Амэрыканскія цэнтры кантролю за прадуктамі харчаваньня і лекамі (CDC) занепакоеныя ўспышкай COVID-19 у Правінстаўне, штат Масачусэтс, падчас якой аказалася, што большасьць інфікаваных новым штамам Дэльта былі раней цалкам вакцынаваныя, піша The New York Times.
Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавірусу ў сьвеце перавысіла 200 млн, падлічылі ў амэрыканскім унівэрсытэце Джонза Гопкінза. Апошнім часам тэмпы распаўсюджваньня павялічыліся праз штам «дэльта».
Успышка COVID-19 узьнікла з прычыны генэтычна мадыфікаванага віруса ў выніку ўцечкі зь лябараторыі ў кітайскім горадзе Ухань
Фармацэўтычныя кампаніі Moderna і Pfizer абвясьцілі аб павышэньні цэн на свае вакцыны ад каранавірусу.
Чарнагорыя ўвяла патрабаваньне COVID-сэртыфікату для атрыманьня шэрагу паслуг, спадзеючыся стрымаць рост каранавіруснай інфэкцыі.
Улады Нанкін, кітайскага горада на ўсходзе краіны, назвалі самалёт авіякампаніі Air China, які прыляцеў з Масквы, крыніцай самай маштабнай з пачатку пандэміі ўспышкі COVID-19.
Усе службоўцы фэдэральнага ўраду ЗША мусяць прайсьці вакцынацыю ад COVID-19 або рэгулярна рабіць аналізы і прымаць іншыя захады для стрыманьня пашырэньня вірусу. Пра гэта абвясьціў прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн.
Прышчэпку вытворчасьці BioNTech/Pfizer прапануюць людзям сталага веку, якія ўжо прайшлі два этапы вакцынацыі.
У Расеі трэці раз за месяц паўтарыўся максымум дзённай смяротнасьці ад каранавірусу. Па стане на раніцу чацьвярга, 29 ліпеня, за суткі ад хваробы памерлі 799 чалавек, сьведчыць афіцыйная статыстыка.
Заражэньні назіраюцца як у Алімпійскай вёсцы, так і ў Токіё ў цэлым. Аднак МАК лічыць, што Гульні на інфікаваньне жыхароў гораду не ўплываюць, перадае DW.
Паводле першых вынікаў дасьледаваньняў кампаніяў BioNTech / Pfizer, увядзеньне трэцяй дозы іх вакцынаў праз паўгода пасьля другой можа істотна павысіць абарону ад дэльта-варыянту каранавірусу.
На днях у падваршаўскай мясцовасьці Гродзіск-Мазавецкі быў учынены групавы напад на пункт вакцынацыі, затрымалі пяць чалавек.
У Токіё, дзе праходзяць летнія Алімпійскія гульні, выяўлена 2848 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам. Гэта перавысіла папярэдні штодзённы рэкорд у больш як 2,5 тысячы новых хворых, зафіксаваны ў студзені сёлета.
У Францыі абедзьве палаты парлямэнту — Сэнат і Нацыянальная асамблея — зацьвердзілі закон аб увядзеньні санітарных пропускаў
У сьвеце працягваюцца пратэсты супраць вакцынацыі. Тысячы людзей выходзяць на вуліцы ў Францыі і Грэцыі. Людзі пратэстуюць і супраць абмежаваньняў, і супраць саміх вакцын. Яны баяцца новага леку і яго наступстваў ня менш, чым самога вірусу.
Сэнат Францыі 25 ліпеня ўхваліў законапраект аб новых мерах барацьбы з распаўсюдам каранавірусу, які ў апошнія дні выклікаў масавыя пратэсты ў краіне.
Намесьнік старшыні Гомельскага аблвыканкаму Ўладзімер Прывалаў на сустрэчы з работнікамі «Гомсельмашу» расказаў пра індыйскі штам каранавірусу ў горадзе і заклікаў усіх прышчапіцца.
Агульная колькасьць інфікаваных COVID-19 сярод тых, хто зьвязаны з правядзеньнем Гульняў у Токіё, павялічылася да 123 чалавек
У Вялікабрытаніі памерлі, прынамсі, 259 чалавек, якія заразіліся дэльта-варыянтам каранавірусу. Паводле дадзеных агенцтва Public Health England пры міністэрстве аховы здароўя Вялікабрытаніі, 116 з іх былі цалкам вакцынаваныя.
Асноўнае новаўвядзеньне — з 1 жніўня адмяняюць аплату «ковідных» за ўвесь месяц, калі мэдыкі працавалі з пацыентамі з каранавірусам як мінімум траціну зьменаў. Замест гэтага будуць аплачваць фактычную колькасьць зьменаў.
Брытанскі рок-музыкант Эрык Клэптан заявіў, што ня мае намеру ўдзельнічаць у канцэртах, на якія будуць пускаць толькі прышчэпленых ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 гледачоў.
Намесьнік кіраўніка Дзяржаўнага камітэту гігіены і здароўя КНР Цзэн Ісінь абвінаваціў САЗ у пагардзе да здаровага сэнсу і ў высакамерным стаўленьні да навукі.
Падобныя несупадзеньні ў лічбах высьветляліся і ў Беларусі.
Агулам вакцынацыю ў Беларусі прайшло 13,3% жыхароў, вакцынаваліся дзьвюма дозамі 8,2%. Глядзім, як ідзе вакцынацыя ў Беларусі і ў сьвеце.
Сусьветная арганізацыя аховы здароўя папярэджвае, што сьвет усё больш аддаляецца ад завяршэньня пандэміі COVID-19.
18 ліпеня Аргкамітэт Алімпійскіх гульняў у Токіё абвясьціў пра станоўчыя вынікі тэстаў на COVID-19 у яшчэ дзесяці чалавек, якія маюць дачыненьне да спаборніцтваў.
Літоўскі візавы цэнтар з 19 ліпеня зноў будзе выдаваць ахвочым зь Беларусі шэнгенскія візы тыпу С і D. Пра гэта паведамляе zerkalo.io са спасылкай на сайт VFS Global, афіцыйнага партнэра амбасады Літвы ў Рэспубліцы Беларусь.
Пастанова Савету міністраў № 401 ад 14 ліпеня 2021 году ня толькі вызваляе ад карантыну вакцынаваных і скарачае яго з 10 да 7 дзён для астатніх, але і зьмяняе правілы выезду грамадзян Беларусі праз наземныя межы.
Расейскі рок-музыка і актор Пётар Мамонаў 15 ліпеня памёр на 71-м годзе жыцьця. Прычынай сьмерці стала каранавірусная інфэкцыя.
Палітзьняволеную Вольгу Залатар з псыхіятрычнага шпіталя ў Навінках зноў перавялі на ў СІЗА на вуліцу Валадарскага ў Менску.
Гендырэктар арганізацыі заявіў, што сьвет знаходзіцца на пачатковай стадыі трэцяй хвалі, ёсьць шмат праблем з вакцынацыяй і новым штамам.
Расейскі распрацоўнік вакцыны «Спутник V» пасьлядоўна правальвае здачу неабходнай дакумэнтацыі для рэгістрацыі прэпарату ў Эўразьвязе. Праз гэта рэгістрацыя адкладаецца на нявызначаны тэрмін. Пры гэтым у рэгулятара няма прычын сумнявацца ў бясьпецы і эфэктыўнасьці прэпарату.
Рытуальныя кампаніі, якія ўваходзяць у асацыяцыю прадпрыемстваў пахавальнай галіны Санкт-Пецярбургу, з 12 ліпеня будуць бясплатна перавозіць з моргу на могілкі і хаваць памерлых ад COVID-19.
У Тайляндзе кітайскую вакцыну Sinovac супраць COVID будуць зьмешваць з эўрапейскім прэпаратам AstraZeneca для павышэньня абароны ад каранавірусу.
Як паведамляе прэс-служба Мінтрансу, цяпер беларускія грамадзяне змогуць уехаць у Расею толькі з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту, зарэгістраваным з выкарыстаньнем мабільнай аплікацыі «Падарожнічаю бяз CОVID-19».
Агульная сьмяротнасьць у Расеі ў чэрвені ўзрасла амаль на 13,9 працэнтаў у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году, паведаміла віцэ-прэм’ер РФ Тацяна Голікава.
Уезд на Мальту для людзей, якія не зрабілі прышчэпкі ад каранавіруснай інфэкцыі, з 14 ліпеня будзе закрыты.
І ў Беларусі, і ў Расеі знайшлі індыйскі штам «дэльта плюс», ад якога і расейскі «Спутнік V», і кітайская вакцына Vero Cell бароняць горш. Параўналі сытуацыю ў дзьвюх краінах.
Міністэрства аховы здароўя Ізраілю 9 ліпеня паведаміла аб пашырэньні «чырвонага» сьпісу краін, якія ізраільцянам забаронена наведваць праз пагрозу заражэньня каранавірусам: у сьпіс з 12 ліпеня ўключаны Беларусь і Ўзбэкістан.
У адміністрацыі падкрэсьліваюць, што перадача вакцын іншым краінам ажыцьцяўляецца ў інтарэсах спыненьня пандэміі ва ўсім сьвеце.
Улады Туркмэністану абавязалі грамадзян, старэйшых за 18 гадоў вакцынавацца ад каранавіруснай інфэкцыі новага тыпу.
Найбольш людзей ад каранавірусу памерла ў Злучаных Штатах Амэрыкі.
У Калінінградзе затрымалі старшую адміністратарку адной з паліклінік па падазрэньні ў вырабе і продажы сэртыфікатаў аб вакцынацыі ад COVID-19
Аўтарытэтны навуковы часопіс Nature апублікаваў артыкул, у якім сьцьвярджаецца, што дадзеныя з Расеі і многіх іншых краін сьведчаць пра бясьпеку і эфэктыўнасьць вакцыны «Спутник V».
Сёньня памёр актор менскага тэатру імя Горкага Ігар Андрэеў , яму было 69 гадоў
Пра гэта заявіла Алена Богдан, першая намесьніца міністра аховы здароўя Беларусі.
Паводле стану на 4 ліпеня 2021 году, колькасьць інфікаваных COVID-19 у сьвеце дасягнула 184,423 мільёна чалавек. Ахвярамі сталі 3,990 млн чалавек, паправіліся 168,745 млн.
У цэнтры Масквы на Пушкінскай плошчы паліцыя затрымала шасьцярых праціўнікаў прымусовай вакцынацыі ад каранавірусу новага тыпу, якія зьбіраліся правесьці мітынг. Пра гэта паведамляе «ОВД-Инфо».
Прырост колькасьці хворых COVID-19 у Расеі дасягнуў узроўню піка другой хвалі пандэміі.
Загрузіць яшчэ