Ала Сямёнава. Сьвятло загадкі. Імпрэсіі і адлюстраваньні.
Менск, «Радыёла», 1995Зьбіраньне духоўных сіл, сьвет фэномэнаў, за якімі сьвет існасьцяў, невычэрпная крыніца духоўнага быцьця — пра гэта вядзецца гаворка ў своеасаблівым мастацкім роздуме «Бэзавы попел» з падзагалоўкам «Эпісталярна-прывідны ўспамін», напісаным на падставе шматгадовага ліставаньня аўтаркі з найталенавіцейшым пісьменьнікам Міхасём Стральцовым. Перапіска двух творцаў — гэта мастацкія развагі пра тое, як чалавек існуе на вятрах штодзённасьці, пра экзыстэнцыю чалавечых адносін, пра адвечную самоту мастака, пра прагу дабра і хараства, пра надзею, якая не зьнікае, і пра лёс бацькаўшчыны — Беларусі.
Рыгор Барадулін. Лісты ў Хэльсынкі.
Менск, «Беларускі кнігазбор», 2000З роднае Вушаччыны і са стольнага Менску пісаў паэт лісты ў Хэльсынкі — у змушаны паўночны вырай высокага сябра. На вокладцы гэтае кніжкі паэтычных пасланьняў паэта магло б стаяць і імя адрасата — Васіля Быкава. Нездарма пачынаецца яна своеасаблівым эпіграфам:
Будуць часам ідалы раструшчаны,
Сьвет разумны стоміцца ад крыкаў.
Васільком у жыце Беларушчыны
Назаўсёды застанецца Быкаў!
Сьвет разумны стоміцца ад крыкаў.
Васільком у жыце Беларушчыны
Назаўсёды застанецца Быкаў!
Акрамя таго, важкім мастакоўскім унёскам Васіля Быкава сталася ягоная прадмова — развагі пра эпісталярны жанр, а таксама малюнкі, дасыланыя са Скандынавіі як «самавіты водгалас на вершалісты».
Максім Багдановіч. Поўны збор твораў у трох тамах. Том ІІІ.
Менск, «Беларуская навука», 2001Пра шматграннасьць інтарэсаў паэта сьведчаць ягоныя пісьмы да простых людзей («Хто мы такія?»), у рэдакцыі «Маладой Беларусі» і «Нашай Нівы», грамадзкім дзеячам, пісьменьнікам і навукоўцам — Валерыю Брусаву, Вацлаву Ластоўскаму, Аркадзю Смолічу… Адны з іх — гэта прыватная ці дзелавая перапіска, у другіх можна знайсьці развагі пра літаратуру і мастацтва, трэція перагукваюцца з ягонай публіцыстыкай.
«…Здравствуй, старый воробей. Молодому воробью плохо. …Мокроты у меня много, температуры высокие, два раза шла кровь, второй раз отплевал ее дней в десять, но с этого кровотечения из кровати уже не встаю — ослаб окончательно. Скоро начнутся жары, надо будет уезжать из Ялты, а как в таком виде поедешь?..»
Гэтыя словы адрасанта да бацькі-этнографа поўныя горычы. Радкі знакамітага паэтычнага разьвітаньня-запавету былі напісаныя практычна адначасна:
Ў краіне сьветлай, дзе я уміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.
Сяргей Шапран. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцьця ў дакумэнтах, публікацыях, успамінах, лістах.
Кніга 2. Менск-Горадня, «Бібліятэка Бацькаўшчыны, Гарадзенская бібліятэка», 2009.Гэты двухтомнік зьявіўся, дзякуючы тытанічнай працы і арганізацыйным намаганьням аўтара. Гэта фактычна першая спроба стварыць энцыкляпэдыю Васіля Быкава. У дакумэнтальнае біяграфічнае летапісаньне народнага пісьменьніка Беларусі арганічна ўплятаецца і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944-1945 гадоў), ягонае ліставаньне «пра час і пра эпоху» з Алесем Адамовічам, Валянцінам Аскоцкім, Віктарам Астаф’евым, Ігарам Дзядковым, Веніямінам Кавэрыным, Лазарам Лазаравым, Аляксандрам Твардоўскім, часопісам «Новый мир».
Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 3. Ларыса Геніюш.
Менск, «Лімарыюс», 2010.Нягледзячы на тое, што праскі архіў Ларысы Геніюш загінуў, усім нам, можна сказаць, пашанцавала. Адно толькі расчытаная эпісталярная спадчына паэткі складае больш за тысячу адзінак. Пяць гадоў таму ў зборніку «Каб вы ведалі» былі апублікаваныя 335 лістоў, а ў гэтым альманаху — 185 пасланьняў з Зэльвы, а таксама 92, адрасаваныя паэтцы. Сярод яе карэспандэнтаў былі Алесь Белакоз, Данута Бічэль, Васіль Быкаў, Зоська Верас, Мікола Ермаловіч, Уладзімір Караткевіч, Аляксей Карпюк, Ніна Мацяш, Максім Танк…