Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь вяла перамовы з вытворцамі вакцынаў AstraZeneca і Pfizer, але безвынікова


Пра гэта заявіла Алена Богдан, першая намесьніца міністра аховы здароўя Беларусі.

«Перамовы з вытворцамі вакцын AstraZeneca і Pfizer праводзіліся, яны не прыйшлі да нас, і больш перамовы не вядуцца. У той жа час вядзем перамовы па пастаўках да нас Pfizer пры ўдзеле пасольства ЗША. Адказ: калі застанецца, мы вам перададзім», — цытуе Богдан выданьне «Звязда».

Богдан адзначыла, што Беларусь разважала пра ўступленьне ў «Ковакс» — глябальны мэханізм забесьпячэньня даступнасьці вакцын ад COVID-19. Але ў выніку выбрала расейскую вакцыну «Спутник V».

«Мы прыглядаліся, аналізавалі і вырашылі не сьпяшацца з уступленьнем у „Ковакс“. Як аказалася, правільна зрабілі: у ніводнай краіне гэтая ініцыятыва не запрацавала, — патлумачыла Алена Богдан. — У якасьці стратэгіі выбралі супрацоўніцтва з Расейскай Фэдэрацыяй».

У Беларусі, адзначае «Звязда», каля 10% дарослага насельніцтва ўжо атрымалі першую дозу вакцыны. Дзьвюма дозамі вакцынаваныя 6–7% дарослага насельніцтва.

Калі параўноўваць працэнт цалкам вакцынаваных ад агульнага насельніцтва, дык ва Ўкраіне гэта толькі каля 2%, у Беларусі — каля 4%, у Расеі — каля 12%, у Латвіі — каля 30%, у Польшчы — каля 37%, у Літве — каля 39%.

Інтэрактыўная мапа. Каранавірус у Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG