Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Алімпіядзе ў Токіё выявілі яшчэ 17 выпадкаў заражэньня каранавірусам


Токіё, Японія, 2021
Токіё, Японія, 2021

Агульная колькасьць інфікаваных COVID-19 сярод тых, хто зьвязаны з правядзеньнем Гульняў у Токіё, павялічылася да 123 чалавек

Пра гэта паведамляе DW.

Арганізатары Алімпійскіх гульняў у Токіё раніцай у суботу, 24 ліпеня, паведамілі пра 17 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам у людзей, зьвязаных з правядзеньнем Гульняў альбо ўдзелам у іх. Тым самым агульная колькасьць тых, чый тэст на COVID-19 у пэрыяд з 1 ліпеня быў станоўчы, узрасла да 123 чалавек.

За дзень да гэтага стала вядома, што ад удзелу ў спаборніцтвах будуць вымушаныя адмовіцца скейтбардыстка зь Нідэрляндаў і гулец у настольны тэніс з Чэхіі. Пра першы выпадак заражэньня каранавірусам паведаміла і нямецкая зборная: інфэкцыю выявілі ў раварыста Сімона Гэшке.

Новыя выпадкі заражэньня COVID-19 выяўляюць у Алімпійскай вёсцы нягледзячы на жорсткія меры засьцярогі, прынятыя арганізатарамі Гульняў. Паводле правілаў, удзельнікі спаборніцтваў могуць прыбыць на Алімпіяду не раней, чым за пяць дзён да свайго выступу, і абавязаныя пакінуць Японію не пазьней як праз 48 гадзін пасьля яго. Акрамя таго, было вырашана, што большасьць спаборніцтваў адбудуцца без гледачоў.

XXXII летнія Алімпійскія гульні праходзяць на фоне бесьперапынных пратэстаў. Многія японцы лічаць, што правядзеньне масавых спартовых спаборніцтваў падчас пандэміі нэгатыўна адаб’ецца на ўзроўні заражэньняў каранавірусам ў краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG