Наш сёньняшні экспэрт – гісторык і этнакультуроляг Уладзімер Лобач, абгрунтоўваючы тэму свайго прыватнага рэйтынгу, напісаў: “Міт, калі яго ня блытаць з прадукцыяй сучасных мас-медыя, з’яўляецца выключнай праўдай для ягоных носьбітаў і спажыўцоў. Ён не патрабуе доказаў, не вымагае навуковай верыфікацыі і літаратурнай крытыкі, бо прымаецца на веру, і сам, у значнай ступені, ёсьць гэтаю верай. Ніхто ўжо і ня скажа, хто першы пусьціў міты ў сьвет: багі ці людзі, што былі роўныя багам. Але істотным стае іншае – краіна, што страціла свае міты, - мёртвая краіна. І цяпер ты ведаеш сэнс сцьвярджальнага “Жыве Беларусь!”