Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы інтэрполам у Нэапалі беларус на свабодзе. Экстрадыцыі ня будзе


Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

«З 2020 году ніводзін беларус, затрыманы Інтэрполам па запыце рэжыму Лукашэнкі, ня быў выдадзены Менску», — напісаў Франак Вячорка.

Паводле «Нашай Нівы», Уладзіслава Гірыса затрымалі 7 лютага 2023 году ў Нэапалі, куды яны з жонкай прыехалі літаральна на адзін дзень. Ордэр на арышт быў выдадзены ўладамі Беларусі яшчэ 1 сьнежня 2020 году. 8 траўня стала вядома, што экстрадыцыі ня будзе.

Беларус Уладзіслаў Гірыс разам з жонкай жыве ў Польшчы з 2019 году. Там у яго свая фірма — ён уладальнік таксі.

У Нэапаль пара прыехала 7 лютага, на наступны дзень яны ўжо меліся вяртацца ў Польшчу.

«Былі ўвечары ў апартамэнтах. Прыйшла паліцыя, каб праверыць нейкія дадзеныя, потым сказалі, што яго забіраюць. Надзелі на яго кайданкі і павезьлі. Мяне з сабой не ўзялі, далі адрас, куды яны яго вязуць.

Паехала за імі. Але там мяне не пусьцілі, вярнулася ў апартамэнты. Праз пару гадзін патэлефанаваў муж, сказаў, што ў яго ўзялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі. Я спытала, ці зьвязана гэта неяк зь Беларусьсю, ён адказаў „так“. І наша размова на гэтым скончылася», — расказвала раней жонка Ўладзіслава.

У жонкі Ўладзіслава ёсьць польскі дазвол на жыхарства, у мужа — гуманітарная віза.

Паводле словаў жанчыны, апошні раз яны былі ў Беларусі ў лютым 2020 году. У Польшчы Ўладзіслаў удзельнічаў у беларускіх акцыях і мітынгах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG