Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрэбныя для дапамогі Аляксандру Івуліну грошы сабралі за 19 гадзін


Аляксандар Івулін пасьля вызваленьня.
Аляксандар Івулін пасьля вызваленьня.

Неабходныя 3100 эўра для журналіста Tribuna. com Аляксандра Івуліна сабралі за 19 гадзін на сайце фонду BYSOL.

Тэлеграм-канал Трыбуны назваў гэта «неверагоднай падтрымкай і салідарнасьцю».

Грошы пойдуць на набыцьцё тэлефона і ноўтбука для працы, а таксама мэдычнае абсьледаваньне журналіста і футбаліста ў клініцы.

23 лютага стала вядома, што Аляксандра Івуліна вызвалілі 17 лютага сёлета. Ён адразу пакінуў Беларусь.

У першым інтэрвію сайту Tribuna. com Аляксандар падзякаваў усім, хто падтрымліваў яго падчас зьняволеньня:

«Шчыра кажучы, дагэтуль у шоку ад калясальнага ўзроўню падтрымкі. Я меркаваў, што за мяне перажывала шмат людзей, але ня мог уявіць, наколькі шмат. Калі зайшоў у Instagram, падумаў, што тэлефон выбухне з-за колькасьці паведамленьняў, адзнак. Рабяты, крыху пазьней абавязкова адкажу кожнаму. Гэта неверагодна каштоўна!

Зараз перажываю адзін з самых эмацыйных момантаў у сваiм жыцьцi. Эндарфінаў мора! Поўнае ўсьведамленьне ўсяго таго, што здарылася са мной за два апошнія гады, прыйдзе пазьней. Але менавіта ў моманце адбываецца штосьцi сапраўды грандыёзнае».

  • Стваральнiка канала «ЧестнОК» i футбалiста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна затрымалі 3 чэрвеня 2021 году ў ягонай кватэры. Ён адседзеў 30 дзён адміністрацыйнага арышту, а пасьля стаў фігурантам крымінальнай справы.
  • 19 студзеня 2022 году Аляксандра Івуліна асудзілі на 2 гады калёніі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Яго прызналі вінаватым у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 КК). «Менсктранс» выставіў Аляксандру Івуліну пазоў на 39 тысяч рублёў нібыта за шкоду ад спыненьня руху падчас акцыяў пратэсту.
  • Віны Івулін не прызнаў, заявіў, што дарог не перакрываў, а тым больш не займаўся арганізацыяй акцыяў.
  • З 12 лютага 2022 году Аляксандра Івуліна трымалі у Баранавіцкім СІЗА.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG