Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм заявіў, што за 2023 год абмежаваў доступ да 3388 «дэструктыўных» рэсурсаў


Ілюстрацыйнае фота. Паведамленьне пра блякаваньне сайту паводле рашэньня Міністэрства інфармацыі Беларусі
Ілюстрацыйнае фота. Паведамленьне пра блякаваньне сайту паводле рашэньня Міністэрства інфармацыі Беларусі

У 2023 годзе Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да 3388 рэсурсаў і іх «люстэркаў», якія ўлады называюць «дэструктыўнымі». Такую лічбу агучыў намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзімер Пярцоў, піша БелТА.

Акрамя рэсурсаў па продажы наркотыкаў і распаўсюдзе парнаграфіі, паводле Пярцова, летась былі заблякаваныя і рэсурсы, якія «рэкрутуюць і расказваюць пра розныя экстрэмісцкія фармаваньні».

«Гэта і прапагандысцкія дэструктыўныя экстрэмісцкія рэсурсы, і шматлікія праявы ў інтэрнэце мэдыяпадобных, так званых, мімікруючых пад журналістыку аўтараў, якія выконваюць сваю функцыю ўзьдзеяньня на нявызначаныя, ляяльныя колы нашай аўдыторыі або такія, якія думаюць крыху інакш», — дадаў чыноўнік.

  • 8 красавіка Аляксандар Лукашэнка прызначыў былога міністра інфармацыі Беларусі Ўладзімера Пярцова намесьнікам кіраўніка сваёй адміністрацыі і падчас прызначэньня заявіў, што «ідэалягічная праца сёньня выходзіць на першы плян», і загадаў Пярцову «падцягнуць, прывесьці ў парадак усе СМІ», дадаўшы, што цяпер у СМІ «ідзе інфармацыйная вайна».
  • Інфармацыйнай вайной Лукашэнка апошнім часам называе любую інтэрпрэтацыю падзеяў у Беларусі, якая не стасуецца з афіцыйнай дзяржаўнай прапагандай.
  • У Беларусі не засталося незалежных СМІ, большая частка зь іх была разгромленая і вымушана працуе за мяжой.
  • Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, на цяперашні момант за кратамі ў Беларусі застаюцца 37 прадстаўнікоў мэдыя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG