Крыўцоў зьнік 11 жніўня 2020 году. Перад зьнікненьнем ён хадзіў на акцыі пратэсту. 22 жніўня яго цела знайшлі ў лесапарку ў раёне Парніковай вуліцы ў Менску. Паводле інфармацыі СК, ягоная сьмерць ня носіць крымінальнага характару. Сям’я Мікіты Крыўцова не пагадзілася з вэрсіяй «самагубства» і падала заяву ў Сьледчы камітэт.
Разьвітаньне прайшло ў рытуальнай залі ў Маладэчна. Акрамя знаёмых загінулага, на разьвітаньне зь Мікітам прыйшлі ўдзельнікі фанацкага руху з Маладэчна, а таксама зь іншых гарадоў, у тым ліку зь Берасьця, Барысава і Менску, агулам сабралася некалькі соцень чалавек.
Пахавалі Мікіту Крыўцова на старых могілках Маладэчна. Труну зь целам ад рытуальнай залі несьлі на руках, накрытую бела-чырвона-белым сьцягам.