Раней падставай для ўвядзеньня надзвычайнага становішча (апроч стыхійных бедзтваў і катастроф) лічыўся пачатак беспарадкаў, але не было ўдакладнена, што лічыць беспарадкамі. Цяпер жа да іх будуць адносіць спробы гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу, захопу ці прысваеньня ўлады, узброены мяцеж, масавыя хваляваньні, міжнацыянальныя і міжканфэсійныя канфлікты, што суправаджаюцца гвалтоўнымі дзеяньнямі, якія ствараюць пагрозу жыцьцю і бясьпецы грамадзян.
Да гарантаваньня парадку, паводле паправак, могуць быць далучаныя ваенізаваныя арганізацыі.
Акрамя сілавых органаў, на гэтую задачу могуць мабілізаваць арганізацыі з «асаблівымі статутнымі задачамі», а гэта лесагаспадарчыя службы, інкасацыя, «Белпошта», БФСТ «Дынама» і іншыя. Іх супрацоўнікам змогуць выдаваць зброю, пазначаную ў законе.
У новым законе таксама зьмяшчаецца і норма, паводле якой, калі штосьці здарыцца з прэзыдэнтам, яго паўнамоцтвы будуць аўтаматычна перададзеныя Радзе бясьпекі.