Ад сёньня на ўсіх памежных пунктах пропуску Ўкраіны ўводзіцца абавязковы дадатковы тэст на COVID-19 для грамадзян, якія ўяжджаюць на ўкраінскую тэрыторыю з Расеі, Індыі, Вялікай Брытаніі і Партугаліі. Тэставаньне будзе платным.
Грамадзяне 73 краінаў з 15 ліпеня змогуць бязь візаў уехаць на тэрыторыю Беларусі тэрмінам да пяці сутак, каб зрабіць прышчэпку ад COVID-19.
Па эўрапейскім кантынэнце актыўна распаўсюджваецца дэльта-штам COVID-19, таксама вядомы як індыйскі. Пасьля ўпэўненага зьніжэньня захворваньня эпідэмічныя паказьнікі ў Эўропе зноў пагаршаюцца.
29 чэрвеня ў Расеі афіцыйна пацьвердзілі інфармацыю, што ў РФ выяўлены першы выпадак захворваньня на штам «Дэльта плюс». Упершыню яна пратачылася ў СМІ 25 чэрвеня.
Прэм’ер-міністар Кірыякас Міцатакіс заявіў, што Грэцыя заплаціць 150 эўраў маладым людзям ва ўзросьце да 26 гадоў за атрыманьне першай дозы вакцыны ад COVID-19.
Урад Ізраілю ўключыў Беларусь у спіс краін з «высокім узроўнем» захворваньня на COVID-19, ездзіць у якія не рэкамэндуецца.
Гэта вынікае з адказу ведамства на пэтыцыю грамадзян, якія зьдзіўляліся рашэньню аб закрыцьці межаў.
У Ісьляндыі ў суботу 26 чэрвеня адмянілі ўсе абмежаваньні, зьвязаныя з распаўсюджваньнем каранавірусу.
У цэнтры Масквы ў нядзелю паліцыя затрымала некалькіх удзельнікаў акцыі супраць прымусовай вакцынацыі ад COVID-19. Акцыю арганізавала мясцовае аддзяленьне КПРФ у фармаце сустрэчы з дэпутатам Дзярждумы Валер’ем Рашкіным — мітынгі і шэсьці ўлады не ўзгадняюць, спасылаючыся на эпідэмію.
У Расеі 26 чэрвеня зафіксаваны максымум сьмерцяў ад каранавіруснай інфэкцыі новага тыпу ў 2021 годзе, сьведчыць статыстыка расейскага апэратыўнага штаба па барацьбе з распаўсюджваньнем хваробы. За суткі ўлады прызналі сьмерць 619 захварэлых, гэта найвышэйшы паказчык з 25 сьнежня.
Улады Ізраіля ўвялі ў краіне масачны рэжым праз 10 дзён пасьля яго адмены. Гэта адбылося з прычыны росту захворваньня, пры якім 70% новых выпадкаў заражэньня выкліканыя штамам Дэльта, упершыню выяўленым у Індыі
Варыянт каранавірусу «дэльта» (індыйскі штам) удвая больш заразны за зыходны штам, знойдзены ў кітайскім Ухані, заявіла галоўная навуковая супрацоўніца Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Сум’я Свамінатан.
Працадаўцы абавязаны адхіляць супрацоўнікаў, якія адмаўляюцца прышчапляцца ад COVID-19 пры адсутнасьці мэдычных супрацьпаказаньняў. Пра гэта заявіў апэратыўны штаб барацьбы з ковідам гораду Масквы, спасылаючыся на палажэньні Працоўнага кодэксу РФ і пастанову Расспажыўнагляду.
Паводле стану на 23 чэрвеня 2021 году, колькасьць інфікаваных COVID-19 у сьвеце дасягнула 180,079 мільёна чалавек. Ахвярамі сталі 3,900 млн чалавек, паправіліся 164,822 млн.
«Дэльта»-варыянт каранавірусу імкліва распаўсюджваецца па плянэце. Ці праўда, што гэты штам больш заразны і сьмяротны? Ці абараняюць ад яго вакцыны?
Індыйскі штам выявілі ў 10 пацыентаў, якія захварэлі на COVID-19 у чэрвені, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
У Расеі тэмпы вакцынацыі больш шпаркія, чым у Беларусі. У РФ цалкам вакцынаваныя двума кампанэнтамі 10,6% насельніцтва, у Беларусі амаль удвая менш — 5,1%. Чаму Беларусь адстае нават ад суседняй Расеі?
Паводле стану на 20 чэрвеня 2021 году, колькасьць інфікаваных COVID-19 у сьвеце дасягнула 179,093 мільёна чалавек. Ахвярамі сталі 3,877 млн чалавек, выздаравелі 163,620 млн.
Сьвятлана Ціханоўская павіншавала мэдычных працаўнікоў зь міжнародным Днём мэдыка.
Аўстралійскія дасьледнікі пачалі клінічныя выпрабаваньні вакцыны новага тыпу супраць COVID-19 — яна будзе ўводзіцца з дапамогай назальнага спрэю.
Расейскія лекары сыстэматычна падмяняюць прэпараты для імунізацыі насельніцтва ад каранавірусу новага тыпу, паведамляе «Новая газета».
Суд першай інстанцыі ў Брусэлі абавязаў канцэрн AstraZeneca да канца верасьня паставіць у Эўразьвяз 50 млн дозаў вакцыны ад каранавірусу.
Мэр Сяргей Сабянін падоўжыў абмежаваньні, уведзеныя на гэтым тыдні ў Маскве з прычыны пагаршэньня сытуацыі з каранавіруснай інфэкцыяй, да 29 чэрвеня.
Нягледзячы на тое, што «індыйскі» варыянт каранавірусу больш заразны і нясе вялікую небясьпеку для тых, хто пасьпеў атрымаць толькі адну дозу вакцыны зь дзьвюх, прышчэпка ўсё роўна забясьпечвае высокі ўзровень абароны (больш за 90%) як ад цяжкай формы COVID-19, так і ад сьмяротнага зыходу.
У нямецкай кампаніі CureVac патлумачылі адносна нізкую эфэктыўнасць вакцыны на стадыі прамежкавых выпрабаваньняў наяўнасьцю беспрэцэдэнтнай колькасьці варыянтаў віруса, паведамляе Deutsche Welle.
Ухваленьне выкарыстаньня расейскай вакцыны ад каранавіруснай інфэкцыі «Спутник V» у Эўразьвязе адкладаецца да восені або нават да канца году.
Пры гэтым экспэрты ў мэдыцыне неаднаразова казалі пра тое, што дадзеныя могуць быць заніжаныя.
Улады Вялікай Брытаніі адклалі на месяц адмену абмежаваньняў, зьвязаных з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі. Прычынай адкладваньня, нягледзячы на масавую кампанію вакцынацыі, стала пашырэньне больш агрэсіўнага штаму каранавірусу, так званага індыйскага, вядомага і як «варыянт Дэльта».
Мінздароўя супакойвае, што інтэрвал паміж прышчэпкай першага і другога кампанэнту можа складаць ад 21 да 90 дзён. Раней ведамства гарантавала, што праз тры тыдні людзі атрымаюць другую дозу.
Амэрыканская фармацэўтычная кампанія Novavax апублікавала 14 чэрвеня вынікі трэцяй фазы клінічных выпрабаваньняў сваёй вакцыны ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19. Эфэктыўнасьць вакцыны склала 90,4 працэнта. У выпрабаваньнях узялі ўдзел каля 30 тысяч добраахвотнікаў з ЗША і Мэксыкі.
Арыгінальныя варыянты мутацый каранавірусу ёсьць у Расеі, у прыватнасьці ў Маскве, іх уласьцівасьці і адрозьненьні ад іншых штамаў у цяперашні час вывучаюцца.
Паводле стану на 12 чэрвеня 2021 году, колькасьць інфікаваных COVID-19 у сьвеце дасягнула 176 мільёнаў чалавек. Ахвярамі сталі 3,83 млн чалавек, ачунялі 160 мільёнаў.
Масквічоў адправяць па хатах з 15 да 19 чэрвеня. Гэтыя дні абʼявілі непрацоўнымі.
Паводле кіраўніцы Эўракамісіі Ўрсулі фон дэр Ляен, у Эўропе больш за 50% дарослага насельніцтва атрымалі як мінімум адну дозу вакцыны ад COVID-19, а 100 мільёнаў эўрапейцаў ужо цалкам вакцынаваныя. Ці праўда, што ў Беларусі ўзровень вакцынацыі ад каранавірусу такі самы, як і ў краінах ЭЗ?
Дзяржавы Эўразьвязу цалкам вакцынавалі ад каранавірусу каля 100 мільёнаў сваіх грамадзян. Пра гэта паведаміла кіраўніца Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен на прэс-канфэрэнцыі напярэдадні саміту «Вялікай сямёркі».
Амбасадар Расеі ў Менску Яўгеній Лук’янаў заявіў, што пакуль ягоная краіна не гатовая да поўнага адкрыцьця мяжы зь Беларусьсю.
Як паведаміла Нацыянальнае грамадзкае радыё з спасылкай на свае крыніцы ў атачэньні Байдэна, у плянах прэзыдэнта ахвяраваць 500 мільёнаў доз вакцын Pfizer ад COVID-19.
У розных рэгіёнах ЗША шматлікія арганізацыі прапануюць розныя стымулы, ад бясплатных пончыкаў да квіткоў на бэйсбольныя матчы, каб заахвоціць людзей вакцынавацца супраць COVID-19.
Пасьля Калюмбіі і Аргентыны турнір можа адмовіцца прымаць Бразылія, бо яе футбалісты ня хочуць усплёску захворваньняў і плянуюць страйк.
Атрыманыя навукоўцамі дадзеныя абвяргаюць засьцярогі аб тым, што абарона ад вірусу недаўгавечная.
Паводле стану на 30 траўня 2021 году, колькасьць інфікаваных COVID-19 у сьвеце дасягнула 170,7 мільёна чалавек. Ахвярамі сталі 3,55 млн чалавек, ачунялі 152,6 млн.
У Расеі за апошнія суткі, паводле афіцыйных зьвестак, выяўлена 9 694 выпадкі захворваньня каранавіруснай інфэкцыі. Гэта самы высокі сутачны паказьнік больш чым за 2 месяцы — зь сярэдзіны сакавіка.
Урад Славаччыны ухваліў выкарыстаньне расейскай вакцыны ад каранавірусу «Спутник V». Як адзначае славацкая прэса, першыя прышчэпкі расейскай вакцынай будуць зробленыя ў чэрвені.
Арганізатары музычнага фэстывалю паведамілі, што квіткі будуць дзейнічаць і ў 2022 годзе.
Францыя зьбіраецца падзяліцца 30 мільёнамі дозаў вакцыны ад COVID-19 зь іншымі краінамі да канца 2021 году, паведаміў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у твітэры.
Паводле стану на 19 траўня, каранавірусам заразіліся больш як 165 мільёнаў жыхароў плянэты. Больш за 3,4 мільёна чалавек памерлі з пацьверджаным дыягназам COVID-19. Ачунялі звыш 144 мільёнаў пацыентаў.
Паводле апошніх дасьледаваньняў, прышчэпкі ад каранавірусу могуць быць карысныя для немаўлят і, падобна, ня шкодзяць плацэнце, паведамляе The New York Times.
На форуме «Ахова здароўя Беларусі – 2021» арганізуюць вакцынацыю супраць COVID-19 для ўсіх ахвочых, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя
Сьвет змагаецца з пандэміяй COVID-19 з дапамогай абмежаваньняў і вакцынацыі. Але ў некаторых краінах абмежаваньні аслабляюць.
Загрузіць яшчэ