Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У школах Манголіі пачнуць вучыць ангельскую мову замест расейскай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Зь верасьня з пачаткам новага навучальнага году ў многіх школах Манголіі асноўнай замежнай мовай стане ангельская, абвясьціла міністэрства адукацыі Манголіі. Раней у большасьці школаў выкладалася расейская мова.

Пра такое рашэньне паведаміў міністар адукацыі краіны Пурэўсурэнгійн Наранбаяр.

Паводле яго, вывучэньне ангельскай у якасьці асноўнай замежнай мовы пачнецца з трэцяй клясы. У новым навучальным годзе праграму Pearson English запусьцяць у тэставым рэжыме ў 100 школах вочна і онлайн.

Манголія плянуе навучаць настаўнікаў ангельскай мове як замежнай у замежных школах — перш за ўсё, у магістратуры на Філіпінах. Таксама пры спрыяньні ЗША ва Ўлан-Батары будзе адкрыты цэнтар ангельскай мовы, паабяцаў падчас свайго візыту ва Ўлан-Батар дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Расейскую мову ў якасьці галоўнай замежнай у краіне ўвялі ў камуністычны пэрыяд. У большасьці школаў яна была адзінай замежнай мовай, даступнай для вывучэньня. Парлямэнт Манголіі прыняў закон, паводле якога ангельская стала асноўнай замежнай мовай у школах, у 2023 годзе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG