй Ягораў, прадстаўнік фракцыі «Беларусы» ў Каардынацыйнай радзе, і Анатоль Лябедзька, дарадца Ціханоўскай.
Латвія вырашыла дазволіць пропуск некаторых аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі. Поўную забарону на ўезд увялі месяц таму ў рамках новых санкцыяў Эўразьвязу супраць рэжыму Лукашэнкі.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Цэнтральнае выведнае ўпраўленьне (ЦРУ) ЗША склала рэйтынг краінаў паводле тэмпаў прыросту насельніцтва за 2024 год.
Ці мае сэнс у цяперашніх умовах праводзіць выбары лідэра дэмакратычных сілаў? Ці мінаюць ужо паўнамоцтвы Сьвятланы Ціханоўскай?
Суд у Нямеччыне выдаў першы ордэр на арышт у справе аб падрыве газаправодаў «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2».
У 2023 годзе Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да 3388 рэсурсаў і іх «люстэркаў», якія ўлады называюць «дэструктыўнымі».
Хто і як кіраваў грамадзкімі пратэстамі 2020 году, які быў плян штабу, і ці можа NEXTA паўтарыць гэты досьвед? Адказвае кіраўнік ТГ-каналу NEXTA — самага папулярнага беларускага мэдыя часоў пратэстаў 2020 году — Сьцяпан Пуціла.
Юры Чыж, некалі набліжаны да Лукашэнкі самы ўплывовы бізнэсовец у Беларусі, які трапіў ў няласку і быў асуджаны за «махлярства і легалізацыю злачынных даходаў», вярнуў поўны кантроль над кампаніяй «Трайпл».
Пытаньне поўнага закрыцьця мяжы зь Беларусьсю «датычыцца двухбаковых адносінаў паміж краінамі», польскі бок чакае ад Менску супрацоўніцтва па раней агучаных патрабаваньнях, заявіў міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк.
Пад час выкананьня баявых абавязкаў трагічна загінуў наш баявы пабрацім, грамадзянін Польшчы, Пшэмыслаў «Кордзіян» Расевіч — паведамляе тэлеграм-канал палку Каліноўскага.
Масква афіцыйна не зьвярталася па дапамогу ў АДКБ ў сувязі з сытуацыяй ў Курскай вобласьці, гаворыцца ў адказе Сакратарыята АДКБ на запыт казахскай служба Радыё Свабода.
10 жніўня ў літоўскім пункце пропуску «Меднікі» (зь беларускага боку «Каменны Лог») затрымалі фуру з кантрабанднымі пазадарожнікамі Toyota Land Cruiser, паведаміла прэс-служба літоўскай мытні.
Адвакат, палітык, былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч узгадвае, як на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году выкарыстоўваў адміністратыўны рэсурс за Зянона Пазьняка, распавядае, за што яго выключылі з Партыі БНФ, у якую ён уступіў у 18 гадоў, і называе падзеі 2020 году «адкладзенай перамогай»
Хто і як у рэальнасьці кіраваў грамадзкімі пратэстамі 2020 году? Які быў плян штабу? Ці існуюць межы палітычнага лідэрства? Ці можа NEXTA паўтарыць досьвед 2020 году?
Яго дзед Пракоп Сырскі служыў выведнікам. За тое, што на тэрыторыі сёньняшняй Наўгародзкай вобласьці выкрыў знаходжаньне нямецкіх войскаў, якія перашкаджалі руху савецкай пяхоты, быў узнагароджаны ў 1942 годзе мэдалём «За Адвагу».
Ірыну Такарчук затрымалі 23 студзеня, падчас «аблавы» сілавікоў па блізкіх асуджаных.
Пацярпелі вайсковыя аэрадромы «Варонеж», «Курск», «Савасьлейка» і «Барысаглебск».
Цяпер ідзе пошук кампаніі, якая зьнясе недабудаваны аб’ект.
Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі рачных мэдуз у Беларусі вясной 2018 году.
На сайце Парку высокіх тэхналёгій разьмясьцілі лічбы пра ягоную дзейнасьць пачынаючы з 2006 году.
Перад гэтым генэральная пракурорка Літвы Ніда Грунскене заявіла аб павелічэньні колькасьці спробаў абысьці санкцыі супраць Беларусі і Расеі.
Беларускаму рэжысэру па-ранейшаму пагражае экстрадыцыя.
Выведнікі папярэдзілі ўкраінцаў, што іхныя правы ў Беларусі могуць парушыць у кожны момант.
На прадпрыемстве адзначаюць праблемы, але цешацца з прычыны росту паставак у суседнюю Расею.
Схему раскрылі ў часе спробы аформіць тавар на Кіеўскай мытні ў жніўні 2023 году.
Праз падзеі ў Курскай вобласьці расейскія войскі могуць перайсьці ў рэжым «кароткачасовага зацішша» перад аднаўленьнем наступальных апэрацыяў у адным з трох сэктараў — Часавым Яры, Тарэцку ці Пакроўску.
22 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомля пачнецца разгляд крымінальнай справы супраць службовых асобаў дарожна-будаўнічых арганізацыяў, адказных за рамонт шашы М-10 Гомель – Кобрынь, які прывёў да шматлікіх аварыяў.
У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — адвакат, палітык, былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч
Кіраўнік «Дому творцаў» Сяржук Доўгушаў кажа, што ўстанова пад пагрозай закрыцьця. Уладальнік памяшканьня істотна павысіў кошт арэнды, скарацілася партнэрская падтрымка.
Падзеі 14 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Міністэрства абароны Беларусі зноў прымае дэлегацыю з Ірану. Гэта ўжо трэці афіцыйны візыт па лініі абаронных ведамстваў Беларусі і Ірану за апошнія два тыдні.
Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць відэаблогера, які здымаў нядобрасумленную працу прадаўцоў у менскіх крамах. Цяпер мужчыну вінавацяць у незаконным зборы і распаўсюджваньні пэрсанальных зьвестак.
Сільнікава абвінавачваюць у міжнародных кібэрзлачынствах, якія той ладзіў пад вядомымі ў сусьветнай кібэрпрасторы псэўданімамі «J.P. Morgan», «xxx» і «lansky».
На якіх умовах могуць вызваліць Марыю Калесьнікаву? Яна — адна з 1253 жанчын, асуджаных у палітычных справах у Беларусі. 153 зь іх праваабаронцы прызналі палітзьняволенымі. Ужо некалькі гадоў палітзьняволеным жанчынам дапамагае праект «Палітвязынка».
Пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 74 населеныя пункты ў Курскай вобласьці Расеі, заявіў увечары 13 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў афіцыйным Тэлеграм-канале.
На якіх умовах могуць вызваліць Марыю Калесьнікаву? Яна — адна з 1253 жанчын, асуджаных у палітычных справах у Беларусі. 153 зь іх праваабаронцы прызналі палітзьняволенымі.
На якіх умовах могуць вызваліць Марыю Калесьнікаву? Ужо некалькі гадоў палітзьняволеным жанчынам дапамагае «Палітвязынка», якая з мастацкага пераўтварылася ў мэдыйны праект, прысьвечаны палітзьняволеным беларускам. Суразмоўца Ганны Соўсь — Яўгенія Доўгая, стваральніца «Палітвязынкі».
13 жніўня супрацоўнікі менскай міліцыі пры падтрымцы АМАПу затрымлівалі падазраванага ў забойстве, учыненым у лістападзе 2021 году на праспэкце Ракасоўскага ў Менску, паведамляе Міністэртва ўнутраных спраў Беларусі.
Беларускі памежнік скончыў жыцьцё самагубствам на памежнай заставе «Дзівін», што прыкладна за 7 кілямэтраў ад мяжы з Украінай.
Сама меней 116 мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу, памерлі на мяжы зь вясны 2021 году па канец сакавіка 2024 году, вынікае з дакладу праваабаронцаў.
Паводле зьвестак сыноптыкаў, тэмпэратура паветра ў краіне пачне падвышацца ўжо з 14 жніўня.
Загрузіць яшчэ