Нарада зь «сілавікамі», якую Лукашэнка правёў 20 лютага, выглядала як надзвычайная. Пра гэта сьведчыла ня толькі поўная заля людзей з пагонамі на плячах, але і тон выступу Лукашэнкі. Гэты тон быў вельмі драматычны: складалася ўражаньне, што прамова гучала напярэдадні нейкага апакаліпсісу.