Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды аднаўляюць памежны кантроль


Памежны патруль на мяжы Нідэрляндаў і Нямеччыны, архіўнае фота
Памежны патруль на мяжы Нідэрляндаў і Нямеччыны, архіўнае фота

Нідэрлянды з 9 сьнежня ўводзяць узмоцнены памежны кантроль для барацьбы зь нелегальнай міграцыяй.

Гэтая мера будзе дзейнічаць цягам 6 месяцаў, паведамляе нідэрляндзкі тэлеканал NOS.

Вайсковая паліцыя Нідэрляндаў зь 9 сьнежня будзе праводзіць узмоцненыя праверкі на сухапутных межах. Такая мера ўводзіцца для барацьбы з гандлем людзьмі і нелегальнай міграцыяй, яна ўжо атрымала ўхвалу кабінэту міністраў краіны.

Наколькі інтэнсіўнымі будуць праверкі, пакуль невядома: штат вайсковай паліцыі для гэтых мэтаў павялічваць не плянуюць.

У Схіпголе і іншых аэрапортах Нідэрляндаў узмоцнены памежны кантроль будзе арганізаваны толькі на рэйсах з краінаў падвышанай рызыкі.

Цяпер у Нідэрляндах ажыцьцяўляюцца толькі выбарачныя праверкі на памежных пераходах.

Урад Нідэрляндаў называе рашэньне апраўданым у сувязі зь вялікім наплывам шукальнікаў прытулку ў краіне.

  • Дзяржавы – сябры Эўразьвязу маюць права аднавіць памежны кантроль пры наяўнасьці непрадбачаных абставінаў ці ў экстраных выпадках. Гэтую меру могуць увесьці толькі часова (на 6 месяцаў) і пасьля працягнуць максымум да двух гадоў.
  • З 16 верасьня 2024 году кантроль на сухапутных межах ужо аднавіла Нямеччына. Узмоцнены памежны кантроль унутры ЭЗ таксама дзейнічае ў Францыі, Аўстрыі і некаторых іншых краінах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG