Апошнім часам на беларускай мяжы ўсё больш пільна правяраюць людзей, якія ўяжджаюць у краіну. У чалавека могуць папрасіць паказаць тэлефон, адсканаваць замежны дазвол на жыхарства. Некаторых людзей затрымліваюць проста на мяжы, але ёсьць і тыя, каго не ўпускаюць у краіну.
Пра гэта ў свуаім тэлеграм-канале паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Арганізатарамі акцыі выступілі прадстаўнікі Беларускай дыяспары Беластоку.
У папраўчай калёніі № 3 у пасёлку Віцьба памёр 61-гадовы блогер Мікалай Клімовіч, якога судзілі за карыкатуру на Аляксандра Лукашэнку.
Палітзьняволеную Вікторыю Кульшу двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэксу (злоснае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі калёніі), паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».
У Беларусі створана каля 800 патрыятычных клюбаў. Пра гэта на выступ віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнкі ў праграме «Пытаньне нумар адзін» на тэлеканале «Беларусь 1» паведамляе reform. by
Адзін з самых вядомых беларускіх опэрных сьпевакоў Ільля Сільчукоў, якога ў 2020 годзе звольнілі ў Беларусі за грамадзянскую пазыцыю, у пачатку чэрвеня ўпершыню выступіць у знакамітым тэатры La Scala ў Мілане, паведамляецца на сайце опэры.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла са зваротам да тых, хто мае дачыненьне да рэпрэсій супраць беларусаў і катаваньняў Віктара Бабарыкі.
За няпоўны месяц колькасьць зваротаў у «камісію па вяртаньні», паводле пракуратуры, павялічылася з 56 да 60, вынікае з паведамленьня прэсавай службы Генэральнай пракуратуры РБ.
23 красавіка хлопец і дзяўчына зь Беларусі спрабавалі трапіць у Польшчу праз памежны пераход у Тарэспалі, ня маючы польскіх візаў. Польскія памежнікі адмовілі ім у пропуску і выдалі адпаведную пастанову.
У Вільні 22–23 красавіка прайшла другая Канфэрэнцыя беларусаў сьвету. Запыталіся ў прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, якія ўдзельнічалі ў канфэрэнцыі, што трэба рабіць, каб вярнуцца дадому, і як вызваліць палітвязьняў.
Кваліфікацыйная камісія ў пытаньнях адвакацкай дзейнасьці Міністэрства юстыцыі 21 красавіка прыняла рашэньне «аб магчымасьці спыненьня ліцэнзій на адвакацкую дзейнасьць» адносна пяці адвакатаў, паведаміла прэсавай служба ведамства.
Жыхара Наваполацка асудзілі на 13 сутак за віншаваньне з Днём волі ў Фэйсбуку трох- і чатырохгадовай даўніны, інфармуе праваабарончы сайт «Віцебская Вясна».
Святлана Ціханоўская выступіла на Канфэрэнцыі беларусаў сьвету, дзе агучыла чатыры галоўныя прыярытэты працы Офісу і Аб’яднанага пераходнага кабінэту.
Допуск адваката да зьняволенага цалкам залежыць ад волі адміністрацыі калёніі.
На 31 сакавіка ў Беларусі 137 дзеячоў культуры знаходзіліся ў няволі, сьведчыць маніторынг парушэньняў правоў чалавека ў сфэры культуры, праведзены Беларускім ПЭНам.
Дзяўчына расказала, як сядзела ў сьледчым ізалятары і як адбывала пакараньне ў калёніі, дзе перасякалася яшчэ з адной палітзьняволенай — Марыяй Калесьнікавай.
Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі апублікаваў 56-старонкавы даклад пра масавыя катаваньні затрыманых у турме на Акрэсьціна ў Менску пасьля выбараў, 9–14 жніўня 2020 году.
Праваабаронцу «Вясны» Марфу Рабкову, асуджаную да 14 гадоў і 9 месяцаў калёніі, сёньня этапавалі ў гомельскую ПК-4.
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ 20 чалавек, цяпер іх у Беларусі 1.465, паведамляе BPN са спасылкай на праваабарончы цэнтар «Вясна».
Як піша праваабарончы сайт «Віцебская вясна», на працягу 2022 году з аўкцыёну прадаваліся рэчы былога кандыдата ў прэзыдэнты, палітвязьня Віктара Бабарыкі.
6 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе завочна вынесьлі прысуды фігурантам «справы Каардынацыйнай рады». Сьвятлану Ціханоўскую пакаралі 15 гадамі зьняволеньня, Паўла Латушку — 18 гадамі, астатнія фігуранты атрымалі па 12 гадоў пазбаўленьня волі. У чым адметнасьць гэтых прысудаў?
Ім інкрымінуюць 14 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку акт тэрарызму», які прадугледжвае пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротнае пакараньне.
Пад новыя экспартныя абмежаваньні ЗША патрапяць смартфоны даражэйшыя за $300 і бытавыя кавамашыны, піша РБК.
Неабходныя 3100 эўра для журналіста Tribuna. com Аляксандра Івуліна сабралі за 19 гадзін на сайце фонду BYSOL.
Дыпляматы Эўразьвязу, Чэхіі, Нямеччыны, Фінляндыі, Францыі, Польшчы, Швэцыі, Славаччыны і ЗША сустрэліся з Марынай Адамовіч, жонкай палітвязьня Міколы Статкевіча, каб выказаць салідарнасьць і заклікаць да яго вызваленьня.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі выступіла на пленарным паседжаньні Эўрапейскага сацыяльна-эканамічнага камітэту ў Брусэлі.
Параўналі «заробленую» на штрафах суму з прыбыткам буйных дзяржаўных прамысловых прадпрыемстваў.
Ці былі ў рэжыму ў Беларусі гістарычныя аналягі? Як яны заканчвалі сваё існаваньне? І ці заўсёды ўдаецца пакараць катаў? Пра гэта і пра іншае ў праекце «Гісторыя на Свабодзе» разважае гісторык, кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
На Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі адбылася сустрэча дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай з новаабраным прэзыдэнтам Чэхіі Пэтрам Павэлам.
У апошнім слове, зь якім выступіў на судзе кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», нобэлеўскі ляўрэат 2022 году Алесь Бяляцкі, прагучалі важныя для будучыні Беларусі ініцыятывы. Галоўная зь іх — заклік да нацыянальнага прымірэньня. Ці пачула грамадзтва гэты голас з-за кратаў?
Масква і Менск робяць захады па «пераадоленьні транспартных і лягістычных абмежаваньняў», выкліканых санкцыямі, заявіў дырэктар другога дэпартамэнта краін СНД Міністэрства замежных спраў Расеі Аляксей Палішчук. Пра гэта інфармуе BPN.
Тэлеграм-канал «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» паведаміў пра трэцяе зь лістападу гучнае звальненьне ў кіраўніцтве Беларускай Чыгункі.
Змагаючыся з дэмакратычнай апазыцыяй, беларускія ўлады наносяць галоўны ўдар менавіта па камандзе Ціханоўскай, каб максымальна дэлегітымізаваць «прэзыдэнта-электа». Спробы дыскрэдытацыі адбываюцца па розных кірунках.
10 лютага Польшча цалкам закрыла рух на памежным пераходзе Баброўнікі — Бераставіца. Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ў гэты ж дзень заявіў, што не выключае закрыцьця руху на ўсіх пераходах зь Беларусьсю.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што 15-гадовага брата адміністратара каналу «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» зноў перавялі ў СІЗА са спэцыяльнага дыспансэру Сьледчага камітэту.
Гендырэктар АНТ Марат Маркаў быў афіцэрам і працаваў у Адміністрацыі прэзыдэнта пад кіраўніцтвам Янчэўскага. Калі ўзначаліў АНТ, то ўладкаваў туды дачку. Расказваем, што вядома пра аднаго з самых пазнавальных прапагандыстаў.
Беларускі журналіст польскага паходжаньня прыгавораны ў Беларусі да васьмі гадоў пазбаўленьня волі.
«Каханьне, дабрыня, вера ў шчасьлівую будучыню і чаканьне шалёнай радасьці — як гэтая сумесь можа не спрацаваць?» Жонка палітвязьня, журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка Алеся падзялілася ў фэйсбуку цікавымі фрагмэнтамі ягоных лістоў.
Што такое парлямэнцкая ці прэзыдэнцкая рэспубліка? У чым іх плюсы і мінусы? Чым адрозьніваецца прапарцыйная сыстэма ад мажарытарнай? Арганізатар курсаў патлумачыў Свабодзе іх сэнс, зьмест і актуальнасьць.
Пераклад Джыма Дынглі кнігі Максіма Знака «Зэкамэрон» трапіў у лік 15 кніг, уганараваных прэміяй Ангельскага ПЭНу PEN Translates за найлепшы пераклад году.
Аляксандар Апейкін, выканаўчы дырэктар Фонду спартовай салідарнасьці, тлумачыць, чаму нельга ўспрымаць перамогу Сабаленкі як дасягненьне Беларусі, вызначае крытэрыі, паводле якіх беларускі ці расейскі спартовец можа быць дапушчаны да Алімпіяды.
Ініцыятыва dissidentby паведаміла, што сёньня выйшлі на волю палітвязьні Аляксандр Мілашэўскі і Андрэй Пятроўскі.
Беларускія чыноўнікі цяпер змогуць прызначаць у кампаніі з замежным капіталам зьнешняе кіраўніцтва. Глядзім, як гэта можа працаваць і чым можа нашкодзіць.
Паразмаўлялі зь беларускамоўным інфлюэнсэрам пра перасьлед, жыцьцё ў эміграцыі, блог і пра тое, чаму цяпер важна рабіць увесь кантэнт па-беларуску.
У сьпісе на звальненьне за палітыку — у асноўным людзі, у якіх з 1 сьнежня па 30 траўня заканчваюцца кантракты.
Дырэктар выдавецтва «Беларускі кнігазбор» Генадзь Вінярскі напісаў у Фэйсбуку, што 26 студзеня здаў у Міністэрства інфармацыі пасьведчаньне выдаўца.
Варта аддзяляць беларусаў ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. З такім заклікам да харватаў, паводле BPN, дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская выступіла 26 студзеня ў Заграбе на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі зь міністрам замежных і эўрапейскіх спраў Харватыі Гарданам Грліч-Радманам.
Георгі Грыц стаў часта зьяўляцца ў якасьці эканамічнага экспэрта ў дзяржаўных СМІ. Ён прадракаў канец Захаду і даляра ў 2022 годзе. Свабода расказвае, як незаўважны эканаміст стаў адным зь вінцікаў прапаганды.
Загрузіць яшчэ