Лічыцца, што аўтар нацыянальнага споклічу — клясык беларускай літаратуры Янка Купала. Словы «Жыве Беларусь» паходзяць зь ягонага верша, напісанага ў 1905–1907 гадах — «Гэта крык, што жыве Беларусь»:
«А вот як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор, —
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!»
Папулярызатарам гэтых купалаўскіх радкоў лічыцца крытык Уладзімер Самойла. Менавіта гэтыя словы ён выбраў у 1908 годзе ў якасьці эпіграфа да артыкула пра зборнік Янкі Купалы «Жалейка».
Спокліч адразу перанялі нашыя публіцысты-адраджэнцы як знак беларускага самаўсьведамленьня:
„... Pływie žywoje biełaruskaje słowo, budziačy pryspanyje sercy biełarusoŭ i pakazywajučy ŭsim, što „žywie Biełaruś!”
(Naša Niwa, 11 listapada 1910 h.)