У Гомельскім абласным судзе з 28 сьнежня ў закрытым рэжыме праходзіў судовы працэс супраць 49-гадовай адміністратаркі пратэставых чатаў «97%» Тацяны Курылінай.
Як адзначаюць аўтары выставы, яна «ўводзіць гледача ў настрой барацьбы за свабоду Беларусі».
Міжнародная праваабарончая кампанія Amnesty International надрукавала справаздачу за год, адзначыўшы тэндэнцыі ў парушэньнях правоў чалавека як у глябальным сэнсе, так і ў асобных рэгіёнах. Што да Беларусі, праваабаронцы не заўважылі паляпшэньняў ні па адным з пунктаў.
Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі апублікаваў 56-старонкавы даклад пра масавыя катаваньні затрыманых у турме на Акрэсьціна ў Менску пасьля выбараў, 9–14 жніўня 2020 году.
Што можа стаяць за затрыманьнямі псыхолягаў і псыхатэрапэўтаў у Беларусі? Як зьмяніла працу псыхолягаў новая рэдакцыя закону «Аб аказаньні псыхалягічнай дапамогі», якая набыла моц сёлета ў студзені? Размаўляем з псыхолягам Натальляй Скібкай.
Праваабаронцу «Вясны» Марфу Рабкову, асуджаную да 14 гадоў і 9 месяцаў калёніі, сёньня этапавалі ў гомельскую ПК-4.
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ 20 чалавек, цяпер іх у Беларусі 1.465, паведамляе BPN са спасылкай на праваабарончы цэнтар «Вясна».
У руках журналістаў апынуўся дакумэнт пад назвай «Стратэгічныя мэты Расейскай Фэдэрацыі ў Рэспубліцы Малдове». Гэты дакумэнт аналягічны таму, які быў раней апублікаваны адносна Беларусі.
У эфіры «Падзея і камэнтар» на канале Свабода Premium былы супрацоўнік адміністрацыі і кіраўніцтва спраў Лукашэнкі, палітоляг і дыплямат Анатоль Котаў называе зацьверджаную сьмяротную кару «за здраду дзяржаве» спосабам узаконіць стан «не да законаў».
Раней відэазапісы, дзе затрыманыя грамадзяне прызнаюць сваю віну, публікавалі толькі тэлеграм-каналы, зьвязаныя зь сілавымі органамі Беларусі.
7 сакавіка парлямэнт Грузіі быў прыняў у першым чытаньні законапраект «Аб празрыстасьці фінансаваньня вонкавага ўплыву», які таксама называюць «законам аб агентах іншаземнага ўплыву». Пасьля гэтага ў краіне ўспыхнулі пратэсты.
7 сакавіка парлямэнт Грузіі ў першым чытаньні зацьвердзіў адзін з законапраектаў аб «агентах іншаземнага ўплыву», што выклікала незадавальненьне ў грамадзтве: на мітынг у цэнтр Тбілісі выйшлі тысячы чалавек.
Ампутацыя фалянгі пальца, 15 дзён на Акрэсьціна і велізарны стрэс — такія «падарункі» атрымала Вольга Сьцепаненка на свой дзень народзінаў, калі ў ноч з 5 на 6 лістапада АМАП учыніў аблаву ў сталічным клюбе Hide.
6 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе завочна вынесьлі прысуды фігурантам «справы Каардынацыйнай рады». Сьвятлану Ціханоўскую пакаралі 15 гадамі зьняволеньня, Паўла Латушку — 18 гадамі, астатнія фігуранты атрымалі па 12 гадоў пазбаўленьня волі. У чым адметнасьць гэтых прысудаў?
Карыстальнікі сайта могуць зьвярнуцца наўпрост у камісію з выкарыстаньнем электроннай пошты альбо Telegram-бота, адзначылі ў Генпракуратуры.
Ім інкрымінуюць 14 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку акт тэрарызму», які прадугледжвае пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротнае пакараньне.
46-гадовы сустаршыня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) Павал Севярынец 4 сакавіка больш за 1000 дзён знаходзіцца ў няволі.
Апошнім часам заўважаю, як у публічнай прасторы мяняецца ракурс погляду на беларускую сытуацыю, за якім можа ўбачыцца і выхад зь цяперашняга тупіку.
Пра сваё зьняволеньне ў сьледчых ізалятарах на Акрэсьціна і Валадарскага ў эфіры Свабоды Premium расказвае былая палітзьняволеная, экскурсаводка Валерыя Чарнаморцава.
Як захаваць псыхічнае здароўе і раўнавагу, застаючыся ў Беларусі ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій і штодзённых рызыкаў? Размаўляем з псыхолягам Натальляй Скібскай.
Пра тое, як дэмакратычныя сілы замяшчаюць афіцыйны Менск у міжнароднай сфэры, расказвае кіраўнік прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі Ўладзімер Астапенка, дыплямат, які пакінуў МЗС у 2020 годзе на знак пратэсту супраць рэпрэсій.
У эфіры Свабода Premium з блогерам, вэтэранам батальёну «Айдар», навукоўцам Яўгенам Дзікім абмяркоўваем рэакцыю ва Ўкраіне на напад на расейскі самалёт далёкай выведкі А-50 на вайсковым аэрадроме Мачулішчы пад Менскам.
Пад новыя экспартныя абмежаваньні ЗША патрапяць смартфоны даражэйшыя за $300 і бытавыя кавамашыны, піша РБК.
Неабходныя 3100 эўра для журналіста Tribuna. com Аляксандра Івуліна сабралі за 19 гадзін на сайце фонду BYSOL.
Дыпляматы Эўразьвязу, Чэхіі, Нямеччыны, Фінляндыі, Францыі, Польшчы, Швэцыі, Славаччыны і ЗША сустрэліся з Марынай Адамовіч, жонкай палітвязьня Міколы Статкевіча, каб выказаць салідарнасьць і заклікаць да яго вызваленьня.
Пра гадавіну вайны Расеі супраць Украіны, віну і адказнасьць расейцаў, галасаваньне ў ААН супраць вываду войскаў і шанцы Беларусі на вызваленьне пасьля перамогі Ўкраіны гаворым з украінскім і расейскім журналістам, тэлевядоўцам, былым кіраўніком НТВ Яўгеніем Кісялёвым, які жыве ва Ўкраіне.
У Алматы ўлады адхілялі заяўкі на мітынгі, у Бішкеку ёсьць затрыманьні.
29 траўня 2020 году ў Горадні ў выніку правакацыі быў затрыманы вядомы блогер Сяргей Ціханоўскі. Сёньня ўжо тысяча дзён, як ён за кратамі. Свабода паглядзела, дзе цяпер асноўныя ўдзельнікі таго пікету.
23 лютага раніцай праваабарончы цэнтар «Вясна» заўважыў, што сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў скараціўся з 506 да 490 старонак. Аднак інфармацыя не пацьвердзілася.
Лізавета Тэртэль, жонка сына кіраўніка КДБ Беларусі, у канцы 2022 году падала дакумэнты ў пасольства ЗША ў Астане для атрыманьня амэрыканскай візы. Апроч візы ў ЗША, жанчына таксама падала дакумэнты на атрыманьне шэнгенскай візы.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі выступіла на пленарным паседжаньні Эўрапейскага сацыяльна-эканамічнага камітэту ў Брусэлі.
Ці можна ў Беларусі прыцягнуць да адказнасьці ўсіх, каго палічаць датычным да «экстрэмісцкай дзейнасьці», як заявіў генпракурор Андрэй Швед? Якія захады дзеля бясьпекі варта зрабіць людзям у Беларусі? Ці рэальна гэта — вылічыць і пакараць кожнага?
Параўналі «заробленую» на штрафах суму з прыбыткам буйных дзяржаўных прамысловых прадпрыемстваў.
Ці былі ў рэжыму ў Беларусі гістарычныя аналягі? Як яны заканчвалі сваё існаваньне? І ці заўсёды ўдаецца пакараць катаў? Пра гэта і пра іншае ў праекце «Гісторыя на Свабодзе» разважае гісторык, кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін.
Міністар культуры Анатоль Маркевіч рэзка выказаўся аб артыстах, якія не падтрымліваюць улады.
Генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед выступіў на сумесным пасяджэньні ніжняй і верхняй палатаў Нацыянальнага сходу.
Польскі юрыст Міхал Вайцяшчук, якому Варшаўскі суд прысудзіў выплаціць беларускай амбасадзе 3 тысячы злотых за размаляваны плот, даслаў гэтыя грошы Беларускаму дому ў Варшаве.
З палітолягам, кандыдаткай гістарычных навук, дасьледчыцай ва Ўнівэрсытэце Юстуса Лібіха ў нямецкім Гісэне Розай Турарбекавай абмяркоўваем зьяўленьне дакумэнту пад назвай «Стратэгічныя мэты Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі», згодна зь якім Расея зьбіраецца да 2030 году акупаваць Беларусь.
Беларускія банкі паступова адключаюць ад міжнародных плацяжоў. Альтэрнатывай сталі розныя фінансавыя кампаніі. Летась некаторыя зь іх прыпынілі сваю дзейнасьць у Беларусі, але ня ўсе.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
На канале Свабода Premium разам з старшым дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам падсумоўваем вынікі сустрэчаў Ціханоўскай і яе каманды падчас Мюнхэнскай канфэрэнцыі, абмяркоўваем беларускі кантэкст неабвешчанага візыту прэзыдэнта ЗША ў Кіеў.
Да адмены выступленьняў беларускага гурту прывялі пратэсты прасэрбскіх актывістаў, якія адначасова падтрымліваюць і Расею ў вайне з Украінай.
Драматург, рэжысэр, грамадзкі дзеяч і сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Курэйчык расказвае ў эфіры Свабоды Premium пра тое, як стаў выкладчыкам Ейльскага ўнівэрсытэту ЗША і як перайшоў з расейскай мовы на беларускую.
Польскія палітыкі чакаюць ад афіцыйнага Менска «чаго заўгодна».
На Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі адбылася сустрэча дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай з новаабраным прэзыдэнтам Чэхіі Пэтрам Павэлам.
Прадстаўнік «Рабочага руху» Юры Рававы камэнтуе жорсткія прысуды, вынесеныя фігурантам справы «Рабочага руху» Гомельскім абласным судом 17 лютага, у дэталях расказвае пра кожнага асуджанага, а таксама пра тое, якім чым спэцслужбы змаглі арыштаваць актывістаў.
Якія высновы можна зрабіць з прэсавай канфэрэнцыі Лукашэнкі? Ці пашлюць беларусаў ваяваць? Што азначаюць яго словы пра магчымасьць міру, заключанага з удзелам украінскіх вайскоўцаў? Навошта ён запрасіў у Менск Джо Байдэна?
Прадэманстраваная беларускім народам прыхільнасьць да свабоды і дэмакратыі зьяўляецца крыніцай вялікага натхненьня, гаворыцца ў заяве Эўрапейскай камісіі.
Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда камэнтуе апошнія выказваньні Лукашэнкі, тлумачыць, як цяпер ва Ўкраіне ставяцца да нелегітымнага кіраўніка Беларусі, і прапануе беларусам менш рэагаваць на заявы розных дарадцаў.
Супрацоўніцу ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» затрымалі на 72 гадзіны, паведамілі ў выданьні.
Загрузіць яшчэ