Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Са студзеня па верасень у Беларусі адбылося больш за тысячу парушэньняў правоў дзеячоў культуры


Пратэст супрацоўнікаў «Купалаўскага тэатру» 17 жніўня 2020 году
Пратэст супрацоўнікаў «Купалаўскага тэатру» 17 жніўня 2020 году

Беларускі ПЭН-цэнтар падвёў статыстыку ганеньняў на дзеячоў культуры за студзень-верасень 2021 году.

За 9 месяцаў году зафіксавана 1032 факты парушэньня культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненьні дзеячаў культуры. Пры гэтым за ўвесь 2020 такіх выпадкаў было амаль удвая меней — 593.

Сярод сёлетніх парушэньняў асноўныя:

  • перасьлед за іншадумства — 304;
  • адвольнае затрыманьне — 200;
  • права на справядлівы суд — 198;
  • стварэньне адміністрацыйных перашкодаў для дзейнасьці — 192;
  • права на прававую дапамогу — 166;
  • цэнзура — 134;
  • ператрус — 111;
  • і іншыя.

Сярод 715 палітвязьняў па стане на 30 верасьня (сёньня іх 812) — 60 гэта дзеячы культуры. Да тэрмінаў у калёніі або «хатняй хіміі» і «хіміі» асуджаныя 42 чалавекі, 6 зь іх пачалі адбываць «хімію».

Усяго зафіксавана 80 паведамленьняў пра ўмовы ўтрыманьня дзеячаў культуры ў месцах зьняволеньня, якія могуць быць ахарактарызаваны як жорсткае і прыніжальнае абыходжаньне. У турмах людзям не заўжды даюць доступ да кніг, на што неаднаразова скардзіліся палітзьняволеныя.

Па стане на 30 верасьня адбылося 246 ліквідацый арганізацый грамадзянскай супольнасьці. Сярод іх — праваабарончыя, журналісцкія, асьветніцкія, дабрачынныя, экалягічныя ды іншыя арганізацыі.

Акрамя таго, у краіне фіксуюцца:

  • дыскрымінацыя па прыкмеце беларускай мовы;
  • мэтанакіраваная дыскрэдытацыя дзеячаў культуры ў дзяржаўных СМІ;
  • прыцягненьне да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці за карыстаньне нацыянальнай сымболікай (бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня») і за выкарыстаньне вольных варыяцый спалучэньня колераў гістарычнай сымболікі: больш за 450 выпадкаў па ўсёй краіне за акрэсьлены пэрыяд;
  • прыцягненьне да адказнасьці за ўдзел у акцыях салідарнасьці пратэставага руху.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG