Адміністрацыя прэзыдэнта Джо Байдэна ў пятніцу абвясьціла, што Злучаныя Штаты адправяць у Малдову 500 000 доз вакцыны Johnson & Johnson у рамках намаганьняў па спыненьні пандэміі каранавірусу ва ўсім сьвеце, інфармуе «Голас Амэрыкі».
Гэта першая адпраўленая ў Эўропу партыя з 80 мільёнаў доз, якія ЗША абавязаліся перадаць іншым краінам.
«Мы ганарымся тым, што можам даць гэтыя бясьпечныя і эфэктыўныя вакцыны народу Малдовы», — сказаў высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі.
«Мы дзелімся гэтымі дозамі не ў разьліку на будучыя ласкі або саступкі, — працягнуў чыноўнік. — Нашы вакцыны пастаўляюцца безь якіх-колечы ўмоў. Мы робім гэта з адзінай мэтай — ратаваць жыцьці».
«Мы ўзялі на сябе лідзіруючую ролю ў глябальнай стратэгіі вакцынацыі, таму што гэта правільна, — адзначыла крыніца. — Гэта правільна з пункту гледжаньня маралі, гэта правільна з пункту гледжаньня глябальнай грамадзкай аховы здароўя, і правільна для нашай калектыўнай бясьпекі і дабрабыту».