МУС Беларусі ўнесла Telegram-супольнасьці Nexta, Nexta-Live і Luxta ў сьпіс экстрэмісцкіх фармаваньняў.
Падчас травеньскага чэмпіянату сьвету ў хакеі мэрыя Рыгі памяняла дзяржаўны сьцяг Беларусі на нацыянальны. Днямі тое палотнішча выставілі на дабрачынны аўкцыён.
27 кастрычніка ў дачыненьні да гісторыка, дасьледчыка масавых рэпрэсій Ігара Кузьняцова пачаўся суд за рэпосты ў сацыяльных сетках паводле артыкула 19.11 КаАП. У той жа дзень яго звольнілі з БДУ — не працягнулі кантракт.
Мянчук Павал Лукаянаў прынцыпова не хадзіў на выбары 2020 году. Амаль праз год яго асудзілі на 4 гады калёніі за ўдзел у масавых беспарадках. Суд ішоў 6 гадзін.
Ці зьяўляецца выступ Пуставога адказам на публікацыю апытаньня ВЦИОМ? Ці сапраўды паміж Пуціным і Лукашэнкам узьнік новы канфлікт і ці хоча Расея замены рэжыму ў Беларусі? Пра гэта разважае дырэктар Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу, доктар паліталёгіі Павал Вусаў.
«Заклікаючы да вакцынацыі дэмакратычныя сілы, могуць страціць частку электарату, але выратуюць жыцьці, а ковід-дысыдэнтцва Лукашэнкі можа быць даспадобы многім людзям, якія галасавалі за Ціханоўскую», — Сьвятлана Хілько.
Экс-палітвязень расказвае, чаму выехаў зь Беларусі ў першыя ж гадзіны пасьля вызваленьня, як ад яго дамагаліся абгавору Ціханоўскага і чым варта жыць беларусам далей.
Амаль 11 месяцаў таму арыштавалі Мікалая Аўтуховіча, удзельніка вайны ў Афганістане, былога прадпрымальніка і палітвязьня. Яго і яшчэ 12 чалавек вінавацяць у тэрарызьме, у тым ліку былую актывістку АГП Вольгу Маёраву і краязнаўца Ўладзімера Гундара. Што новага ў іхным жыцьці за кратамі?
Цяпер Вадзіма Ермашука абвінавачваюць яшчэ і ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы» паразважала пра плён заходніх санкцый у дачыненьні да Лукашэнкі і ягонага атачэньня, а таксама ацаніла пэрспэктывы дыялёгу ўлады і апазыцыі. Некаторыя тэзісы інтэрвію.
Таксама Анаіс Марэн зьвярнула ўвагу Генасамблеі на рэпрэсіі супраць журналістаў і навукоўцаў.
Праваабаронцы заявілі пра «вынішчэньне іншадумства» ў краіне.
Пісьменьнік Саша Філіпенка выступіў у рамках Франкфурцкага кніжнага кірмашу з прамовай пра Беларусь.
Перадстрайкавы стан, паводле заявы аб’яднаньня, не паўплываў на ўлады Беларусі, якія працягвалі парушаць правы рабочых, уціскаць грамадзянскія свабоды і трымаць у турмах тысячы палітзьняволеных.
Штодня ў Беларусі выносяцца прысуды ў крымінальных справах. Не заўсёды пра гэта становіцца вядома ў той самы дзень.
Дэмакратычны лідэр Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў сваім Тэлеграм-каналае з заклікам да беларусаў зраіць тры простыя крокі.
Звольнілі начальніка Цэнтральнага РАУС Гомля Аляксандра Штрапава. Па інфармацыі, якой дзяліліся раней затрыманыя, у актыўны пэрыяд пратэстаў ён асабіста біў жыхароў Гомля.
20 кастрычніка мужчына выйшаў з плякатам «Остановите нелегальную миграцию/Stop illegal migration» да Міністэрства замежных спраў. Гэта быў 35-гадовы Віктар Яныш.
У Віцебску на машыне 39-гадовага супрацоўніка транспартай інспэкцыі Юрыя Шылько знайшлі «пратэставую» налепку з «сэрцам, кулаком і вікторыяй» — сымбалямі перадвыбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай пры падтрымцы Марыі Калесьнікавай і Веранікі Цапкалы.
Год таму каля ста працаўнікоў «Беларуськалію» былі ў страйку з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі, правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў і вызваленьня палітвязьняў. Да канца 2020 году, праз далучэньне працаўнікоў іншых прадпрыемстваў гораду, колькасьць страйкоўцаў павялічылася да 130 чалавек.
Гуманітарныя візы беларусам пасьля сфальшаваных выбараў 2020 году, пачатку хвалі рэпрэсіяў і палітычнага крызісу выдаюць таксама Польшча і іншыя краіны Эўразьвязу, палітуцекачоў-беларусаў прымае і Ўкраіна.
МУС Беларусі ўнёс у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» тэлеграм-канал «Ждановічы сёньня» і тэлеграм-чат «Ждановичи 2020 — клуб любителей песен Цоя».
Перадвыбарчае трыё — Марыя Калесьнікава, Сьвятлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала — стала міжнароднай візытоўкай і ў пэўным сэнсе сымбалем рэвалюцыйнай Беларусі. Нарвэскі дэпутат Гейр Тоскедал вылучаў жанчын на Нобэлеўскую прэмію міру. Пра іх здымалі фільмы, пісалі кнігі і навуковыя працы.
21 кастрычніка ў Ленінскім судзе Берасьця пакаралі яшчэ 2 чалавек за ўдзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу) у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 году ў Пінску.
На плятформе можна паўдзельнічаць у абмеркаваньні патрэбных Беларусі рэформаў і самому прапанаваць іх. Як гэта працуе і на што разьлічваюць стваральнікі?
Берасьцеец цяпер знаходзіцца ў Белгарадзкім СІЗА ў Расеі, яму пагражае выдача на радзіму.
Набылі моц ухваленыя ў ліпені Палатай прадстаўнікоў папраўкі да законаў у пытаньнях абароны сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу. У прыватнасьці, зьмены закранулі законы «Аб узброеных сілах Рэспублікі Беларусь» і «Аб надзвычайным становішчы».
У пералік нацысцкай сымболікі і атрыбутыкі, поруч зь бел-чырвона-белым сьцягам, Міністэрства ўнутраных спраў прапанавала ўключыць і лёзунг «Жыве Беларусь!». Разьбіраемся, якое дачыненьне словы зь верша Янкі Купалы маюць да нацызму і пэрыяду Другой сусьветнай вайны.
Катажына Прыймак са Смаргоняў накіравала скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН. Яна не пагадзілася са штрафам, якім яе пакаралі за нацыянальную сымболіку на ейным доме.
Раней у гэтым месяцы стала вядома, што конульства спыняе працу на патрабаваньне амэрыканскага боку.
Падчас травеньскага чэмпіянату сьвету ў хакеі мэрыя Рыгі памяняла дзяржаўны сьцяг Беларусі на нацыянальны. Цяпер тое палотнішча выставілі на дабрачынны аўкцыён.
Сілавікі ў Беларусі працягваюць перасьледаваць беларусаў за пратэсты супраць дзейнай улады. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.
Беларускі ПЭН-цэнтар падвёў статыстыку ганеньняў на дзеячоў культуры за студзень-верасень 2021 году.
Паводле праваабаронцаў, некаторыя ўрады скарысталіся выбухам каранавірусу, каб абмежаваць дзейнасьць СМІ і сваіх апанэнтаў.
У Літве беларускія мэдыкі стварылі новую арганізацыю — для дапамогі суайчыньнікам у выгнаньні і прыцягненьня ўвагі да тэмы права на здароўе ў беларускіх турмах.
Былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар у эфіры каналу «Свабода Premium» расказаў пра шматгадовае жыцьцё ў эміграцыі, патлумачыў, што для яго азначае георгіеўская стужка, за якую яго шмат крытыкавалі.
Сайт dze.chаt МУС аднесла да «экстрэмісцкіх фармаваньняў».
Ужо вядома сама менш пра чатыры выпадкі, калі абвінавачаным у «карагоднай справе» берасьцейцам пагражаюць новымі крымінальнымі справамі.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьбірае сьведчаньні людзей, якім адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы за катаваньні. Колькі іх і што будзе з гэтымі выпадкамі далей?
У 2018 годзе берасьцеец Сяргей Верамяюк атрымаў тытул «Найлепшы студэнт БНТУ». Ужо праз 3 гады, на 5 курсе, яго адлічылі з унівэрсытэту за затрыманьні паводле палітычных артыкулаў. Сяргей прызнаецца, што не шкадуе аб тым, што здарылася, бо ня мог ня выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю.
Дакумэнтальны фільм «Калі кветкі не маўчаць» беларускага рэжысэра Андрэя Куцілы пра жыцьцё падчас і пасьля жніўня 2020 году ў Беларусі перамог у дакумэнтальнай намінацыі на 37-ым Варшаўскім кінафэстывалі.
41-гадовага Ігара Бузука затрымалі летам пры спробе зьехаць зь Беларусі.
Ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна, празь які з 2020 году прайшлі тысячы ўдзельнікаў пратэстаў, адмаўляецца адказваць на запыты грамадзянаў адносна іх утрыманьня ў сьценах установы.
Ці можна лічыць «удачай» абмежаваньне волі на так званай «хіміі»? Якія выгоды маюць асуджаныя ў параўнаньні з пакаранымі калёніяй? Чаму нават у больш лагодным рэжыме палітзьняволеным ня сьвеціць датэрміновае вызваленьне? Запыталі ў палітычнага «хіміка», які адбывае тэрмін за «паклёп».
У заяве, апублікаванай на афіцыйным сайце міжнароднай арганізацыі (FIDH) зазначаецца, што сапраўдны матыў «беспадстаўных абвінавачаньняў» затрыманых праваабаронцаў «Вясны» — зьнішчэньне грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
Пра гэта Свабодзе расказала жонка палітвязьня Марына Адамовіч. Працэс у справе Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Сяргея Ціханоўскага і іншых ідзе ўжо амаль чатыры месяцы.
Судовыя органы ў Беларусі працягваюць перасьледаваць беларусаў за пратэсты супраць дзейнай улады. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.
Жыхара Наваградку Руслана Кузьміча затрымалі за камэнтар у Telegram пра зброю. Яму пагражае да 6 гадоў калёніі.
Загрузіць яшчэ