Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запрацаваў сайт камісіі па вяртаньні эмігрантаў, ён даступны і за межамі Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Карыстальнікі сайта могуць зьвярнуцца наўпрост у камісію з выкарыстаньнем электроннай пошты альбо Telegram-бота, адзначылі ў Генпракуратуры.

Запрацаваў інтэрнэт-сайт Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, у пытаньнях учыненьня імі правапарушэньняў komissia-dom.by, паведамляе БелТА з спасылкай на інфармацыю Генпракуратуры.

На сайце разьмешчаны патрабаваньні да звароту ў камісію, адказы на частыя пытаньні, а таксама спасылкі на электронную пошту і тэлеграм-бот для адпраўкі зваротаў.

На сайце таксама выкладзены ўказ аб стварэньні камісіі і сьпіс яе чальцоў.

Адзначаецца, што карыстальнікі сайта могуць зьвярнуцца наўпрост у камісію з выкарыстаньнем электроннай пошты альбо Telegram-бота.

На пачатку лютага Лукашэнка падпісаў указ аб стварэньні камісіі, якая будзе вырашаць, ці могуць беларусы, якія выехалі з прычыны рэпрэсій, вярнуцца на радзіму. Камісію ўзначаліў гэнпракурор Андрэй Швед. Ён паведаміў, што «камісія на дзьве траціны складаецца з грамадзкіх дзеячаў, аўтарытэтных у беларускім грамадзтве людзей».

Намесьнікі Шведа ў камісіі – намесьнік старшыні пастаяннай камісіі міжнародных спраў і нацыянальнай бясьпекі Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Валеры Гайдукевіч і намесьнік генэральнага пракурора Аляксей Стук.

Таксама ў склад камісіі ўвайшлі сілавікі, чыноўнікі, прапагандысты і некалькі прадстаўнікоў праўладных арганізацый: ад прапагандыста Рыгора Азаронка да кіраўніка КДБ Івана Тэртэля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG