Ужо вядома сама менш пра чатыры выпадкі, калі абвінавачаным у «карагоднай справе» берасьцейцам пагражаюць новымі крымінальнымі справамі.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьбірае сьведчаньні людзей, якім адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы за катаваньні. Колькі іх і што будзе з гэтымі выпадкамі далей?
У 2018 годзе берасьцеец Сяргей Верамяюк атрымаў тытул «Найлепшы студэнт БНТУ». Ужо праз 3 гады, на 5 курсе, яго адлічылі з унівэрсытэту за затрыманьні паводле палітычных артыкулаў. Сяргей прызнаецца, што не шкадуе аб тым, што здарылася, бо ня мог ня выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю.
Дакумэнтальны фільм «Калі кветкі не маўчаць» беларускага рэжысэра Андрэя Куцілы пра жыцьцё падчас і пасьля жніўня 2020 году ў Беларусі перамог у дакумэнтальнай намінацыі на 37-ым Варшаўскім кінафэстывалі.
41-гадовага Ігара Бузука затрымалі летам пры спробе зьехаць зь Беларусі.
Ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна, празь які з 2020 году прайшлі тысячы ўдзельнікаў пратэстаў, адмаўляецца адказваць на запыты грамадзянаў адносна іх утрыманьня ў сьценах установы.
Ці можна лічыць «удачай» абмежаваньне волі на так званай «хіміі»? Якія выгоды маюць асуджаныя ў параўнаньні з пакаранымі калёніяй? Чаму нават у больш лагодным рэжыме палітзьняволеным ня сьвеціць датэрміновае вызваленьне? Запыталі ў палітычнага «хіміка», які адбывае тэрмін за «паклёп».
У заяве, апублікаванай на афіцыйным сайце міжнароднай арганізацыі (FIDH) зазначаецца, што сапраўдны матыў «беспадстаўных абвінавачаньняў» затрыманых праваабаронцаў «Вясны» — зьнішчэньне грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
Пра гэта Свабодзе расказала жонка палітвязьня Марына Адамовіч. Працэс у справе Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Сяргея Ціханоўскага і іншых ідзе ўжо амаль чатыры месяцы.
Судовыя органы ў Беларусі працягваюць перасьледаваць беларусаў за пратэсты супраць дзейнай улады. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.
Жыхара Наваградку Руслана Кузьміча затрымалі за камэнтар у Telegram пра зброю. Яму пагражае да 6 гадоў калёніі.
Ці спрацуе канстытуцыйная рэформа, якую задумаў Лукашэнка, і які наогул можа быць выхад зь цяперашняй сытуацыі? Як доўга яна можа захоўвацца? Пра гэта разважае аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Вадзім Мажэйка.
Студэнтку 3-га курса хімфаку БДУ Злату Януковіч затрымалі за фатаздымак, зроблены 10 жніўня 2020 году ў Менску.
33-гадовы аўтар ютуб-канала «Шэры Кот», палітвязень Зьміцер Казлоў напісаў у лісьце з папраўчай калёніі № 2, што поўнасьцю застаўся без падтрымкі.
У Беларусі не спыняецца крымінальны і адміністрацыйны перасьлед грамадзян. У судах слухаюцца дзясяткі справаў за адзін дзень, актыўна выносяцца прысуды.
Палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў разважаюць пра магчымасьць суду над Аляксандрам Лукашэнкам, якому была прысьвечаная прававая канфэрэнцыя ў Нюрнбэргу. Ці ўсё ж Захад будзе вымушаны зь цягам часу прызнаць Лукашэнку легальным кіраўніком Беларусі?
Ладзілі судовыя канвэеры, судзілі непаўналетніх і цэлыя сем'і.
Свабода працягвае сачыць за падзеямі ў Беларусі: не спыняюцца ператрусы, працягваюцца суды паводле адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў за пратэставыя дзеяньні.
Каля будынка Дзярждумы РФ, дзе 12 кастрычніка адкрылася першае пасяджэньне ніжняй палаты парлямэнту новага скліканьня, затрымалі мастака-акцыяніста Фёдара Калініна. Ён стаяў каля будынка з вагай.
Удзельнікі прававой канфэрэнцыі ў Нюрнбэргу прынялі дэклярацыю па яе выніках.
У Бэрліне на фэстывалі Radar Ost паказалі спэктакль паводле кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі». Нобэлеўская ляўрэатка пасьля прэм’еры падзялілася думкамі пра сытуацыю ў Беларусі год таму.
На Вольгу Кронду, якая жыве ў Івацэвічах і адна гадуе дзіця, завялі новую крымінальную справу паводле 369-га артыкулу за зьнявагу міліцыянта Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко.
Ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў прадставіла расьсьледаваньне дзейнасьці Нацыянальнага бюро Інтэрполу ў Беларусі. Сьцьвярджаецца, што беларускае падразьдзяленьне ўводзіць міжнародную арганізацыю ў зман, маскуючы палітычныя справы пад крымінальныя.
Палёт беларускага парашутыста над Венай зь бел-чырвона-белым сьцягам працягваўся некалькі хвілін.
Кандыдат навук Яраслаў Кот, які выкладаў на юрфаку БДУ і напачатку году мусіў уцячы за мяжу ад рэпрэсій, цяпер жыве ў Варшаве. Спыталі ў выкладчыка, як ён уладкаваўся на чужыне, што думае пра апошнія падзеі ў Беларусі і ці зьехаў назаўсёды.
Ініцыятыва ByPol апублікавала матэрыялы праслухоўваньня размовы двух міліцыянтаў, якія абмяркоўвалі начальніка наркакантролю палкоўніка Аляксандра С. і яго парушэньні на працоўным месцы і па-за ім.
Ці сапраўды эканоміка Беларусі настолькі моцная, што зможа вытрымаць заходнія санкцыі? Або санкцыі ўсё ж дасягнуць сваёй мэты і прымусяць рэжым у Беларусі пачаць дыялёг з грамадзтвам? Пра гэта і пра іншае разважае эканаміст Яраслаў Раманчук.
Праваабаронцы выступілі з супольнай заявай аб недапушчэньні парушэньня свабоды асацыяцый у Беларусі.
Свабода працягвае сачыць за судовымі працэсамі ў Беларусі, дзе грамадзян судзяць за пратэсты супраць уладаў.
Што перажываюць беларусы, якія актыўна выказвалі свой пратэст год таму? Мы распыталі ў іх пра расчараваньне, надзею, дзе далей браць сілы і як зрабіць Беларусь лепшай. Расказваем тры гісторыі.
Мяркуецца, што на людзей завялі крымінальныя справы за распальваньне варожасьці.
На думку лідэркі беларускай апазыцыі, з набліжэньнем зімы на мяжы могуць загінуць дзясяткі чалавек.
Размовы ў КДБ з настаўнікамі і дырэктарамі дзіцячых садкоў, прафэсары, звольненыя за «прагул» у дзень арышту, студэнты-ўцекачы ў Польшчу — расказваем, як рэпрэсіі і пагроза рэпрэсій зьмянілі школы і ВНУ ў Беларусі і што там адбываецца цяпер.
Праваабаронцы «Вясны» падлічылі, хто зь менскіх судзьдзяў вынес найбольшую колькасьць прысудаў пратэстоўцам.
У Гомельскай вобласьці затрымалі сябра «Маладога фронту» Арсеня Чыжыка, які раней працаваў сьлесарам-рамонтнікам на Петрыкаўскім рудніку і быў звольнены за ўдзел у пратэстах.
«Дастаткова істотная частка — гэта эгаістычныя званкі, калі людзі скардзяцца на тое, што ім замінае адпачываць, ім замінаюць спаць. Зь нейкага пункту погляду, напэўна, гэтых людзей можна зразумець», — кажа сацыёляг Генадзь Коршунаў.
Свабода сочыць за падзеямі ў Беларусі: не спыняюцца ператрусы ў актывістаў, працягваюцца суды паводле адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў за пратэставыя дзеяньні.
Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіраўніцтва заявіў, што міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы паглыбіцца.
Праект закону «Аб прыпыненьні дзеяньня Пагадненьня паміж Рэспублікай Беларусь і Эўрапейскім Зьвязам аб рэадмісіі асобаў, якія знаходзяцца без дазволу», быў ухвалены ў першым чытаньні Палатай прадстаўнікоў 4 кастрычніка і зацьверджаны Саветам Рэспублікі.
У Менску 4 кастрычніка адбыўся новы марш жанчын зь бела-чырвонымі парасонамі і ў адзеньні нацыянальных колераў.
Старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бясьпецы Палаты прадстаўнікоў Алег Белаконеў раскрыў дэталі законапраекту аб увядзеньні крымінальнай адказнасьці за заклікі да санкцый
У сталіцы Ўкраіны некалькі дзясяткаў чалавек прайшлі маршам, каб ушанаваць памяць загінулага ад кулі супрацоўніка беларускага КДБ.
Колькасьць крымінальных справаў за пратэсты ў краіне пераваліла за 5 тысяч. Глядзім, наколькі гэта шмат.
Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Ўладзімір Сунгоркін зьвярнуў увагу на тое, што рэдакцыя выданьня па-ранейшаму ня мае афіцыйнай інфармацыі аб тым, што здарылася.
Па Беларусі пракацілася чарговая хваля рэпрэсій у дачыненьні да рабочых. Па справе «Рабочага руху» затрымалі ня менш за 13 чалавек. Іх падазраюць у здрадзе дзяржаве і экстрэмізьме. Аналітык Арцём Шрайбман тлумачыць, чаму рабочых прызнаюць экстрэмістамі.
Украінская кампанія з замежнымі інвэстыцыямі «Автоінвестстрой-Брок» адмовілася ад паставак беларускай грузавой і пасажырскай тэхнікі.
Загрузіць яшчэ