Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чарнагорыі турыстаў пусьцяць у рэстараны толькі з COVID-сэртыфікатам


Сан-Стэфан, курорт у Чарнагорыі
Сан-Стэфан, курорт у Чарнагорыі

Чарнагорыя ўвяла патрабаваньне COVID-сэртыфікату для атрыманьня шэрагу паслуг, спадзеючыся стрымаць рост каранавіруснай інфэкцыі.

З 30 ліпеня і прынамсі да 20 жніўня сэртыфікат будзе неабходны для наведваньня памяшканьняў рэстаранаў і бараў, начных клюбаў і любых спартовых мерапрыемстваў.

Акрамя таго, сэртыфікат робіцца абавязковым для ўсіх супрацоўнікаў рэстаранаў і бараў.

  • COVID-пасьведчаньне можа пацьвярджаць поўную вакцынацыю супраць каранавірусу або адмоўны аналіз ПЦР не старэйшы за 72 гадзіны, аналіз на антыген не старэйшы за 48 гадзін або перанесенае захворваньне пры ўмове, што станоўчы аналіз быў атрыманы ня менш за 14 і ня больш за 180 дзён таму.

Кантроль будзе ажыцьцяўляцца з дапамогай смартфона, які будзе счытваць QR -код з COVID-сэртыфікату. Пры ўваходзе ва ўстанову спатрэбіцца пасьведчаньне асобы.

Для непаўналетніх гэтыя патрабаваньні распаўсюджваюцца толькі на наведваньне дыскатэк або спартовых аб’ектаў. Масавыя сходы і фэсты пераносяцца на 20 жніўня.

Паводле Інстытуту грамадзкай аховы здароўя, абмежаваньні былі прынятыя праз тое, што найбольшы ўклад у распаўсюджваньне каранавірусу маюць масавыя зборы непрышчэпленых маладых людзей. Спачатку дыскатэкі і начныя клюбы былі цалкам зачыненыя, пакуль не ўступілі ў сілу новыя правілы.

Гэтыя правілы распаўсюджваюцца і на турыстаў.

  • Міністэрства аховы здароўя Чарнагорыі раней паведамляла, што на тэрыторыі краіны дзейнічаюць лічбавыя COVID-сэртыфікаты Эўразьвязу і іншых краін з QR -кодам. Турысты, якія маюць пасьведчаньне аб вакцынацыі без QR -коду, могуць вэрыфікаваць дакумэнт у любой установе аховы здароўя, і ён будзе дзейнічаць на час знаходжаньня ў Чарнагорыі.
  • Беларускія турфірмы ад сярэдзіны чэрвеня зноў пачалі прапаноўваць туры ў Чарнагорыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG