11 лістапада на «плошчы Пераменаў» у Менску невядомыя ў масках выкралі Рамана Бандарэнку. Потым у цяжкім стане яго прывезьлі ў шпіталь. Увечары 12 лістапада ён у шпіталі памёр. Людзі прыходзяць у на «плошчу Пераменаў» ушанаваць памяць загінулага. Людзі скандуюць «Трыбунал».
Каля менскага Камароўскага рынку выстраіўся жаночы «ланцуг салідарнасьці» з пацярпелымі ад рэпрэсій.
9 лістапада ў Менску прайшоў супольны марш пэнсіянэраў і мэдыкаў. Акцыя скончылася без затрыманьняў.
АМАП і іншыя сілавыя структуры жорстка затрымлівалі людзей у цэнтры гораду, блякавалі і акружалі групы дэманстрантаў, каб ня даць ім аб’яднацца ў большыя калёны
1 лістапада ў Менску прайшоў дванаццаты нядзельны марш пратэсту, які супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі
Марш людзей зь неабмежаванымі магчымасьцямі пачаўся ад плошчы Незалежнасьці а 13-й гадзіне. У гэты ж час ад Юбілейнай плошчы рушыў марш жанчын. На скрыжаваньні праспэкта Незалежнасьці і Гарадзкога валу маршы абʼядналіся.
Працягваецца супрацьстаяньне студэнтаў і адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту. Студэнты пратэстуюць супраць звальненьня выкладчыкаў і адлічэньня студэнтаў.
Дэкан факультэту кампутарных сыстэм і сетак БДУІР напісала заяву аб звальненьні. 45 выкладчыкаў страйкуюць, 30 студэнтаў адлічваюць, супраць двух — крымінальныя справы.
У першы дзень пасьля заканчэньня ўльтыматуму Ціханоўскай студэнты далучыліся да страйку. Яны зьбіраліся на вуліцах, праводзілі сядзячыя акцыі ў сваіх установах, ладзілі шэсьці.
У Менску праходзіць марш у падтрымку ўльтыматуму, які Сьвятлана Ціханоўская выставіла уладам
24 кастрычніка жанчыны ў Менску сабраліся на традыцыйную суботнюю акцыю пратэсту. Гэтым разам ініцыятары акцыі анансавалі яе як «Горды жаночы марш прафэсій».
У цэнтры Менску 19 кастрычніка прайшлі два маршы: «Марш мудрасьці» з удзелам пэнсіянэраў — прыхільнікаў пераменаў і яшчэ адзін марш — прыхільнікаў Лукашэнкі.
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
У рамках «дэмаршу з кветкамі» жанчыны гулялі з кветкамі і бел-чырвона-белымі парасонамі па праспэкце Незалежнасьці. Уздоўж праспэкту Незалежнасьці пэрыядычна езьдзілі машыны ДАІ і тры мікрааўтобусы з танаваным шклом, але затрыманьняў падчас акцыі не было.
13 кастрычніка Беларусь разьвіталася з Валерам Шчукіным — апазыцыйным палітыкам, праваабаронцам, дэпутатам Вярхоўнага Савета XIII скліканьня.
Пасьля жорсткага разгону нядзельнай акцыі пратэсту ў Менску 12 кастрычніка пэнсіянэры ў розных гарадах Беларусі сабраліся на акцыю пратэсту. У Менску гэта ўжо другі «Марш пэнсіянэраў», першы прайшоў 5 кастрычніка.
Дзявятую нядзелю запар у Менску праходзіць шматтысячная вулічная акцыя пратэсту.
У падтрымку “жаночага дэмаршу супроць палітычных рэпрэсіў”, які прайшоў 10 кастрычніка ў Менску, выйшлі жанчыны ў многіх гарадах Эўропы: Кіеве, Мюнхэне, Бэрліне, Санкт-Пецярбургу, Лёндане, Варшаве, Лодзі, Парыжы, Брусэлі, Таліне, Рызе Вільні і іншых гарадах больш чым 20 краінаў.
10 кастрычніка на цэнтральныя вуліцы Менску выйшлі сотні жанчын з кветкамі. Гэта ўжо другая субота, калі жанчыны абралі такі фармат пратэсту ў якасьці альтэрнатывы традыцыйным «Жаночым маршам», якія апошнім часам жорстка разганялі сілавікі ў балаклавах.
Дзясяткі тысяч людзей прымаюць удзел у «Маршаў вызваленьня палітвязьняў» у сталіцы. З пачатку прэзыдэнцкай кампаніі колькасьць палітычных зьняволеных у Беларусі вырасла з трох да 77. Глядзіце здымкі з 57-га дня пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
3 кастрычніка на цэнтральныя вуліцы Менску выйшлі сотні жанчын з кветкамі. Такі фармат — альтэрнатыва традыцыйным «Жаночым маршам», якія апошнім часам жорстка разганялі сілавікі ў балаклавах.
3 кастрычніка ў Бараўлянах прайшоў дабрачынны кірмаш. На ім можна было купіць купіць сувэніры, каб падтрымаць Беларускі дзіцячы госьпіс.
Сёмы тыдзень запар у Менску ў нядзелю адбылася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Жыхаркі Менску назвалі свой марш 26 верасьня «рэпэтыцыяй народнай інаўгурацыі» Сьвятланы Ціханоўскай. Сілавікі затрымалі некаторых удзельніц маршу.
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Рух транспарту на праспэктах Незалежнасьці і Пераможцаў у цэнтры Менску ў сераду перакрылі. Прычыны абмежаваньня руху не ўдакладняюцца.
Шосты тыдзень запар у Менску адбывалася маштабная мірная акцыя пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Пятую суботу запар у Менску праходзяць жаночыя маршы пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.
Такім чынам журналісты выказваюць салідарнасьць з фотарэпартэрамі Аляксандрам Васюковічам і Ўладзем Грыдзіным, якіх учора асудзілі за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі»
Падборка яскравых фатаздымкаў Уладзя Грыдзіна з моманту пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі і да канца жніўня, калі ў яго забралі акрэдытацыю карэспандэнта Свабоды.
У часе мірных маніфэстацыяў у Беларусі часта можна пабачыць пародыю альбо пераасэнсаваньне савецкіх агітацыйных плякатаў.
У Менску і іншых гарадах Беларусі пятую нядзелю запар праходзяць маштабныя маршы пратэсты.
12 верасьня, некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся ў Кіеве на Марш салідарнасці з жанчынамі Беларусі.
12 верасьня ў Менску праходзіць чарговая жаночая акцыя. Каля 15-й гадзіны некалькі тысяч жанчын сабраліся перад Ратушай. Акцыя пачалася з затрыманьняў.
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
8 верасьня ў Менску прайшоў стыхійны «Марш у падтрымку рэпрэсаваных» у Беларусі. Акцыя пачалася з затрыманьняў і затрыманьнямі ж скончылася: сілавікі хапіалі і мужчын, і жанчын, прымянялі грубую сілу. Агулам падчас акцыі затрымалі больш за паўсотні чалавек.
Гэта ўжо чацьвёртая нядзеля запар, калі ў сталіцы праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
У суботу 5 верасьня, у дзень жаночых маршаў у Менску і іншых гарадах Беларусі, беларускі Прагі таксама арганізавалі акцыю салідарнасьці на Вацлаўскай плошчы.
5 верасьня пасьля 12-й гадзіны студэнты і выкладчыкі Міенскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту сабраліся перад будынкам на акцыю пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту ўлады.
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
29 жніўня ў Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці, на які выйшла некалькі тысяч жанчын.
28 жніўня на плошчы Незалежнасьці ў Менску зноў сабраліся пратэстоўцы. На пляцоўцы перад Чырвоным касьцёлам дзяўчаты ў белым сталі ў «ланцуг салідарнасьці».
Напярэдадні АМАП заблякаваў ўваходы і выхады ў касьцёл, разганяючы мірны пратэст на плошчы.
Работнікі ААТ «БелАЗ» у Жодзіна 26 жніўня выйшлі на марш у падтрымку пацярпелых падчас пратэстаў, страйкоўцаў і рэпрэсаваных работнікаў завода. Да іх далучыліся жыхары гораду.
25 жніўня ля Камароўскага рынку ў Менску сабраўся мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
Сотні чалавек прыйшлі разьвітацца зь Мікітам Крыўцовым, удзельнікам акцый пратэсту, якога не маглі знайсьці дзесяць дзён. Мікіту пахавалі ў Маладэчне.
У Менску сёньня адбываецца Марш новай Беларусі. У пачатку дня падаў додж і здавалася, што акцыя будзе менш шматлікай. Але дождж скончыўся і вуліцы гораду запоўнілі дзясяткі тысяч людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Самі ўдзельнікі мяркуюць, што яна больш шматлікая, чым тыдзень таму, 16 жніўня.
Акцыя пачалася а 16.00 на плошчф Перамогі, каля выхаду да вуліцы Захарава.
Увечары 21 жніўня ў Менску ад мэмарыялу ў Курапатах да турмы на Акрэсьціна людзі становяцца ў «ланцуг пакаяньня».
Загрузіць яшчэ