Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Заходняй Дзьвіне заўважылі мэдуз. Навукоўцы расказалі, калі яны зьявіліся ў Беларусі


Мэдузы ў рацэ Дняпро ў Кіеве, 22 ліпеня 2022 году. Фота Свабоды
Мэдузы ў рацэ Дняпро ў Кіеве, 22 ліпеня 2022 году. Фота Свабоды

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі рачных мэдуз у Беларусі вясной 2018 году.

Навуковая супрацоўніца лябараторыі гідрабіялёгіі навукова-практычнага цэнтру па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі Беларусі Тацяна Ліпінская паведаміла, што ўпершыню рачных мэдуз выявілі ў Нёмане, Прыпяці і Дняпры ў 2018 годзе, а летась — у Заходняй Дзьвіне.

«Першыя знаходкі былі ў Берасьцейскім вясьлярным канале. Улетку, калі вада награваецца звыш 25 градусаў, мэдузы пачынаюць размнажацца, іх становіцца больш, і яны ўсплываюць на паверхню», — працытавала Тацяну Ліпінскую дзяржаўнае агенцтва БелТА.

У той жа час яна адзначыла, што мэдуза — чужародны від для Беларусі. Найбольш імаверна, паводле яе, што мэдузы трапілі ў беларускую прыроду з акварыюмнымі расьлінамі ці істотамі. Але ў Эўропе мэдузы ўжо даволі даўно і паўсюдна распаўсюджаныя. Ёсьць зьвесткі, што мэдуз на сваім апярэньні могуць пераносіць птушкі.

«Мэдузы могуць выклікаць алергічныя рэакцыі, асабліва калі іх шмат», — адзначыла кандыдатка біялягічных навук.

Паводле яе, трапічныя віды ва ўмовах пацяпленьня і зьменаў клімату вельмі добра адаптуюцца да новых умоў і ў далейшым могуць наносіць шкоду традыцыйным у Беларусі экасыстэмам. Але такіх дасьледаваньняў у Беларусі яшчэ не праводзілі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG