Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Pfizer і Moderna павысілі цэны на вакцыны ад каранавірусу


Актывісты кампаніі за глябальную даступнасьць вакцын ад каранавірусу патрабуюць усеагульнай даступнасьці прэпаратаў. Акцыя пратэсту ў Нью-Ёрку каля штаб-кватэры кампаніі Pfizer, 14 ліпеня 2021 г.
Актывісты кампаніі за глябальную даступнасьць вакцын ад каранавірусу патрабуюць усеагульнай даступнасьці прэпаратаў. Акцыя пратэсту ў Нью-Ёрку каля штаб-кватэры кампаніі Pfizer, 14 ліпеня 2021 г.

Фармацэўтычныя кампаніі Moderna і Pfizer абвясьцілі аб павышэньні цэн на свае вакцыны ад каранавірусу.

Пра гэта паведаміла выданьне Financial Times са спасылкай на кантракты аб пастаўках. У публікацыі гаворыцца, што вакцыны абедзьвюх кампаніяў паказалі сваю эфэктыўнасьць.

Вакцына Pfizer падаражэла на 25%. Цяпер цана адной дозы на эўрапейскім рынку складае 19,5 эўра (ранейшая была 15,5 эўра).

Moderna павысіла цэны прыблізна на 10%. У апошніх кантрактах на пастаўку ў ЭЗ цана вакцыны Moderna складае 25,5 даляраў. У першай закупачнай дамове адна доза каштавала каля 22,6 даляраў, паведамляе Financial Times.

Трэцяя фаза выпрабаваньняў вакцын Pfizer і Moderna паказала вышэйшую эфэктыўнасьць гэтых прэпаратаў у параўнаньні з вакцынамі кампаніяў AstraZeneca і Johnson&Johnson.

  • Эўрапейская камісія і ўрады краін ЭЗ пагадзіліся заплаціць вышэйшую цану, каб забясьпечыць пацьверджаныя пастаўкі з эўрапейскіх заводаў-вытворцаў.
  • Moderna пацьвердзіла ранейшую пазыцыю: пагадненьні аб меншых аб’ёмах будуць выконвацца за большую плату.
  • Прадстаўнік кампаніі Pfizer ухіліўся ад камэнтароў павышэньня цаны на вакцыну для ЭЗ.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG