Пра гэта паведамляе расейскае дзяржаўнае агенцтва «РИА Новости».
Падчас успышкі ў горадзе выяўленыя як найменей 200 інфікаваных. Вірус ужо распаўсюдзіўся на 26 населеных пунктаў у 15 правінцыяў краіны, перадае ганконская газэта South China Morning Post. Па ацэнцы дзяржаўных СМІ КНР, успышка ўжо мацнейшая, чым першапачатковая ва Ўхані, адкуль каранавірус распаўсюдзіўся па ўсім сьвеце.
Як мінімум, у 52 выпадках геном вірусу быў той самы, як знойдзены на борце самалёту з Расеі. Першыя заражэньні былі зафіксаваныя ў работнікаў мясцовага аэрапорта, мяркуецца, што хвароба пачала распаўсюджвацца з прыбіральшчыкаў маскоўскага рэйсу.
Насельніцтва Нанкін — 8,5 мільёна чалавек, амаль усё насельніцтва будзе пратэставана на каранавірус. Улады Кітая яшчэ летась заявілі, што здолелі ўзяць сытуацыю з каранавірусам пад кантроль. Для гэтага ў гарадах і правінцыях, дзе выяўляецца вірус, уводзяцца жорсткія каранцінныя захады.Аднак кітайская статыстыка кантралюецца кіруючай у краіне кампартыяй і яе дакладнасьць ацаніць практычна немагчыма. У прыватнасьці, ЗША абвінавачвае Пэкін у тым, што кампартыя доўга затрымлівала інфармацыю пра пачатак пандэміі, што дапамагло ёй распаўсюдзіцца па сьвеце.
- Расея — адна з найбольш пацярпелых ад пандэміі каранавірусу краін у сьвеце. Толькі па афіцыйнай статыстыцы з прычыны каранавірусу ў краіне памерлі амаль 158 тысяч чалавек. Многія дэмографы лічаць ацэнку заніжанай у разы.