Да гэтага часу выяжджаць без дадатковых дакумэнтаў маглі толькі ўладальнікі пастаянных дазволаў на жыхарства, да часовага дазволу трэба было прыкласьці працоўны дагавор, дазвол на працу і іншае. Цяпер для выезду зь Беларусі дастаткова часовага дазволу на жыхарства за мяжой. Але абмежаваньне, што выяжджаць дазволена не часьцей як 1 раз на шэсьць месяцаў, захоўваецца.